ЛІЯКА́Т АЛІ́ ХАН (1.10.1895, Карнал, Індыя — 16.10.1951),
дзеяч інд.нац.-вызв. руху; адзін з заснавальнікаў дзяржавы Пакістан. Юрыст. Скончыў Алахабадскі (Індыя) і Оксфардскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1923 дэп.Заканад. сходу ў Аб’яднаных правінцыях, потым Заканад. сходу Індыі. З 1923 чл.Мусульманскай лігі, у 1936—50 яе ген. сакратар, з 1950 прэзідэнт. У 1946—47 чл.Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі, са жн. 1946 чл. часовага урада Дж.Нэру. У 1947—51 першы прэм’ер-міністр Пакістана, атрымаў тытул «правадыра нацыі». Забіты мусульм. фанатыкам у час мітынгу ў г. Равалпіндзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АУ́Н САН (13.2.1915, г. Намаў, М’янма — 19.7.1947),
палітычны дзеяч, нац. герой М’янмы (б. Бірмы). Генерал. Скончыў Рангунскі ун-т. З 1938 адзін з кіраўнікоў антыкаланіяльнай паліт. арг-цыі «Наша Бірма». У 2-ю сусв. вайну гал. арганізатар Арміі незалежнасці Бірмы (1942), міністр абароны ва ўрадзе, створаным яп.акупац. ўладамі (з 1943). Нелегальна наладзіў кантакты з антыяп. Рухам Супраціўлення і ўзначаліў Антыфашысцкую лігу народнай свабоды. Кіраваў антыяп. паўстаннем у 1945, барацьбой за вызваленне краіны ад брыт. панавання (1945—47). У 1946—47 віцэ-старшыня Выканаўчага савета пры брыт. губернатару. Заключыў з брыт. урадам дагавор аб незалежнасці Бірмы (1947). Забіты тэрарыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНКО́ВІЧ (Фелікс Паўлавіч) (2.11.1842, Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 7.4.1910),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Вучыўся ў Пружанах, Беластоку і ў Пецярбургскім ун-це, удзельнічаў у студэнцкім руху. З жн. 1862 за мяжой, зблізіўся з польскай дэмакр. эміграцый, з А.І.Герцэнам і М.П.Агаровым. Удзельнік марской экспедыцыі паўстанцаў з Англіі ў Літву. З ліп. 1863 у Вільні, памочнік К.Каліноўскага па кіраўніцтве паўстаннем, сакратар Выканаўчага аддзела Літвы. 7.8.1863 арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу, замененага 12-гадовай катаргай у Сібіры. З 1880-х г. на радзіме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МБЕ́КІ ((Mbeki) Таба Мвуелва) (н. 18.6.1942, Ідутыва, Паўд.-Афр. Рэспубліка),
палітычны і дзярж. дзеяч Паўд.Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў Лонданскі і Сусекскі ун-ты. Лідэр Арг-цыі афр. студэнтаў — маладзёжнай арг-цыі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК), у 1961—62 зняволены. З 1962 у эміграцыі. У 1971—72 пам. сакратара Рэв. савета АНК. У 1975—78 прадстаўнік АНК у Свазілендзе і Нігерыі. Чл.Нац.выканаўчагак-та АНК з 1975. Старшыня АНК з 1993, у 1993—97 нам. прэзідэнта, з 1997 прэзідэнт АНК. У 1994—99 1-ы віцэ-прэзідэнт, з чэрв. 1999 прэзідэнт ПАР.
ірландскі грамадскі дзеяч, паэт і асветнік. Адзін з кіраўнікоў Гэльскай лігі. Аўтар паэм і драматычных твораў на гэльскай (ірландскай) мове. Удзельнічаў у стварэнні Ірландскага нац. ун-та. З ліст. 1913 чл.выканаўчагак-та ірландскіх валанцёраў, з ліп. 1914 — Вярх.к-та Ірландскага рэспубліканскага брацтва (ІРБ). Пасля пач. 1-й сусв. вайны чл. крыла ІРБ, якое выступала супраць удзелу ірландцаў у вайне на баку Вялікабрытаніі. У час Ірландскага паўстання 1916 прызначаны 24.4.1916 прэзідэнтам часовага ўрада Ірландскай Рэспублікі. Быў узяты ў палон брыт. войскамі і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ШЛЯХ»,
штодзённая грамадска-паліт. газета нац.-дэмакр. кірунку. Выходзіла з 8.3 да 23.8.1918 у Мінску на бел. мове ва ўмовах герм. акупацыі. Рэдактар-выдавец з № 1 П.Аляксюк; з № 2 рэдактар А.Прушынскі (А.Гарун), выдавец — т-ва «Заранка». Мэта выдання — сац.-эканам. і культ. адраджэнне Беларусі, яе дзярж. самастойнасць і суверэнітэт. Падтрымлівала палітыку Рады БНР і яе выканаўчага органа — Народнага сакратарыята Беларусі. Асвятляла нац. грамадска-паліт. і культ. рух, змяшчала інфармацыю пра бел. асветны рух, пра дзейнасць Рады БНР, паліт. партый і груповак. Крытыкавала палітыку бальшавікоў і Сав. Расіі. Садзейнічала арганізацыі бел. школ, развіццю бел. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЯ́БАЎ (Андрэй Іванавіч) (29.8.1851, с. Султанаўка, Рэспубліка Крым, Украіна — 15.4.1881),
расійскі рэвалюцыянер-народнік. Скончыў Керчанскую гімназію (1869), вучыўся ў Новарасійскім ун-це ў Адэсе. За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях (кастр. 1871) выключаны з ун-та і высланы. З 1873 чл. гуртка чайкоўцаў, вёў рэв. прапаганду сярод рабочых і інтэлігенцыі Адэсы. Удзельнік Ліпецкага і Варонежскага з’ездаў (1879), чл.выканаўчагак-та«Народнай волі», сааўтар яе гал. праграмных дакументаў, у т. л. дэкларацыі. Адзін з удзельнікаў замаху на жыццё Аляксандра II; 27.2.1881 арыштаваны, асуджаны. Павешаны, тайна пахаваны на Праабражэнскіх могілках у Пецярбургу.
Літ.:
Ходаковский М.П. Крым в биографии А.И.Желябова // История СССР. 1988. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАТЧЭ́НЯ (Іван Міхайлавіч) (н. 13.8.1948, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1975), Мінскую вышэйшую парт. школу (1986). З 1967 на гасп., сав. і парт. рабоце. З 1986 старшыня Вілейскага райвыканкома, адначасова 1-ы сакратар гаркома КПБ. З 1990 дэпутат, чл. Прэзідыума, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1992 каардынатар Рабочай групы Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У 1993—98 выканаўчы сакратар СНД. З 1996 чл. Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. З мая 1998 1-ы нам.выканаўчага сакратара СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУДЖА́ВА (Булат Шалвавіч) (н. 9.5.1924, Масква),
расійскі пісьменнік, аўтар і выканаўца песень. Скончыў Тбіліскі ун-т (1950). Аўтар зб-каў вершаў «Лірыка» (1956), «Астравы» (1959), «Вясёлы барабаншчык» (1964), «Арбат, мой Арбат» (1976), «Песні і вершы» (1989), «Дары лёсу» (1993) і інш. Для іх характэрна зліццё размоўнай і песеннай інтанацый, празаізмаў і патэтыкі. Стваральнік своеасаблівага выканаўчага стылю — аўтарскай песні («Возьмемся за рукі, сябры», «Лёнька Каралёў», «Паўночны тралейбус», «Ах, Арбат, мой Арбат...» і інш.). Напісаў раманы «Падарожжа дылетантаў» (кн. 1—2, 1976—78), «Спатканне з Банапартам» (1983); «Скасаваны тэатр» (1994); аповесці «Будзь здаровы, шкаляр» (1961), «Бедны Аўросімаў» (1969), «Паходжанні Шыпава, ці Старадаўні вадэвіль» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗІК (Леанід Пятровіч) (н. 13.7.1948, г. Барысаў Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Канд.эканам.н. (1997). Засл. работнік прамысловасці Беларусі (1994). Скончыў БДУ (1977), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1989). З 1976 пам. пракурора г. Барысава, з 1978 старшыня прафс.к-та Барысаўскага з-да аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985—92 дырэктар Барысаўскай швейнай ф-кі. У 1995—98 чл. Калегіі, Паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Міждзярж. эканам. к-це Эканам. саюза СНД. З 1996 чл.Выканаўчагак-та Супольнасці (Саюза) Беларусі і Расіі. З лют. 1998 нам. прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 1990—95 дэпутат Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па эканам. рэформе, эканам. самастойнасці і суверэнітэце.