рака на Пд Афрыкі, у Анголе, Замбіі, Намібіі, Зімбабве, Мазамбіку. Даўж. 2660 км, пл.бас. 1330 тыс.км². Пачынаецца на плато Лунда ў Замбіі, каля мяжы з Заірам, упадае ў Мазамбікскі праліў Індыйскага ак. Ад вытоку на працягу 1200 км цячэ па слабанахіленай раўніне, утварае парогі (Катыма, Кебрабаса) і вадаспады (Гонье, Нгамбве, Вікторыя). Да вусця р. Луангва цячэ па горнай мясцовасці ў вузкай (да 40—60 м) скалістай даліне, у ніжнім цячэнні мае ў асноўным шырокую даліну і шырокае рэчышча (да 5—8 км). За 120 км ад вусця ўтварае дэльту з мноствам рукавоў (пл. каля 8 тыс.км²). Гал. прытокі: злева — Кабомпа, Луэна, Кафуэ, Луангва, Шырэ; справа — Лунгвебунгу, Луангінга, Ліньянці (у верхнім і сярэднім цячэнні Кванда). Да бас. З. адносіцца воз. Ньяса (Малаві). Жыўленне пераважна дажджавое. Паводкі са снеж. да красавіка. У сухі сезон сцёк вады скарачаецца больш як у 10 разоў. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 16 тыс.м³/с. Рыбалоўства. Суднаходству перашкаджаюць парогі, асн. суднаходства на тэр.Замбіі і на адным з рукавоў дэльты, дзе размешчаны порт Шындэ (Мазамбік). На З. буйныя ГЭС і вадасх. Карыба і Кабора-Баса. Бас. З. ўпершыню абследаваны англ. падарожнікам Д.Лівінгстанам у 1851—56.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НДО́ЛА (Ndola),
горад на ПнЗЗамбіі. Адм. ц.прав. Копербелт. Засн. ў 1902. Каля 400 тыс.ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Канцавы пункт нафтаправода з Дар-эс-Салама (Танзанія). Міжнар. аэрапорт. Цэнтр прам-сці каляровых металаў; развіты нафтаперапр., хім., аўтазборачная, шынная, харч., металаапр., цэм., мэблевая прам-сць. ЦЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАФУ́Э (Kafue),
рака ў Замбіі, левы прыток р. Замбезі. Даўж. каля 1000 км, пл. басейна каля 140 тыс.км². Пачынаецца на водападзельным плато Конга-Замбезі, цячэ пераважна ў нізкіх забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні ўтварае цясніну даўж. 26 км. ГЭС, вадасховішча. Суднаходная на 240 км ад вусця. У сярэдняй ч. басейна К. — нац. парк Кафуэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕТЫ́СТ (ад грэч. amethystos цвярозы, не п’яны),
мінерал, празрыстая фіялетавая разнавіднасць кварцу. Бляск шкляны. Трапляецца ў гранітных пегматытах, кварцавых жылах, пустотах вулканічных горных парод і інш. Буйныя, прыгожа афарбаваныя крышталі аметысту — каштоўныя камяні (ювелірныя і маст. вырабы). Радовішчы ў Замбіі, Зімбабве, Бразіліі (найб. каштоўныя), у Расіі (Урал), Узбекістане і інш. Наладжана вытв-сць сінтэтычных аметыстаў. Выкарыстоўваўся як амулет супраць п’янства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗУМРУ́Д, смарагд,
мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць берылу, афарбаваная прымессю хрому (Cr3+ да 2%) у яркі густа-зялёны колер. Бездэфектныя крышталі масай больш за 5 каратаў цэняць вышэй, чым алмазы такіх жа памераў. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе як каштоўны камень 1-га класа. Гал. радовішчы І. ў Расіі, ПАР, Бразіліі, Індыі, Замбіі, Зімбабве і інш. Сінтэтычныя І. выкарыстоўваюць у квантавай электроніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МВЕ́РУ (Mweru),
возера ў Афрыцы, на мяжы Дэмакр. Рэспублікі Конга і Замбіі, на выш. 917 м. Пл. 5,2 тыс.км², даўж 130 км, шыр. да 40 км, глыб. да 15 м. У М. ўпадае р. Луапула, выцякае р. Лавуа (прыток р. Конга). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані Кілва, Пвета (Дэмакр. Рэспубліка Конга). Нац. парк Мверу-Вантыпа (Замбія). Адкрыта Д.Лівінгстанам у 1867.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БВЕ (Kabwe),
горад у Замбіі. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Узнік у 1902 у сувязі з распрацоўкай рудніка, да 1967 наз. Брокен-Хіл. 348,6 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Здабыча і выплаўка свінцу, цынку, ванадыю. Прам-сць: харч., тэкст., буд. матэрыялаў, хімічная. Цэнтр с.-г. раёна (вытв-сць кукурузы і тытуню, жывёлагадоўля). У адным з руднікоў К. ў 1921 знойдзены чэрап выкапнёвага чалавека (палеаантрапа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ТВЕ-НКА́НА (Kitwe-Nkana),
горад у Замбіі. Засн. ў 1935. 349 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр здабычы і выплаўкі медзі і кобальту. Прам-сць; маш.-буд. (вытв-сць горнага абсталявання, зборка аўтамабіляў з імпартаваных вузлоў і дэталей), металаапр., хім., папяровая, шкляная, харч., керамічная, эл.-тэхн., паліграф., мэблевая, тэкст., швейная, дрэваапр., буд. матэрыялаў. Тэхналагічны ін-т. Каледж прыкладнога мастацтва і гандлю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЗЯНО́СНЫ ПО́ЯС Ц э н тральнай Афрыкі, паласа пластавых радовішчаў медных руд на мяжы Замбіі і Дэмакр. Рэспублікі Конга; адна з буйнейшых медзяносных правінцый у свеце. Працягласць каля 450 км. Шыр. да 75 км. Адкрыты ў канцы 19 — пач. 20 ст. Асвойваецца з 1920-х г. Запасы медзі 145 млн.т (сярэдняя колькасць металу у рудзе 2,4—3,7%. У межах правінцыі больш за 150 радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГВЕУ́ЛУ (Bangweulu),
возера ў Цэнтр. Афрыцы, у Замбіі, у бас.р. Конга (Заір), на выш. 1067 м. Пл. ад 4 тыс.км² (у сухі сезон) да 15 тыс.км² (у час летніх дажджоў). Глыб. да 5 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Упадае (у час дажджоў) р. Чамбешы, выцякае р. Луапула. Амаль усё возера зарасло чаротам і асакою. Больш за 50 відаў рыб; водзяцца бегемоты. Адкрыта ў 1868 англ. даследчыкам Д.Лівінгстанам. На ўсх. берагах нац. парк Ісангана.