горад у Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), на Пн ад Палярнага круга, прыстань на р. Яна. Засн. ў 1638. 1,9 тыс.ж. (1994). Адзін з самых халодных пунктаў Паўн. паўшар’я (абс. мінімум каля -71 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕНІ́ТНАЯ АДЛЕ́ГЛАСЦЬ,
вуглавая адлегласць нябеснага свяціла або зямнога прадмета ад зеніту; адна з каардынат у гарыз. сістэме нябесных каардынат. Абазначаецца Z; адлічваецца ўздоўж круга вышынь ад 0° да 180°. З выш. h звязана суадносінамі Z=90°-h.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАТспартыўны,
лёгкаатлетычны снарад для кідання. Метал. шар дыяметрам 102—120 мм, масай 7,257 кг для мужчын, 4 кг для жанчын, які злучаны сталёвым тросам з метал. ручкай. Агульная даўж. снарада 1,18—1,2 м. Дыяметр круга для кідання М. 2,135 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВЫ УРЭНГО́Й,
горад у Расіі, у Ямала-Ненецкай аўт. акрузе, на р. Еваяха (прыток р. Пур), за 60 км на Пд ад Паўн. палярнага круга. Горад з 1980. Узнік у сувязі з асваеннем Урэнгойскага радовішча. 90 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. ВА «Урэнгойгазпрам» (здабыча і перапрацоўка газу і нафты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІ́НКА»,
дзіцячая гульня на Беларусі. Колькасць удзельнікаў неабмежавана. Кожны гулец павінен мець кіёк. Каб вырашыць, каму выконваць ролю пастуха, праводзілася жараб’ёўка: па чарзе браліся за кіёк зверху над рукой папярэдняга, і каму выпала брацца за канец кійка апошнім, заставаўся «пастухом». Удзельнікі свабодна станавіліся кругам і выкопвалі насупраць сябе неглыбокую ямку, у якой на працягу гульні трымалі канец кійка. «Пастух» з дапамогай кійка «выганяў» (выкатваў) на «выган» (цэнтр круга) «С.» (невял. кавалак дрэва) і пачынаў яе «пасвіць» (падштурхоўваць то да аднаго, то да другога гульца’). Гулец павінен быў хутка адагнаць яе ад сябе на «выган» (адкінуць кавалак дрэва ў цэнтр круга) і паставіць кіёк назад у ямку. «Пастух» таксама імкнуўся паставіць свой кіёк у свабодную ямку гульца, і калі яму ўдавалася, яны мяняліся ролямі. Дапамагчы гульцу адагнаць «С.» мог суседні гулец. Гульня вядома на Магілёўшчыне, Міншчыне і Віцебшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНЫЯ КРУГІ́Паўночны і Паўднёвы,
геаграфічныя паралелі, якія знаходзяцца на Пн і Пд ад экватара на 66°33′. У дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снеж.) на Пн ад Паўн. палярнага круга Сонца не ўзыходзіць (палярная ноч), у дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) — не заходзіць (палярны дзень). П.к. лічацца межамі халодных кліматычных паясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАКАБЛУ́КА»,
бел.нар. парны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Пары рухаюцца адна за адной па крузе. У аснове харэагр. малюнка — спалучэнне фігурнай праходкі з вальсападобнымі вярчэннямі. У цэнтры круга імправізацыйна танцавалі салісты. Танец суправаджаецца прыпеўкамі. У канцы 19 ст. бытаваў на Віцебшчыне, пра што згадвае этнограф П.В.Шэйн. Зафіксаваны таксама ў Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЎНАВЯЛІ́КІЯ ФІГУ́РЫ,
плоскія фігуры (прасторавыя целы) з аднолькавымі плошчамі (аб’ёмамі). Задачы на пабудову Р.ф. (напр., квадратура круга) вядомы са старажытнасці. 2 плоскія многавугольнікі роўнавялікія, калі адзін з іх можна раскласці на трохвугольнікі, з якіх складаецца другі многавугольнік. Роўнасастаўленымі наз. фігуры, якія можна разрэзаць на аднолькавую колькасць адпаведна роўных частак. Роўнавялікія многавугольнікі заўсёды роўнасастаўленыя, роўнавялікія мнагаграннікі — не заўсёды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЖАў архітэктуры,
круглы аконны праём у раманскіх і (пераважна) гатычных збудаваннях, які мае каменны пераплёт у выглядзе радыяльных прамянёў з цэнтра круга. Звычайна размяшчалася над уваходным парталам. Р. наз. і аналагічнага выгляду дэкар. матыў, што вянчае стральчатыя аконныя праёмы гатычных будынкаў. Вядомы таксама ў збудаваннях стылю несапраўднай готыкі.
Да арт.Ружа ў архітэктуры. Акно-ружа сабора Парыжскай Божай Маці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕХА́РД,
горад, цэнтр Ямала-Ненецкай аўт. акругі Цюменскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1595. Да 1933 Абдорск. 32 тыс.ж. (1999). Рачны порт на р. Палуй пры ўпадзенні яе ў р. Об, каля Паўн. палярнага круга. На процілеглым беразе р. 06 — чыг. станцыя Лабытнангі. Аэрапорт. З-ды: рыбакансервавы, малочны; домабуд. к-т. Дрэваапр.прам-сць.
Краязн. музей. Цэнтр геолагаразведачных экспедыцый.