Галоўнае санітарна-эпідэміялагічнае ўпраўленне Міністэрства аховы здароўя СССР 2/15

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аданталагічны навукова-практычны інстытут Наркамата аховы здароўя БССР 12/528

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ АБ’Е́КТАЎ АХО́ВЫ ЗДАРО́ЎЯ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1989 у Мінску. Асн. кірунак дзейнасці: праектаванне і буд-ва аб’ектаў аховы здароўя.

т. 2, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ РАБО́ТНІК АХО́ВЫ ЗДАРО́ЎЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца ўрачам. навук. супрацоўнікам, сярэдняму і малодшаму мед. персаналу, правізарам, фармацэўтам, інж.-тэхн. работнікам, абслуговаму персаналу лячэбна-прафілактычных, санітарна-прафілактычных, санаторна-курортных, аптэчных устаноў, органаў аховы здароўя, н.-д., мед. і фармацэўтычных ін-таў, прадпрыемстваў, арг-цый, устаноў і аб’яднанняў незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці, якія працуюць у галіне аховы здароўя 15 і больш гадоў, за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, павышэнні якасці мед. дапамогі і лек. забеспячэння. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 29.10.1971 існавала званне засл. работніка аховы здароўя БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя работнікі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

1972. Л.Дз.Атрадных, А.А.Барынава, В.А.Галушка, Л.І.Голікава, Г.Л.Грабянцова, А.М.Грахоўскі, А.Р.Ешукоў, І.І.Імянінская, П.А.Кавецкая, Л.А.Катрук, Г.А.Клімоўская, Г.С.Котава, М.С.Курыленка, В.П.Лабкоў, Л.У.Лук’янская, А.Ф.Любецкі, С.Дз.Ляхоўскі, М.Дз.Манкевіч, Т.В.Марынкіна, К.А.Мельнікава, З.І.Міхайлава, В.П.Паўлаў, Н.А.Паўловіч, А.Я.Савянкоў, Р.С.Самахвалава, В.П.Серафімовіч, М.І.Харламава, С.Ф.Харламава, Я.П.Цітова, У.К.Янцэвіч, А.П.Ярашэвіч.

1974. М.Р.Арлоў, Г.І.Арцымовіч, А.І.Астроўская, Л.Т.Гуляева, Л.Б.Каламійцава, Н.М.Карабко, З.В.Красавіна, В.В.Крашчанка, І.С.Ладуцька, В.В.Макарчанка, М.Ц.Сідарэнка, Г.Ц.Фёдарава, В.М.Ціхун, К.Ф.Чартарыцкая, Г.І.Шастакова, С.І.Шпілеўскі.

1975. Г.І.Аверчыкава, М.А.Амяльчук, Г.І.Арцёмчык, А.З.Баркоўская, Л.Ю.Дабрынеўская, М.В.Зацава, Т.І.Зіневіч, Л.Г.Прыходзька, М.К.Раманава, А.М.Рыбалка, Ю.Г.Сакалкоў, К.Р.Ферапонтава, Л.С.Фёдарава, Л.Н.Чайка, М.І.Чугункін.

1976. Л.Ц.Амбросава, І.У.Верамчук, В.П.Герасіменка, Н.С.Дубіна, К.П.Казуціна, Г.К.Кастрыца, С.Р.Каўтун, Г.В.Крайнова, Г.І.Мартысевіч, М.М.Паньшына, П.С.Сакалова, Н.Л.Сакольчык, Н.С.Сафронава, М.Б.Станавенка, П.І.Учуватаў.

1978. А.Ф.Акуліч, Е.І.Алешчанка, М.А.Бандарук, З.Р.Баравец, В.Ф.Бойка, Г.В.Бугаева, Н.М.Важнік, В.У.Ганчар, Н.Дз.Дзятлава, М.К.Жаркевіч, М.І.Корбут, С.А.Крэпская, Н.В.Маркава, Е.П.Мірановіч, І.А.Сашко, З.Р.Хадкевіч, А.Ц.Ціханава, С.М.Ціханчук, Н.С.Шульга.

1979. Н.М.Акулік, Т.І.Байкачова, В.А.Восіпава, М.С.Галалобава, М.А.Генералава, Г.І.Дашкевіч, А.Ф.Дуброўская, Т.І.Жыгунова, Т.І.Зайко, З.Я.Зайцава, С.І.Іванькова, В.Я.Кавальчук, Т.С.Калугіна, Ю.П.Касач, Г.Д.Коршунава, Р.І.Красянкова, М.Д.Кужалева, М.Н.Кушнерава, Л.І.Львова, М.М.Майсейкіна, Н.В.Малкова, А.П.Манкевіч, Г.М.Некрашэвіч, М.С.Новік, Р.І.Панчанка, Л.К.Пузянкова, В.М.Пулькіна, І.П.Скакун, С.Дз.Чаркасава, В.Т.Чорная, Б.В.Шалькевіч, І.М.Шастакоў.

1980. А.Д.Дрызгаловіч, Г.Ц.Крукава, Н.І.Ліпавецкая, В.С.Макоўская, А.Я.Маркава, В.М.Худніцкая.

1981. Р.І.Багдановіч, Г.З.Галавецкая, Т.І.Ганчарук, М.І.Гапінская, Т.В.Грынько, М.А.Даманская, Н.Р.Дзедунова, Н.В.Ільяшук, М.П.Кандрашоў, К.Дз.Кібенка, В.В.Крупец, М.А.Лінкевіч, З.М.Ляцецкая, М.І.Міцкевіч, К.А.Пратасевіч, Р.П.Пятрова, В.М.Сарока, В.С.Сушчэня, А.С.Танкель, Ф.С.Хурсан.

1982. В.Э.Бароўская, Т.В.Гаўрыленка, В.І.Закіс, В.А.Камына, С.Дз.Кошаль, В.С.Мікуліч, В.М.Сучкова, А.К.Чмыроў, Л.І.Чыж, Г.Р.Шаўчук.

1983. А.Т.Вялюга.

1984. К.І.Асмалоўская.

1985. Е.М.Кузьмінава, Н.У.Масанская, А.Дз.Міхайлава.

1987. М.І.Еўхач, Л.Р.Лукашэвіч, Ч.Ю.Макрыцкая, Т.В.Пазняк, В.Дз.Паўлоўская, А.К.Саўко, Н.П.Скараходава.

1989. В.І.Сазонаў, У.М.Цэбрыкаў, В.І.Шляпо, Я.К.Шчэрба.

1990. А.А.Аверчанка, В.Дз.Баклагін, А.П.Бедрак, Э.М.Булучэўскі, В.В.Зюзянкоў, В.П.Ласы, В.В.Назарэвіч, У.Я.Уранюк.

1991. І.І.Архіпчык, П.І.Ашурка, Н.Г.Бучумава, М.С.Бялевіч, У.С.Варабей, Н.Ц.Дзеблік, М.З.Івашкевіч, А.М.Каваленка, А.С.Кавалёў, Л.П.Кісялёва, Н.Я.Кошаль, В.М.Краіла, І.В.Лесечка, І.І.Місюкевіч, П.Л.Новікаў, С.А.Папоў, В.А.Ражко, І.Н.Усаў, Т.Р.Федарэнка, У.М.Шкурко.

1992. М.Дз.Абозны, М.М.Дзятлаў, Н.Ф.Федарук.

1993. Ф.М.Гайдук, І.І.Тарашкевіч.

1994. М.А.Абрамаў, З.М.Багдановіч, У.М.Белазёрцаў, С.Ф.Блажко, В.П.Буевіч, В.К.Зневяроўская, С.М.Котаў, І.М.Музычка, В.І.Разанскі, Г.В.Раманоўскі, І.В.Ржэўскі, В.А.Ржауцкі, У.С.Рускевіч, Ц.С.Хейлік, А.С.Хомчык, У.У.Шваронак.

1995. Я.А.Сацішур.

1997. Р.В.Ануфрыева, М.Г.Гардзеенка, Р.В.Леўчык, Л.У.Чэрнікава.

т. 6, с. 561

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва 4/568

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Асновы заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік аб ахове здароўя 2/13, 15

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ ЖЫЦЦЯ́ І ЗДАРО́ЎЯ, СВАБО́ДЫ І ГО́ДНАСЦІ АСО́БЫ,

гл. ў арт. Злачынствы супраць асобы.

т. 7, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ ГРАМА́ДСКАЙ БЯСПЕ́КІ, ГРАМА́ДСКАГА ПАРА́ДКУ І ЗДАРО́ЎЯ НАСЕ́ЛЬНІЦТВА,

злачынствы, які вынікаюць з парушэння ўстаноўленых законам і інш. нарматыўнымі актамі правіл паводзін, што забяспечваюць грамадскі спакой, бяспеку і здароўе асобы, захаванасць маёмасці ўсіх форм уласнасці, а таксама парушэнні нармальных умоў працы, быту і адпачынку грамадзян і дзейнасці дзярж. і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арг-цый.

Паводле КК Рэспублікі Беларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: хуліганства; пагроза забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці; набыццё ці збыт маёмасці, набытай злачынным шляхам; уцягненне няпоўнагадовых у злачынную дзейнасць і немедыцынскае выкарыстанне адурманьваючых сродкаў, спойванне іх; парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі трансп. сродкаў; угон трансп. сродкаў, паветр. судна, парушэнні правіл бяспекі горных, буд. работ, правіл пажарнай бяспекі; незаконнае набыццё, захаванне і выкарыстанне радыяцыйных матэрыялаў; парушэнні правіл захавання і выкарыстання выбуховых рэчываў; незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё або выраб ці збыт зброі і выбуховых рэчываў; незаконны выраб ці збыт газавых пісталетаў і інш. прыстасаванняў для выкарыстання слёзатачывых і нервова-паралітычных газаў; неахайнае захоўванне агнястрэльнай зброі; незаконныя лячэнне, выраб, набыццё, збыт, захаванне моцных ядаў, наркатычных сродкаў; утрыманне прытонаў для ўжывання наркатычных сродкаў; утрыманне прытонаў і зводніцтва; выраб або збыт парнаграфічных прадметаў; выраб і распаўсюджанне твораў, якія прапагандуюць культ насілля і жорсткасці; здзек над магілай; знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культ. каштоўнасцей; жорсткае абыходжанне з жывёламі і інш.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 7, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКЕА́НАЎ (Аляксей Яўгенавіч) (н. 25.6.1949, г.Уладзікаўказ, Паўн. Асеція),

вучоны-анколаг. Д-р мед. н. (1989). Скончыў Паўн.-Асецінскі мед. ін-т (1972). З 1972 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. З 1992 дырэктар Бел. цэнтра мед. тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Навук. працы па эпідэміялогіі рака і інш. інфекцыйных хвароб, арганізацыі аховы здароўя, інфарматыцы.

т. 1, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРСУКО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (11.1.1890, Масква — 5.4.1974),

гісторык медыцыны, адзін з першых арганізатараў аховы здароўя ў СССР, дзярж. дзеяч Беларусі. Праф. (1952). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). Кіраўнік Медыка-сан. аддзела Петраградскага ВРК (1917). Удзельнік стварэння Чырв. Крыжа (1918). У 1924—30 нарком аховы здароўя БССР, адначасова на мед. ф-це БДУ. З 1945 на навук. рабоце. Навук. працы па гісторыі і тэорыі аховы здароўя ў СССР, гісторыі ваен. медыцыны, Чырв. Крыжа.

т. 2, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)