Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙТНЕ́РЫЙ (лац. Meitnerium),
Mt, штучны хім. элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат. н. 109. Адкрыты ў 1982 П.Армбрустэрам і Г.Мюнзенберам (г. Дармштат, Германія). Ізатоп Mt-266 атрыманы зліццём атамаў жалеза-58 і вісмуту-209 у рэакцыі з вылучэннем нейтрона. Названы ў гонар Л.Майтнер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ ((Karle) Джэром) (н. 18.6.1918, г. Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1976). Скончыў Гарвардскі ун-т (1938). У 1943—44 удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. З 1947 у даследчай лабараторыі Ваенна-марскога флоту ЗША (Вашынгтон). Навук. працы па крышталяграфіі. Адзін са стваральнікаў прамога метаду расшыфроўкі структур крышталёў. Нобелеўская прэмія 1985 (разам з Г.А.Хаўптманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЛІС ((Mullis) Кэры Бэнкс) (н. 28.12.1944, г. Ленар, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Скончыў тэхнал.ін-т у Джорджыі (1966). З 1979 у карпарацыі «Цэтус» у г. Эмервіль, з 1986 у карпарацыі «Ксітронікс» у г. Сан-Дыега. Навук. працы па генетычнай інжынерыі. Распрацаваў метад полімеразнай ланцуговай рэакцыі — атрыманне неабмежаванай колькасці новых малекул ДНК з дапамогай ферменту ДНК-полімеразы. Нобелеўская прэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКУС ((Marcus) Рудольф Артур) (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розных навуч. установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыі хім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўская прэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТМЕН ((Altman) Сідні) (н. 8.5.1939, г. Манрэаль, Канада),
амерыканскі хімік і біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Іельскім ун-це (з 1980 праф.). Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кіслот. Адкрыў адначасова з Т.Р.Чэкам рыбазімы — ферментатыўна актыўныя рыбануклеінавыя к-ты (1983). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Чэкам).
амерыканскі фізікахімік. Скончыў Мекс.нац.ун-т і ун-т у г. Фрайбург (Германія, 1968). У 1968—79 у Каліфарнійскім ун-це. З 1989 праф. Масачусецкага тэхнал. ун-та. Навук. працы па хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з Ш.Роўландам, 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Роўландам).
вучоны ў галіне метэаралогіі і хіміі атмасферы. Чл. Каралеўскай АН Швецыі (1992), чл.-кар. Каралеўскай АН Нідэрландаў (1990) і Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Стакгольмскі ун-т (1963). З 1980 у Ін-це біяхіміі імя М.Планка (г. Майнц, Германія). Навук. працы па даследаванні працэсаў утварэння і раскладання азону ў атмасферы, уплыву забруджання паветра на азонавы слой Зямлі. Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Моліна, Ш.Роўландам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ЯН (Lee Yuan) Юань Цзелі(н. 19 11.1936, г. Сіньчжу, Кітай), амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1979). Скончыў Нац. Тайваньскі (1959) і Каліфарнійскі ун-ты (1965), дзе і працуе (з 1974 праф.). Навук. працы па хім. кінетыцы. Даследаваў шырокі клас рэакцый з удзелам свабодных атамаў фтору, вадароду, кіслароду, бору і інш., дынаміку элементарных працэсаў дэйтэрыравання, галагеніравання арган. злучэнняў, акіслення шматлікіх рэчываў. Развіў прынцыпова новыя ўяўленні аб механізме хім. рэакцый. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Д.Хершбахам і Дж.Полані).