лёд у тоўшчы мёрзлых горных парод і грунтоў у абласцях пашырэння шматгадовамёрзлых парод. Вылучаюць першасны П.л., які ўтвараецца ў працэсе прамярзання рыхлых адкладаў (лёд-цэмент) і другасны, які крышталізуецца з вады і вадзяной пары ў шчылінах (жыльны лёд), у порах і пустотах (пячорны лёд) або ўтвараецца на зямной паверхні і перакрываецца асадкавымі пародамі (пахаваны лёд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫЛЕНІМІ́Н, азірыдзін,
арганічнае злучэнне, другасны цыклічны амін.
Бясколерная вадкасць з амінным пахам, tпл -74 °C, tкіп 57 °C. Добра раствараецца ў вадзе і ў большасці арган. растваральнікаў. Высокарэакцыйнае рэчыва. Выкарыстоўваюць як мутаген у селекцыі раслін і мікраарганізмаў. Высокатаксічнае, тэратагеннае рэчыва. ГДК ў паветры прац. зоны 0,02 мг/м³, у атм. паветры 0,001 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАТА́З,
мінерал падкласа простых вокіслаў, адна з трох паліморфных мадыфікацый рутылу (TiO2); прымесі жалеза, цынку, ніобію. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, прызматычныя і інш. Колер зеленавата-жоўты, буры, чорны. Бляск алмазны. Цв. 5—6. Шчыльн. 3,9 г/см³. Пры награванні да 620—650 °C пераходзіць у рутыл. Другасныакцэсорны мінерал: адзінкавыя зерні ў пегматытах, сланцах, у россыпах, баксітах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНАТЫ́Т (ад імя франц. вучонага А.Карно),
мінерал падкласа ванадатаў, водны ванадат калію і урану, K2(UO2)2[VO4]2∙3H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Структура субслаістая. Звычайна зямлістыя масы, зярністыя і парашкаватыя агрэгаты. Колер жоўты да зеленавата-жоўтага. Бляск цьмяны да зямлістага. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 5 г/см³. Моцна радыеактыўны. Другасны мінерал, утвараецца ў зоне акіслення асадкавых радовішчаў. Руда ўрану, радыю, ванадыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАПРАПІ́ЛАВЫ СПІРТ, ізапрапанол, 2-прапанол,
найпрасцейшы другасны спірт аліфатычнага рада, СН3СН(ОН)СН3. Бясколерная вадкасць, tкіп 82,4 °C, шчыльн. 785,5 кг/м³ (20 °C). Змешваецца з вадой і арган. растваральнікамі ў любых суадносінах. У прам-сці атрымліваюць гідратацыяй прапілену. Выкарыстоўваюць у вытв-сці ацэтону, як растваральнік у лакафарбавай, парфумерна-касметычнай, фармацэўтычнай прам-сці, антыфрыз. Шкодна ўплывае на ц. н. с., больш таксічны за этанол.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКЦЫДЫЯІДО́З, какцыдыедамікоз какцыдыёідамікоз,
хвароба чалавека і жывёл, што выклікаецца паразітычным грыбам Coccidioides immitus. Прыродны рэзервуар грыба — глеба. Бывае ў раёнах пустынь і паўпустынь. Заражэнне адбываецца аэрагенным шляхам, праз пашкоджаную скуру ці слізістую абалонку. Адрозніваюць К. першасны і другасны. Найчасцей пашкоджваюцца лёгкія, скура (глыбокія інфільтраты), абалонка рота, косці, нерв. сістэма, унутр. органы. К. нагадвае грып, рэўматызм і інш. з павышэннем т-ры. Лячэнне: хірургічнае, антыбіётыкі, вонкавая тэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІПЕРАЗІ́Н, гексагідрапіразін, дыэтылендыамін,
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C4H10N2. Бясколерныя крышталі, tпл 112 °C, tкіп 146 °C. Раствараецца ў вадзе, гліцэрыне, этаноле. Гіграскапічны; утварае гексагідрат з tпл 44 °C; з паветра паглынае дыаксід вугляроду. Паводле хім. уласцівасцей — другасны аліфатычны амін. Выкарыстоўваюць як інгібітар карозіі, паскаральнік полімерызацыі хларапрэну, П. гексагідрат і адыпінат — у медыцыне як процігліставы сродак. Таксічны: ГДК 5 мг/м³.
Літ.:
Бейшекеев Ж. Химия и применение пиперазина. Фрунзе, 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЛЬВІ́Т (ад лац. vulva покрыва + ...іт),
запаленне вульвы (вонкавых палавых органаў жанчыны). Першасны вульвіт бывае пры траўматычных пашкоджаннях покрыўнага эпітэлію вульвы, парушэннях абмену рэчываў (цукровы дыябет), неахайнасці жанчыны і інш.Другасны вульвіт абумоўлены вострымі і хранічнымі запаленчымі працэсамі вышэйляжачых органаў жанчыны. Праяўляецца свербам, смыленнем і болямі, ацёкам, пачырваненнем, іншы раз язвамі на вялікіх і малых палавых губах, пераддзвер’і похвы, клітары. Пры несвоечасовым лячэнні могуць узнікнуць ускладненні. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, часта — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЭЛІ́Т [грэч. myelos (спінны) мозг],
запаленне спіннога мозга. Адрозніваюць М. першасны (выклікаецца нейратропнымі вірусамі) і другасны (ускладненні агульнаінфекц. захворванняў — адзёру адру*, дызентэрыі, тыфу, шкарлятыны і інш.), траўматычны (траўмы спіннога мозга, раненні пазваночніка), таксічны (пры цяжкіх атручэннях). Першасны ачаговы М. развіваецца востра, з т-рай, болем у спіне, расстройствам функцый нерв. сістэмы. Пры гібелі нерв. клетак узнікаюць вялыя паралічы, спастычныя парэзы і інш. Трапляюцца ацёкі, пролежні і інш. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., пры паралічах — артапедычныя ўкладкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАРУХАВІ́К,
другаснырухавік, які пераўтварае энергію сціснутага паветра ў мех. работу. Ціск сціснутага паветра — ад 0,3 да 0,6 МПа. Адрозніваюць аб’ёмныя (поршневыя, вінтавыя) і турбінныя П. Магутнасць П. звычайна не перавышае 2,5 кВт. Выкарыстоўваюць у прам-сці для прыводу ручных машын (напр., дрылёў, гайкавёртаў, адбойных малаткоў), у выбуханебяспечных і вільготных месцах.