зрубная канструкцыя шмат’яруснага верху ў выглядзе ўсечанай піраміды ці прызмы. Вядомы на Украіне з 16 ст. У бел. культавай архітэктуры 17—19 ст. сустракаліся вярхі з адным ці з двума З., якія стваралі ступеньчатаярусную кампазіцыю будынка, надавалі яму выразны сілуэт. Часам спалучаліся з ветразямі (пры чаргаванні чацверыкоў і васьмерыкоў). З. выкарыстоўваліся ў цэрквах (вёскі Рубель Столінскага, Міхалкі Мазырскага р-наў) і званіцах (Клецк).
Да арт.Залом. Міхайлаўская царква. 1796. Вёска Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́Л,
лінія на мясцовасці, якая падзяляе сумежныя басейны рэк, мораў, акіянаў і падземных вод. Ад водападзелу сцёк накіраваны ў процілеглыя бакі.
Найб.выразны водападзел у гарах, дзе звычайна супадае з грабянямі хрыбтоў. На раўнінах нярэдка пераходзіць у водападзельную прастору. Водападзел можа мяняцца. Адрозніваюць водападзелы: галоўны — паміж сумежнымі рачнымі сістэмамі (на тэр. Беларусі частка гал. водападзелу паміж рачнымі сістэмамі Балтыйскага і Чорнага мораў); бакавы — падзяляе басейны прытокаў ракі; галоўны (сусветны) Зямлі — паміж рэкамі Ціхаакіянска-Індыйскай і Атлантыка-Ледавітай пакатасцей вобласці вонкавага сцёку кантынентаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТЫ́ЧНЫ АНТЫЦЫКЛО́Н,
вобласць павышанага атм. ціску над Арктыкай. У цэнтры арктычнага антыцыклону ціск перавышае 1020 мб. Больш выразны зімой, калі ў час палярнай ночы халоднае паветра ўшчыльняецца над укрытай лёдам і снегам паверхняй. Пераважае ўстойлівае бязвоблачнае сухое надвор’е. Пад уплывам цыкланічнай дзейнасці ў Атлантычным сектары Арктыкі арктычны антыцыклон перамяшчаецца ў бок Аляскі. Летнія ўмовы аслабляюць антыцыклон. На выш. 3—4 км саступае месца каляпалярнай дэпрэсіі (вобласці нізкага ціску). Вятры з Арктычнага антыцыклону накіраваны ў нізкія шыроты, дзе пад уплывам вярчэння Зямлі набываюць ПнЗ напрамак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАРЫТА́РНАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
выхаваўчая канцэпцыя, заснаваная на сляпым прызнанні аўтарытэтаў, падаўленні ініцыятывы выхаванцаў і падпарадкаванні выхавальніку. Прынцып аўтарытарызму ў выхаванні найб.выразны ў рэліг. сістэме выхавання (езуіцкія калегіумы), у пед. канцэпцыі ням. вучонага І.Ф.Гербарта, у фаш. педагогіцы. З эпохі Адраджэння прагрэсіўныя педагогі супрацьпастаўлялі аўтарытарнаму выхаванню прыродаўзгодненае выхаванне, заснаванае на ідэі поўнай свабоды дзіцяці (Ж.Ж.Русо, рус. педагог К.М.Вентцэль) ці разумнай апекі і творчага супрацоўніцтва выхавальніка і выхаванца (Л.М.Талстой, А.С.Макаранка, В.А.Сухамлінскі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛЕСЦЭ́НЦЫЯ,
1) рассеянне святла калоіднай сістэмай. Інтэнсіўнасць рассеяння залежыць ад суадносін паміж памерамі часцінак і даўжынёй светлавой хвалі. Апалесцэнцыя назіраецца ў выглядзе конуса, які свеціцца на цёмным фоне, пры праходжанні святла праз калоідную сістэму, напр. табачны дым; крытычная апалесцэнцыя — у аптычна аднародных асяроддзях ва ўмовах фазавых пераходаў (памутненне раствораў палімераў каля крытычных т-р змешвання).
2) У мінералогіі аптычны эфект, найб.выразны ў паўпразрыстай разнавіднасці мінералу апал. Выяўляецца як малочна-белае ці перламутравае святло, якое адлюстроўваецца ад апалу, месяцовага каменю і некаторых інш. мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЮКАГО́Н,
бялковы гармон, які выпрацоўвае падстраўнікавая залоза (α-клеткі астраўкоў Лангерганса). Глюкагон — адналанцужковы поліпептыд з 29 амінакіслотных астаткаў. Мал. маса каля 4000. Атрыманы ў 1956 амер. Біяхімікам В.Бромерам у крышт. выглядзе. Стымулюе распад глікагену печані праз актывацыю ферменту фасфарылазы і ў выніку павялічвае канцэнтрацыю цукру ў крыві. З’яўляецца фізіял. антаганістам інсуліну, а таксама стымулятарам яго сакрэцыі. Вядомы т.зв. кішэчны глюкагон (вылучаны з слізістай абалонкі дванаццаціперснай кішкі) з большай мал. масай, у якога, як лічыцца, амаль няма глікагеналітычнага дзеяння, але ёсць выразны інсулінстымулявальны эфект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЖНІ́ЛКІ,
кароткія, найчасцей аднастрофныя вершаваныя творы сатыр. характару; жанр дзіцячага фальклору. У іх жартам высмейваецца «супраціўнік», яго імя, знешні выгляд, рысы характару (часам скіраваны на птушак і звяроў). Маюць генет. сувязь з даўняй традыцыяй мянушак, уласцівым фальклору нар. гумарам. Д. выразна функцыянальныя, што вызначае іх сэнс і форму. Характэрныя іх кампаненты — рэчытатыўнае скандаванне, выразны рытм, яркая рыфма, шматразовае паўтарэнне. Д. ўласцівы перавелічэнні, літота, насычанасць параўнаннямі, ужыванне дадаткаў-азначэнняў.
Публ.:
Дзіцячы фальклор. Мн., 1972.
Літ.:
Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976. С. 111—122.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́ДНІ МО́ЗГ,
пярэдні аддзел галаўнога мозга пазваночных жывёл і чалавека. Развіваецца з пярэдняга мазгавога пузыра. У кругларотых і рыб — мазгавая ч. нюхальнага аналізатара, выконвае пераважна ролю цэнтр. рэгулятара дзейнасці органаў нюху. У земнаводных і паўзуноў П.м. ускладняецца, падзяляецца на прамежкавы і канечны мозг; уключаецца ў кіраванне складанымі формамі паводзін. У птушак і млекакормячых падзел П.м. найб.выразны. У наземных жывёл з развіццём П.м. як органа вышэйшай нерв. дзейнасці ўзнікае дзяленне рэфлекторнай дзейнасці на сістэму складаных безумоўных (інстынктаў) і ўмоўных (мазгавая кара) рэфлексаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫКУЛІ́Т (ад лац. radicula карэньчык),
пашкоджанне карэньчыкаў спіннамазгавых нерваў (ад рэчыва спіннога мозга да спінальнага ганглія); поліэтыялагічнае захворванне. Асн. прычына Р. — запаленча-дэгенератыўны працэс у карэньчыках нерваў. Адрозніваюць Р. востры і хранічны, першасны (інфекц., таксічны) і другасны (абумоўлены паталаг. уплывам суседніх тканак, напр., пры зменах у пазваночніку). Сярод другасных Р. вылучаюць паяснічна-крыжавы — найб. пашыранае захворванне перыферычнай нерв. сістэмы. Усе формы Р. аб’ядноўвае тыповая прыкмета: выразны пастаянны боль, які ўзмацняецца пры рухах; боль суправаджаецца рухавымі расстройствамі. Лячэнне тэрапеўт., вітаміны, фізія-, гразе-, курортатэрапія, ЛФК і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЕ́ЛА ДА МЕСІ́НА (Antonello da Messina; каля 1430, г. Месіна, Сіцылія — паміж 14 і 25.2.1479),
італьянскі жывапісец ранняга Адраджэння. Прадстаўнік Венецыянскай школы жывапісу. Працаваў пераважна ў Месіне. Запазычыўшы ў нідэрл. мастакоў тэхніку алейнага жывапісу, дасягнуў надзвычайнай глыбіні колеру, выкарыстаў і асвятленне як маст.-выразны сродак. Створаныя ім вобразы адметныя велічным спакоем, класічнай раўнавагай. Значны ўклад яго ў станаўленне рэнесансавага рэаліст. партрэта. Асн. творы: т.зв. аўтапартрэт (каля 1473), «Распяцце» (1477), фрагменты алтара з царквы Сан-Касіяна ў Венецыі (1475 76), «Святы Себасцьян» (1475) і інш.