Восьмы з’езд Саветаў СССР 3/166; 4/163; 5/348, 389; 7/373; 9/293
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Восьмы Усесаюзны з’езд прафесійных саюзаў 8/569
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ВО́СЬМЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 4—6.2.1976 у Мінску. Прысутнічала 789 дэлегатаў ад 506 220 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КПБ (П.М.Машэраў), Рэвіз. камісіі КПБ (І.М.Макараў); аб праекце ЦК КПСС да XXV з’езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976—1980 гады» (Ц.Я.Кісялёў); выбары ЦК КПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд адобрыў дзейнасць ЦК КПБ па выкананні рашэнняў XXIV з’езда КПСС, заданняў 9-га пяцігадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР, праект ЦК КПСС да XXV з’езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976—1980 гады» і даручыў ЦК КПБ і СМ БССР на яго аснове распрацаваць 10-ы пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі БССР. Выбраў ЦК КПБ у складзе 139 чл. і 65 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 45 чл.
Літ.:
Матэрыялы XXVIII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. Мн., 1976.
т. 6, с. 78
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫНА́ЦЦАТАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ КП(б)Б,
гл. Восьмы з’езд КП(б)Б.
т. 15, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УА́ЙЛДЭР (Wilder) Торнтан Нівен (17.4.1897, г. Мадысан, ЗША — 19.12.1975),
амерыканскі пісьменнік; родапачынальнік амер. антытэатра. Скончыў Іельскі ун-т (1920). Літ. дзейнасць пачаў раманам «Кабала» (1926). Філас. раманы «Мост караля Людовіка Святога» (1927), «Жанчына з Андраса» (1930), «Сакавіцкія іды» (1948), хроніка-эпапея «Дзень восьмы» (1967) пазначаны ўплывам экзістэнцыялізму. Аўтар шматлікіх п’ес на міфалагічныя і гіст. сюжэты (зб-кі «Анёл, які патрывожыў воды», 1928; «Доўгі калядны абед», 1931), аўтабіягр. рамана «Тэафіл Норт» (1973) і інш.
Тв.:
Рус. пер. — Наш городок. М., 1979;
Мартовские иды. Теофил Норт М., 1981.
Т.Я.Камароўская.
т. 16, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЕВА Фазу Гамзатаўна (н. 5.12.1932, с. Гінічутль Хунзахскага р-на, Дагестан),
аварская паэтэса. Нар. паэтэса Дагестана (1969). Скончыла Літ. ін-т імя Горкага ў Маскве (1961). Піша на аварскай і рус. мовах. Лірыка Аліевай тэматычна і вобразна звязана з рэчаіснасцю, метафарычна перадае шматграннасць жыцця (зб-кі «Роднае сяло», 1959; «Вясёлку раздаю», 1963; «Васемнаццатая вясна», 1968; «Вочы дабра», 1983). Раманы «Камяк зямлі вецер не знясе» (1967), «Радавы герб» (1970), «Арол вострыць дзюбу аб камень» (1974), «Восьмы панядзелак» (1978) і інш. пра сучаснае жыццё Дагестана.
Тв.:
Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—3. М., 1990.
т. 1, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХІ́ДЗЕ Джансуг Іванавіч (н. 10.1.1936, Тбілісі),
грузінскі дырыжор. Нар. арт. Грузіі (1978), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1958), выкладае ў ёй. Вучань А.Дымітрыядзі. З 1955 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. хар. капэлы Грузіі. У 1962—71 дырыжор, з 1982 гал. дырыжор Груз. т-ра оперы і балета. З 1973 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. сімф. аркестра Грузіі. Сярод пастановак: оперы «Саламея» Р.Штрауса, «І быў год восьмы...» Б.Квернадзе (абедзве 1983), «Музыка для жывых» Г.Канчэлі (1984). Інтэрпрэтатар сімфоній С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча, Канчэлі, твораў І.Стравінскага, Г.Малера, Р.Штрауса, груз. кампазітараў. Дзярж. прэмія Грузіі 1977.
т. 8, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Ваенная апазіцыя» 2/549, гл. Восьмы з’езд РКП(б)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Трынаццатая канферэнцыя КП(б)Б, гл. Восьмы з’езд КП(б)Б
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖНІ́ВЕНЬ (ад слова «жніво»),
восьмы месяц каляндарнага года (31 дзень), апошні месяц лета на Беларусі. 15 Ж. працягласць дня ў Мінску 14 гадз 56 мін, сярэдняя выш. Сонца над гарызонтам 50,3°, сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 478 МДж/м², радыяц. баланс дадатны (252 МДж/м²). На тэр. Беларусі сярэдняя т-ра паветра 15,5—18 °C, у 2-й пал. Ж. магчымы замаразкі на глебе (часам і ў паветры). Звычайна Ж. халаднейшы за ліпень, але прыкладна раз у 5 гадоў бывае наадварот. Адносная вільготнасць паветра ў Ж. не ніжэй за 70%, ападкаў 60—85 мм, у асобныя гады можа быць і больш (149 мм, Бабруйск, Жыткавічы, 1970) ці ападкі зусім не выпадаюць (Лепель, 1939). У сярэднім з ападкамі бывае 14—16 дзён. Частыя ліўневыя дажджы з моцнымі вятрамі выклікаюць паляганне збожжавых культур. У Ж. канчаецца жніво азімых, убіраюць яравыя, лён. З сярэдзіны месяца пачынаецца сяўба азімых жыта і пшаніцы. Даспявае садавіна, у разгары збор брусніц, касцяніц, чаромхі, ажыны. Ж. самы багаты месяц на грыбы. Паступова пачынаюць адлятаць у вырай птушкі: стрыжы, ластаўкі, зязюлі, івалгі, мухалоўкі, валасянкі, пліскі. Збіраюцца ў чароды шпакі, гракі. У канцы Ж. размнажаюцца змеі, яшчаркі, пачынаецца гон у казуль, нараджаюцца зайчаняты (другі прыплод).
т. 6, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)