Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНСІЯНА́Т,
установа (гасцініца або домадпачынку) у курортнай мясцовасці для індывід. ці сямейнага адпачынку. Знаходзіцца ў распараджэнні ведамстваў, арг-цый, прадпрыемстваў, курортных аб’яднанняў. Мае спальныя памяшканні, кухню са сталовай, памяшканні культ.-масавага абслугоўвання, спарт. пляцоўкі. Адрозніваюць П. адпачынку і П. з лячэннем. П. адпачынку мае таксама мед. пункт (звычайна з фізіятэрапеўт. і зубаўрачэбным кабінетамі). У іх могуць адпачываць сем’і з дзецьмі пасля 4 гадоў (ёсць урачы-педыятры, выхавальнікі, дзіцячыя спарт. пляцоўкі і пакоі гульняў). П. з лячэннем звычайна размешчаны паблізу курортных мед. устаноў (санаторыяў, паліклінік, бальнеагразелячэбніц); мед. абслугоўванне амбулаторнае. На Беларусі 17 дамоў адпачынку і П. (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДА́К,
кліматычны курорт на Украіне, у Крымскай вобл., на беразе Чорнага. мора. Клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу (асн. прыродны лек. фактар). Лечаць захворванні органаў дыхання (нетуберкулёзныя), кровазвароту, нерв. сістэмы. Санаторый, домадпачынку, пансіянаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад Лагойска, 58 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка—Лагойск. 528 ж., 190 двароў (2003). Домадпачынку «Лагойскі», пансіянат «Рудня». Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі: землякам, партызанам, у гонар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б і Лагойскай партызанскай брыгады «Бальшавік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРШЫ́ЦА,
рака ў Беларусі, у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Выцякае з возера Арэхаўскае. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Плошча вадазбору ў межах Аршанскага ўзвышша 519 км². Даліна добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. На беразе домадпачынку «Орша». Пры ўпадзенні Аршыцы ў Дняпро горад Орша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́РМАНТАЎСКІ,
прыморскі кліматычны і гразевы курорт на Украіне. У межах Адэскай групы курортаў у складзе г. Адэса. Дзейнічае з 1925. Асн.лек. фактары: клімат, гразі Куяльніцкага лімана, штучныя мінер. воды на аснове марскіх вод; выкарыстоўваюць таксама аэрагеліятэрапію і таласатэрапію. Лечаць пераважна хваробы суставаў, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Санаторыі, пансіянат, домадпачынку, клінікі Адэскага НДІ курарталогіі.