Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Грот С. дэ 7/464; 10/397
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Федорова-Грот А. К. 8/329
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ТРАЗЬсудна,
палотнішча (ільняная, баваўняная, сінтэтычная тканіна) ці гнуткая пласціна для пераўтварэння энергіі ветру ў энергію руху судна; адзін з самых стараж. відаў рухачоў. Ветразі адрозніваюць: па форме — прамыя (у выглядзе прамавугольніка ці раўнабокай трапецыі; ставяцца ўпоперак судна) і косыя (трох- і чатырохвугольныя; ставяцца ўздоўж судна); паводле месца размяшчэння — верхнія, заднія, лятучыя, ніжнія, пярэднія; паводле прызначэння — звычайныя і штармавыя. Вецер аказвае на ветразі непасрэдны ціск (пры размяшчэнні ветразяў перпендыкулярна ветру) ці стварае аэрадынамічную сілу (пры косым абцяканні ветразяў паветр. патокам). У залежнасці ад размяшчэння на судне кожны ветразь мае сваю назву. Выкарыстоўваюцца таксама на буерах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАХАРДЭ́НСКАЯ ПЯЧО́РА,
карставая пячора каля паўн. падножжа хрыбта Капетдаг, у Туркменіі, за 19 км на Пд ад г.п. Бахардэн. Даўж. 250 м, глыб. 69 м. Гал.грот завалены каменнымі глыбамі, ёсць карставыя варонкі; ніжні грот заняты праточным воз. Коу-Ата з тэрмальнай (34—77 °C) серавадароднай вадой. Спелефауна: лятучыя мышы, грызуны, птушкі, каля 50 відаў беспазваночных. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІРА́ЛЬСКІ СЦЯГ,
спец. сцяг, уведзены для найвышэйшых службовых асоб флоту. Узняты на мачце карабля, адміралцейскі сцяг абазначаў прысутнасць на ім службовай асобы адміральскага звання. Карабель у такім выпадку наз. флагманскім (адміральскім). Сцяг адмірала ўзнімаўся на грот-мачце, віцэ-адмірала — на фок-мачце, контр-адмірала — на бізань-мачце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПРЫ (Capri),
востраў у Тырэнскім м., на Пд Неапалітанскага заліва. Тэр. Італіі. Пл. 10,4 км². Выш. да 589 м. Складзены пераважна з вапнякоў. Абрывістыя берагі з прыроднымі аркамі і пячорамі (Блакітны грот і інш.). Міжземнаморскія хмызнякі. Субтрапічнае земляробства і садаводства. Рыбалоўства. Турызм. Курорты: Капры, Анакапры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВААФО́НСКАЯ ПЯЧО́РА, Анакапійская пячора,
вапняковая карставая пячора на паўд.-зах. схіле Вял. Каўказа, каля г. Новы Афон (Грузія). Даўж. больш за 3000 м: Складаецца з верт. і гарыз. частак. Некаторыя гроты абводнены. Самы вял.грот — Грузінскіх спелеолагаў (даўж. 260 м). Шматлікія нацечныя ўтварэнні. Пячорны жэмчуг. Электрыфікавана. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНГУ́РСКАЯ ПЯЧО́РА,
карставая пячора на Сярэднім Урале каля г. Кунгур, у Пермскай вобл. Расіі. Агульная даўж. да 5,6 км. 58 гротаў (найб.грот Географаў, даўж. 155 м) і каля 60 азёр. Утварылася ў гіпсах і ангідрытах. Кальцытавыя, гіпсавыя і ледзяныя ўтварэнні: сталактыты, сталагміты, сталагнаты і асобныя крышталі. Гроты Брыльянтавы, Палярны з ледзянымі ўтварэннямі, размешчаны каля ўвахода. Помнік прыроды. Пячора электрыфікавана. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫГАНЦІ́НА (італьян. brigantino),
1) марское паруснае двухмачтавае судна з прамымі парусамі на пярэдняй мачце (фок-мачце) і косымі на задняй (грот-мачце). У 17—19 ст. выкарыстоўваліся ў ваен. флоце як пасыльныя і разведвальныя караблі.
2) Парусна-вёславае судна ў рус. флоце 18 ст. для перавозкі войск і грузаў. Мела 2—3 гарматы. Брыганціна меншая за брыг. У 16—18 ст. Брыганцінай наз. лёгкія быстраходныя пірацкія судны.