Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАДО́Р (ісп. matador ад matar забіваць), 1) галоўная асоба ў групе ўдзельнікаў бою быкоў (карыды). На заканчэнне відовішча павінен шпагай забіць быка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫМАНІ́Т (ад позналац. antimonium сурма),
сурмяны блішчак, стыбніт, мінерал класа сульфідаў Sb2S3. Мае 71,4—71,8% сурмы. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя, ігольчастыя крышталі, суцэльныя, зярністыя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэры да чорнага. Бляск металічны. Цв. 2—2,5. Шчыльн. 4,5—4,6 г/см³. Паходжанне гідратэрмальнае, радзей у свінцова-цынкавых радовішчах і інш.Галоўная руда сурмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛІЯ,
гістарычная вобласць на тэр.Манг. Рэспублікі і Кітая, якую насяляюць манголы. Вядома з 8 ст. У час мангольскіх заваяванняў у 13 ст. — галоўнаяч.Мангольскай імперыі. Пасля падзення манг. улады над Кітаем — сукупнасць манг. княстваў. У 16 ст. падзялілася на Паўн. і Паўд. М., у час маньчжурскага панавання (17 — пач. 20 ст.) адпаведна Манголія Знешняя і Манголія Унутраная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́МАС (лац. primas галоўная асоба ад primus першы),
1) у рымска-каталіцкай царкве тытул арцыбіскупа (мітрапаліта), які валодае ганаровым (часам і юрыдычным) першынством над астатнімі біскупамі і мітрапалітамі пэўнай краіны. На Беларусі рымска-каталіцкая царква мае свайго арцыбіскупа мітрапаліта і юрысдыкцыі П. ў Польшчы не падлягае.
2) Афіцыйны тытул архіепіскапа Кентэрберыйскага ў Англіі як першаіерарха англіканскай царквы.