Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́КА (Arica),
горад на Пн Чылі, на Панамерыканскай шашы. Адм. ц. правінцыі Арыка. 206,6 тысяч жыхароў (1993). Гандлёвы порт на Ціхім акіяне. Аэрапорт, чыгунка. Харчовая, хімічная прамысловасць, машынабудаванне (зборка аўтамабіляў, веласіпедаў). Нафтаправод з Балівіі. Рыбалоўства. Марскі курорт. Турызм. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭКІ́ПА (Arequipa),
горад на Пд Перу, у даліне каля падножжа вулкана Місты. Адм. ц. дэпартамента Арэкіпа. Заснаваны ў 1540. 634 тысяч жыхароў (1990). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр Паўднёвага Перу. Шарсцяная, гарбарная, харч. прамысловасць. Універсітэт. Архітэктурныя помнікі 16—18 стагоддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НСЕ (Orense),
горад на ПнЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Галісія, на рацэ Міньё. Адм. ц. правінцыі Арэнсе. 99,1 тысячы жыхароў (1986). Транспартны вузел. Гандлёвы цэнтр раёна вінаградарства і садаводства. Перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі. Лесапільныя, металаапрацоўчыя прадпрыемствы; аўтамабілебудаванне. Цёплыя серныя крыніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАН,
1) адзінка масы, што выкарыстоўвалася ў аптэкарскай практыцы (гл.Аптэкарская вага). 1 гран = 62,2 мг. У сістэме англ. мер гран гандлёвы, аптэкарскі і тройскі (для ўзважвання каштоўных камянёў і металаў) роўны 64,8 мг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАШЭ́ (франц. attache літар. прымацаваны),
1) дыпламатычны ранг, які прысвойваецца супрацоўнікам міністэрстваў замежных спраў.
2) Штатная пасада ў пасольствах і місіях. У міжнар.дыпламат. практыцы існуюць спец. аташэ: гандлёвы, фін., ваенны, па пытаннях культуры, друку (прэс-аташэ) і інш. Усе аташэ ўключаюцца ў склад дыпламат. прадстаўніцтва і карыстаюцца дыпламат. прывілеямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДАХО́С (Badajoz),
горад на ПдЗ Іспаніі, у аўтаномнай вобласці Эстрэмадура, на р. Гвадыяна. Адм. ц. правінцыі Бадахос. Засн. рымлянамі ў 1 ст. 127 тыс.ж. (1990). Транзітны гандлёвы пункт каля мяжы з Партугаліяй. Гарбарная, тэкст., фаянсавая, мылаварная прам-сць, вінаробства. Араб. замак (11 ст.), гатычны сабор (13 ст.), арачны мост (16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыя тэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвыцэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРКІНІТЫ́ДА (грэч. Kerkinitis),
антычны горад, заснаваны грэкамі на рубяжы 6—5 ст. да н.э. на зах. узбярэжжы Крыма, на месцы сучаснай Еўпаторыі. У 4—2 ст. уваходзіла ў склад уладанняў Херсанеса. Праз К. вёўся гандлёвы абмен са скіфамі Крыма. У 2-й пал. 4 ст. і 3 ст. да н.э. К. чаканіла свае манеты. Заняпала ў выніку грэка-скіфскіх войнаў 2 ст. да н.э. У час раскопак выяўлены частка абарончых сцен і руіны жылых кварталаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЛІКО́ВЫ БАЛА́НС,
суадносіны грашовых патрабаванняў і абавязацельстваў краіны, што ўзнікаюць у выніку гандлёвых і інш. адносін з інш. краінамі за пэўны перыяд або на пэўную дату. Уключае гандлёвыбаланс, вываз і ўвоз золата, прадастаўленне крэдытаў, баланс паслуг, турыстаў і даходы ад замежнага турызму, даходы ад замежных інвестыцый, звязаныя з імі расходы і інш. У адрозненне ад плацежнага балансу ўключае не толькі зробленыя плацяжы і паступленні, але і непагашаныя патрабаванні і абавязацельствы, тэрмін пагашэння якіх яшчэ не настаў.