КАЛЯРО́ВАЯ МЕТАЛУ́РГІЯ,

найбольш энергаёмістая галіна цяжкай прам-сці, якая ажыццяўляе здабычу і абагачэнне руд, вытв-сць і апрацоўку каляровых, высакародных і рэдкіх металаў, у т. л. сплаваў, перапрацоўку другаснай сыравіны, а таксама здабычу алмазаў. Спадарожная прадукцыя галіныхім. злучэнні, мінер. ўгнаенні, буд. матэрыялы і інш. У залежнасці ад віду прадукцыі, якую вырабляюць, у складзе галіны вылучаюцца медная, свінцова-цынкавая, нікель-кобальтавая, алюмініевая, тытана-магніевая, вальфрама-малібдэнавая, высакародных металаў, цвёрдых сплаваў, рэдкіх металаў прам-сць. Роля К.м. ў сучаснай эканоміцы хутка расце ў сувязі з развіццём новых галін прам-сці: атамнай, ракетнай, касмічнай, электроннай, прыладабудавання і інш. Найб. развіта К.м. ў ЗША, Расіі, Казахстане, Японіі, Кітаі, Канадзе, Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Бразіліі і інш.

На Беларусі з канца 19 ст. існавалі невял. медзеплавільныя прадпрыемствы саматужнага тыпу, якія выкарыстоўвалі металалом. Цяпер у Мінску існуе завод другаснай перапрацоўкі каляровых металаў, ёсць невял. ліцейная вытв-сць у Гомелі і Мазыры.

Літ.:

Хрущев А.Т. География промышленности СССР. 3 изд. М., 1986.

Г.​С.​Смалякоў.

т. 7, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЛАЎКА,

горад на Украіне, у Данецкай вобл. Засн. ў 1867. 345 тыс. ж. (1987). Чыг. вузел. Асн. галіны прамысл.: кам.-вуг., маш.-буд. (вугальныя камбайны і інш.), хім. і коксахім., металургічная. Развіты харчасмакавая (мясная, малочная і інш.), лёгкая (трыкат., швейная і інш.), дрэваапр. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. Ртутны камбінат. Пед. ін-т замежных моў. Гіст.-рэв. і маст. музеі.

т. 5, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІВЕРНЭ́ (Nivemais),

гістарычная вобласць у цэнтр. ч. Францыі. Уключае дэпартамент Ньеўр. Пл. 6,8 тыс. км². Нас. каля 250 тыс. чал. (1998). Адм. ц.г. Невер. Рэльеф раўнінны і ўзгорысты. Клімат умераны. Цячэ р. Луара. Ёсць каналы, якія злучаюць яе з басейнамі рэк Соны і Сена. Аснова эканомікі — прам-сць. Найб. развіты металургія, машынабудаванне, керамічная, харч., дрэваапр. галіны. Пашавая жывёлагадоўля. Бальнеалагічныя курорты.

т. 11, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ», Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнага н.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне для буд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі.

т. 3, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛУ́МБУС (Columbus),

горад на ПнУ ЗША. Адм. ц. штата Агайо. Засн. ў 1812. 635 тыс. ж., з прыгарадамі каля 1,5 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., гандл.-фін. і культ. цэнтр. Прам-сць: радыёэлектронная і эл.тэхн., атамнае энергамашынабудаванне, вытв-сць халадзільнікаў і інш. быт. прылад, авіяц., аўтамаб. і інш. галіны машынабудавання; металаапр., харчасмакавая, паліграф., папяровая, хім., буд. матэрыялаў. Ун-т.

т. 7, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЛЬЦА́НА (Bolzano),

горад на Пн Італіі, ва Усх. Альпах, у сутоку рэк Адыджэ і Ізарка. Адм. ц. правінцыі Бальцана. 101 тыс. ж. (1990). Важны трансп. вузел (чыгункі і аўтамаб. дарогі) на шляхах паміж Італіяй і Германіяй праз перавал Брэнер. Развіты энергаёмістыя галіны прам-сці, выплаўка спец. сталяў, алюмінію, магнію, ферасплаваў. Аўтамаб., хім., дрэваапр., тэкст., абутковая прам-сць. Цэнтр турызму і зімовага спорту. Штогадовыя міжнар. кірмашы. Музеі. Арх. Помнікі 13—16 ст.

т. 2, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТЫТУЦЫ́ЙНАЕ ПРА́ВА,

галіна права, прадметам рэгулявання якой з’яўляюцца прынцыпы арганізацыі і парадак дзейнасці дзярж. інстытутаў, прававы статус грамадзян і іх узаемаадносіны з дзяржавай. К.п. рэгламентуе форму дзярж. ладу, вызначае сістэму, парадак стварэння, кампетэнцыю і прынцыпы дзейнасці дзярж. органаў. Гал. крыніцай К.п. з’яўляецца канстытуцыя, а таксама прававыя акты, якія змяшчаюць нормы дзярж.-прававога характару. У Рэспубліцы Беларусь і некаторых інш. краінах для абазначэння гэтай галіны права выкарыстоўваецца тэрмін дзяржаўнае права.

т. 7, с. 596

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАПЛЫ́Ў (біял.),

мясцовае патаўшчэнне ствала, галіны ці кораня ў выніку разрастання тканак пад уплывам раздражняльнікаў, мех. пашкоджанняў, заражэння паразітарнымі грыбамі і інш. Бываюць Н. з гладкай паверхняй і адносна правільнай будовай драўніны, трапляюцца на ствалах усіх парод; Н. з шышкаватай паверхняй (капы), са звілістым і хаатычным (свілаватым) размяшчэннем валокнаў у драўніне, абумоўлены паяўленнем вял. колькасці спячых пупышак і трапляюцца на лісцевых пародах. Драўніну Н. выкарыстоўваюць у вытв-сці дробных маст. вырабаў.

т. 11, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНГАЛО́Р, Бенгалуру, Бангалур,

горад на Пд Індыі. Адм. ц. штата Карнатака. Вядомы з 16 ст. 2,7 млн. ж., з прыгарадамі 4,2 млн. ж. (1991). Трансп. вузел. Аэрапорт. Важны прамысл., навук. і культ. цэнтр паўд. ч. Індыі. Авія-, вагона-, станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная прам-сць. Дакладнае машынабудаванне (у т. л. выраб гадзіннікаў). Развіты традыц. галіны прам-сці — гарбарна-абутковая, тэкст. і харчовая. Цэнтр касм. даследаванняў. Саматужныя промыслы. Акадэмія навук. Ун-т. Батанічны сад.

т. 2, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖАНІБЕ́К (? — 1357),

хан Залатой Арды ў 1342—57, сын і пераемнік хана Узбека. Завалодаў прастолам, забіўшы двух сваіх братоў. У час яго праўлення Арда дасягнула найб. ваен. ўздыму. Актыўна ўмешваўся ва ўнутр. справы рус. княстваў. Для ўмацавання сваёй улады ў Ардзе насаджаў іслам. У 1356 здзейсніў паход у Азербайджан, захапіў Тэбрыз і пасадзіў там свайго намесніка. У выніку паўстання ў Тэбрызе да ўлады прыйшлі Джалаірыды, галіны Чынгісідаў, варожай да Дж. Загінуў, калі вяртаўся ў Арду.

т. 6, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)