шведскі падарожнік. У 1893—1902 даследаваў Тыбет і ПнЗЦэнтр. Азіі. У 1905—08 з Трапезунда (цяпер г. Трабзон, Турцыя) праз Паўн.-Усх. Іран, Кашмір дасягнуў вытокаў рэк Брахмапутра і Сатледж. Адкрыў Гандысышань. У 1923 здзейсніў кругасветнае падарожжа праз Паўн. Амерыку, Японію, Манголію і Сібір. У 1927—35 вывучаў Кітай, Манголію, Зах. Тыбет і Усх. Туркестан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБА́ЙСКАЯ ПАЛЯ́НА,
міжгорная катлавіна каля падножжа паўн. схілу Галоўнага, або Водападзельнага, хр.Вял. Каўказа, каля вытокаўр. Тэберда. Размешчана на выш. 1620 м на тэр. Тэбердзінскага запаведніка. Над Д.п. узнімаюцца горныя вяршыні да выш. 4046 м (г.Дамбай-Ульген). Схілы да выш. 2300 м укрыты лесам (пераважна піхта). Д.п. — раён альпінізму і турызму на Зах. Каўказе. Курортны пас. Дамбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАУ́РСКІ ХРЫБЕ́Т.
У цэнтральнай ч. Забайкалля, у межах Даурыі, у Чыцінскай вобл. Расіі. Сістэма выцягнутых у паўн.-ўсх. напрамку горных масіваў даўж. каля 300 км ад вярхоўяў р. Джыла да вытокаўр. Ульдурга. Выш. да 1526 м. Складзены з граніту і крышт. сланцу. Пераважае сярэднягорны рэльеф. На схілах хваёвыя і лістоўнічныя лясы. Перасякаецца далінай р. Інгада, дзе праходзяць чыгунка і аўтадарога.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРАСЦЬ, Задобрасць,
рака ў Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 87 км². Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Дарлівае. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытокаў да в. Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км на прывусцевым участку рэчышча каналізаванае. Каля в. Калініна на рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯАХЭ́,
рака на ПнУ Кітая. Даўж. (ад вытокаўр. Сіляахэ) 1430 км, пл. басейна 231 тыс.км². Пачынаецца ў гарах на стыку Вял. Хінгана і Жэхэ, цячэ па раўніне Сунляо, упадае ў Ляадунскі зал. Жоўтага м. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні больш за 630 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. Вадасховішчы Дахафан, Эрлуншань. Суднаходная ад г. Чжэнцзятунь. У вусці — марскі порт Інкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАМАСКО́ЎСК,
горад у Тульскай вобл., у Расіі, каля вытокаў рэк Дон і Шат. Да 1934 наз. Бобрыкі, да 1961 Сталінагорск. 142,9 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр вытв-сці мінер. угнаенняў і інш. відаў хім. прам-сці; машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., лёгкая, харч.прам-сць. Здабыча бурага вугалю. ГРЭС. Драм.тэатр. Музей гісторыі горада. Арх. помнікі; рэшткі манастыра 17 ст., драўляны Троіцкі сабор (2-я пал. 18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВО́ЛЖА,
тэрыторыя, якая прылягае да сярэдняга і ніжняга цячэння р. Волга і эканамічна звязаная з ёю. У межах П. вылучаюць прыўзнятае правабярэжжа (з Прыволжскім узвышшам) і нізіннае левабярэжжа, т. зв. Заволжа. Да П. часам адносяць таксама раёны, якія знаходзяцца ў верхнім цячэнні Волгі (ад яе вытокаў да вусця р. Ака). Пры эканам. раянаванні ў П. ўключаюць Калмыкію, Татарстан, Астраханскую, Валгаградскую, Пензенскую, Самарскую, Саратаўскую і Ульянаўскую вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТО́К РАКІ́,
месца, ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы вадацёку. Вытокам ракі могуць быць крыніца, балота, возера, ледавік; для рэк, што выцякаюць з возера, — месца перасячэння берагавой лініі вадаёма з рэчышчам вадацёку. Нярэдка вытокам ракі лічыцца месца, дзе зліваюцца 2 ракі з рознымі назвамі, або гал. лічыцца больш мнагаводная ці тая, выток якой найб. аддалены ад вусця ракі. У шэрагу выпадкаў тэрыторыі вакол вытокаў рэк абвяшчаюцца ахоўнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРНАЛІ́ЗМ (ад лац. internus унутраны),
метадалагічны кірунак у гісторыі і філасофіі, які прызнае рухаючай сілай развіцця навукі ўнутраныя, інтэлектуальныя (філас., уласна навуковыя) фактары. Узнік у канцы 1930-х г. як рэакцыя на экстэрналізм (крыніца развіцця навук. ідэй — сац.-эканам. ўмовы і фактары). Асн. прадстаўнікі — А.Кайрэ, А.Р.Хол, М.Б.Хол, І.Б.Коэн, Дж.Рэндэл. Адзін з вытокаўгіст. школы ў метадалогіі навукі. Крайняя форма І. — метадалогія пазітывізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НГА́ (Sangha, Sanga),
рака ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Конга (часткова па межах іх з Камерунам). Утвараецца ад сутокаў рэк Кадэі і Мамберэ, якія пачынаюцца на паўд. схілах нагор’я Камерун. Даўж. ад сутокаў каля 790 км, ад вытоку Кадэі каля 1300 км, пл.бас. каля 200 тыс.км². Асн. прытокі: Джа (справа) і Ліквала-оз-Эрб (злева). Сярэдні расход вады ад 700 м³/с у сак. да 4250 м³/с у кастр.—лістападзе. Суднаходная ад зліцця вытокаў.