ПА́ЕР (Payer) Юліус (1.9.1842, Шонаў, каля г. Цепліцы, Чэхія — 30.8.1915),
аўстрыйскі палярны даследчык. У 1872—74 узначаліў разам з К.Вайпрэхтам экспедыцыю на судне «Тэгетгоф», у час якой быў адкрыты архіпелаг, названы Зямлёй Франца-Іосіфа.
Тв.:
Рус. пер. — 725 дней во льдах Арктики. Л., 1935.
т. 11, с. 510
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗА́НА (Lausanne),
горад на ПдЗ Швейцарыі. Адм. ц. кантона Во. 123 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Жэнеўскім возеры. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., паліграф., швейная, харчасмакавая, у т. л. тытунёвая, вінаробчая. Ун-т. Штаб-кватэра Міжнар. Алімпійскага к-та. Музеі: алімпійскі, выяўл. мастацтваў, археалогіі і гісторыі, дэкар. мастацтваў і інш. Арх. помнікі 12—18 ст. Шматлікія масты і фунікулёры. Турызм. Курорт.
У старажытнасці паселішча, якое рымляне наз. Лаўзоніум. З 590 цэнтр епіскапства (улада належала сеньёру-епіскапу), якое ў 1536 скасавана ў выніку Рэфармацыі. У 13—14 ст. горад залежаў ад Савойскага графства, у 1536—1798 — ад Берна. У 1537 засн. пратэстанцкая акадэмія (з 1891 ун-т). У 1798 сталіца Леманскай рэспублікі. З 1803 у складзе Швейцарыі, сталіца кантона Во (Ваат). У Л. знаходзіцца федэральны трыбунал (з 1874), праводзяцца шматлікія міжнар. канферэнцыі, у т. л. Лазанская канферэнцыя 1922—23. Сусветна вядомы курорт.
т. 9, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́ЦКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 3.7.1958, г.п. Вышкаў Злынкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. гісторык архітэктуры, архітэктар. Канд. мастацтвазнаўства (2000). Скончыў БПІ (1980), Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1988). З 1979 працаваў у ін-це «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 выкладчык БНТУ. Навук. кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Благавешчанскай царквы (1992—99), Гродзенскай Барысаглебскай царквы (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю стараж.-рус. дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.
Тв.:
Школы зодчества на территории Белоруссии (11—12 вв.) // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1991. № 3;
Православное зодчество Беларуси. Мн., 1995;
Возрождение святынь // Беларусь: среда для человека. Национальный отчет о человеческом развитии. Мн., 1996;
Полоцк — второй Иерусалим?! // Архитектура и стр-во. 1996. № 4;
«Свет невечерний» над Двиною // Там жа, 1999. № 6;
«Благодать Родшагося от Мене и Моя с сими иконами да будет» // Пятисотлетие явления Минской иконы Божией Матери. Мн., 2000;
Архитектурное наследие Беларуси XII века // Градостроительство и архитектура: актуальные проблемы. Мн., 2002.
т. 18, кн. 1, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМА́НСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА (République Lémanique),
дзяржава на тэр. кантона Во ў Швейцарыі (цэнтр — г. Лазана), якая існавала з 24.1 да 12.4.1798. Абвешчана на сходзе прадстаўнікоў гар. і сельскіх камун. 9.2.1798 сход у Лазане прыняў канстытуцыю Л.р. на ўзор франц. канстытуцыі 1795; носьбітам суверэнітэту абвяшчаўся народ, ліквідаваны каставасць і феад. правы, прадастаўлены дэмакр. свабоды. Пасля ўзнікнення Гельветычнай рэспублікі. Л.р. ўвайшла ў яе склад як кантон Леман.
т. 9, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБ,
князь ваўкавыскі ў сярэдзіне 13 ст. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1256, калі ён удзельнічаў у паходзе на яцвягаў разам з князямі навагрудскім Раманам Данілавічам (зяць Глеба), свіслацкім Ізяславам, а таксама галіцка-валынскімі і польск. князямі. У час паходу галіцка-валынскага кн. Данілы Раманавіча ў 1258 на Ваўкавыск Глеб узяты ў палон (трымалі яго «во чести»). Верагодна, князем удзельнага Ваўкавыскага княства Глеб заставаўся і пасля ўтварэння ВКЛ.
Я.Г.Звяруга.
т. 5, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯДКО́Ў Ігар Аляксандравіч (11.4.1934, г. Смаленск, Расія — 27.12.1994),
рускі крытык і літ.-знавец. Скончыў Маскоўскі ун-т (1957). У 1957—76 у газ. «Северная правда» (Кастрама). Літ. дзейнасць пачаў у 1958. Даследаваў сучасную прозу. Аўтар кн. «Васіль Быкаў» (1980), у якой падрабязна прааналізаваў творчасць бел. пісьменніка, рэцэнзій на аповесці В.Быкава «Дажыць да світання» і «Пайсці і не вярнуцца», раман «Карнікі» А.Адамовіча.
Тв.:
Возвращение к себе. М., 1978;
Во все концы дорога далека. Ярославль, 1981.
т. 6, с. 136
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЫ́КА Міхаіл Іванавіч (н. 20.1.1920, г. Гомель),
расійскі геафізік. Акад. Расійскай АН (1992, чл.-кар. 1964). Чл.-кар. АН СССР (1964). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1942). Працаваў у Гал. геафіз. абсерваторыі імя А.І.Ваейкава (з 1954 дырэктар). Асн. працы ў галіне фіз. кліматалогіі, біякліматалогіі, актынаметрыі. Разам з А.А.Грыгор’евым сфармуляваў перыядычны закон геагр. занальнасці; вывучаў цеплавы баланс зямной паверхні. Ленінская прэмія 1958.
Тв.:
Климат и жизнь. Л., 1971;
Эволюция биосферы. Л., 1984;
Путешествие во времени. М., 1990.
т. 3, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́НІК Сяргей Аляксеевіч (н. 10.11.1954, г. Магілёў),
бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1999). Скончыў БДУ (1977), дзе і працуе (з 1999 заг. кафедры). Навук. працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і дыдактычных праблемах выкладання матэматыкі. Распрацаваў і дастасаваў метад пераўтварэнняў Ляпунова да даследавання лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. Пабудаваў тэорыю прыводных і асімптатычных эквівалентных алгебра-дыферэнцыяльных сістэм.
Тв.:
Курс дифференциальных уравнений. Мн., 1996 (разам з Ю.Багданавым, Ю.Сыроідам);
Системы Лаппо-Данилевского во множестве линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1999. Т. 35, № 1.
т. 18, кн. 1, с. 423
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАЎ-ЗАДУНА́ЙСКІ Пётр Аляксандравіч (15.1.1725, Масква — 19.12.1796),
расійскі ваенны і дзярж. дзеяч, граф (з 1744), ген.-фельдмаршал (1770). Бацька М.П.Румянцава. Сын ген. А.І.Румянцава, пад кіраўніцтвам якога набыў ваен. вопыт. Удзельнік рус.-швед. вайны 1741—43 і вайны за Аўстрыйскую спадчыну 1740—48. У Сямігадовую вайну 1756—63 камандаваў брыгадай, дывізіяй, корпусам, вызначыўся ў бітвах пад Грос-Егерсдорфам (1757) і Кунерсдорфам (1759); у 1757—58 фарміраваў кавалерыю ў г. Стоўбцы. У 1764—96 прэзідэнт Маларасійскай калегіі і ген.-губернатар Маларосіі. У рус.-тур. вайну 1768—74 камандаваў арміяй, паспяховыя дзеянні якой прымусілі Турцыю заключыць Кючук-Кайнарджыйскі мір; за перамогі каля Рабой Магілы, Ларгі, Кагула (усе 1770) і інш. атрымаў ганаровае найменне Задунайскі. У рус.-тур. вайну 1787—91 камандаваў арміяй, галоўнакаманд. рас. войскамі ў час задушэння паўстання 1794. З 1776 валодаў г. Гомель, пачаў будаўніцтва Гомельскага палаца (гл. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль). Распрацаваў новыя формы бою, у т. л. шырокае выкарыстанне дывізійных і палкавых карэ; аўтар ваен. твораў («Абрад службы», «Думкі», «Інструкцыі»), якія выкарыстаны пры распрацоўцы статутаў рас. арміі, у арг-цыі, абучэнні і выхаванні войск у 2-й пал. 18 ст.
Літ.:
П.А.Румяниев, А.В.Суворов, М.И.Кутузов: Док. и материалы. Киев, 1974;
Золотарев В.А., Межевич М.Н., Скородумов Д.Е. Во славу Отечества Российского: (Развитие воен. мысли и воен. искусства в России во второй половине XVIII в). М. 1984;
Петелин В.В. Фельдмаршал Румянцев: Док. повествование. М., 1989.
Ф.Я.Кляцкоў.
т. 13, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЕНБ’ЕНФУ́ (Diên Bien Phu),
мясцовасць на ПнЗ В’етнама каля граніцы з Лаосам, дзе адбыліся вырашальныя баі на заключным этапе Індакітайскай вайны 1946—54. Стратэгічна важны ў ваен. адносінах раён Дз, 20.3.1953 у выніку паветрана-дэсантнай аперацыі занялі франц. экспедыцыйныя войскі, якія пазней ператварылі яго ў добра ўмацаваны рубеж абароны (49 апорных пунктаў, 15—16-тыс. гарнізон на чале з ген. Дэ Кастры). У ходзе цяжкіх баёў 13.3—7.5.1954 часці В’етнамскай нар. арміі на чале з Во Нгуен Зіяпам блакіравалі раён Дз. і паступова авалодалі ўсімі яго ўмацаваннямі, што паскорыла заканчэнне вайны і вызваленне В’етнама з-пад франц. панавання.
т. 6, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)