ЮКАТА́НСКІ ПРАЛІ́Ў Паміж п-вам Юкатан і в-вам Куба, злучае Карыбскае м. з Мексіканскім зал. Даўж. 55 км, найменшая шыр. 200 км, найменшая глыб. суднаходнай ч. 1269 м. Праз Ю.п. з Карыбскага м. ў Мексіканскі зал. на працягу года за кошт магутнага цячэння адбываецца нагон вады, што з’яўляецца адной з прычын утварэння Гальфстрыма.
т. 18, кн. 1, с. 207
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯ́СКА (Alaska),
адкрыты заліў Ціхага ак., каля берагоў Паўн. Амерыкі, паміж п-вам Аляска і в-вам Ванкувер. Пл. 384 тыс. км², шыр. каля ўвахода больш за 2200 км, глыб. да 4929 м. Прылівы паўсутачныя (да 12 м) і мяшаныя (да 6,8 м). У заліве Аляска — архіпелагі Кадзьяк, Аляксандра і а-вы Каралевы Шарлоты. Гал. парты: Сьюард (ЗША), Прынс-Руперт (Канада).
т. 1, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МАЎ МОСТ,
ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у Полкскім праліве, паміж п-вам Індастан і в-вам Шры-Ланка. Даўж. каля 30 км. Належыць Індыі і Шры-Ланцы. След былой сухапутнай сувязі в-ва Шры-Ланка з мацерыком Еўропы — Азіі.
Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на в-аў Шры-Ланка), які перайшоў на Ам. на мацярык.
т. 1, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РЧАНСКІ ПРАЛІ́Ў (стараж.-грэч. Баспор Кімерыйскі),
праліў паміж Керчанскім п-вам на З і Таманскім п-вам на У, злучае Чорнае і Азоўскае моры. Даўж. каля 41 км, шыр. ад 40 да 45 км, глыб. 5—15 м. Берагі часткова нізінныя, з пясчанымі косамі, месцамі абрывістыя і скалістыя. Зімой укрыты плывучымі льдамі. На зах. беразе — буйны порт Керч, звязаны чыг. паромам са ст. Каўказ.
т. 8, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́КСА БАСЕ́ЙН (Foxe Basin),
заліў Паўночнага Ледавітага ак., каля берагоў Канады, паміж п-вам Мелвіл і в-вам Бафінава Зямля. Даўж. каля 600 км, шыр. 500 км, глыб. да 110 м. Злучаны пралівамі з залівамі Гудзонавым і Бутыя, Гудзонавым прал. Шмат астравоў, найб. Прынс-Чарлз. Прылівы паўсутачныя (1,2—9 м). Замярзае ў кастр., б.ч. года ўкрыты лёдам, дрэйфуючыя льды захоўваюцца ўсё лета. Названы імем англ. мараплаўца Л.Фокса.
т. 16, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛЬСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Індыйскага ак., паміж п-вам Індастан на З і п-вам Індакітай і а-вамі Андаманскімі і Нікабарскімі на У. Пл. 2191 тыс. км². Найб. глыб. 5258 м. Т-ра вады на паверхні ў лют. 25—27 °C, у жніўні 28 °C (у маі 29 °C). Салёнасць да 34‰. Прылівы паўсутачныя (да 10,7 м). Частыя трапічныя ўраганы. У Бенгальскі заліў упадаюць рэкі Ганг і Брахмапутра. Рыбалоўства. Асн. парты — Калькута, Мадрас (Індыя), Чытагонг (Бангладэш).
т. 3, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МАР (Samar),
гарысты востраў у цэнтр. ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 13,4 тыс. км² (з прылеглымі дробнымі астравамі). Горы, выш. да 896 м, складзены пераважна з крышт. парод, сланцаў і вапнякоў. Уздоўж узбярэжжаў — алювіяльныя нізіны, у прыбярэжнай зоне — каралавыя рыфы. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў 2500—3500 мм за год, у кастр.—снеж. частыя тайфуны. Вільготныя трапічныя лясы. Радовішчы медных руд. Вырошчванне какосавай пальмы, абакі, рысу, кукурузы. Асн. гарады — Кальбаёг, Катбалоган, Катарман. Злучаны паромам з в-вам Лусон, мостам з в-вам Лейтэ.
т. 14, с. 132
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖСКІ ЗАЛІ́Ў.
У Балтыйскім м., каля берагоў Латвіі і Эстоніі. Аддзелены ад адкрытай ч. мора Курземскім п-вам і а-вамі Маанзундскага архіпелага, злучаецца з ёй Ірбенскім пралівам і мелкаводным бас. Вяйнамеры. Пл. 18,1 тыс. км², даўж. 174 км, глыб. да 67 м. У цэнтр. ч. заліва пясчаная водмель Грэтагрунд з в-вам Рухну; у паўн. — дробныя а-вы Абрука, Кіхну і інш. Берагі нізінныя, пясчаныя з градамі дзюн і берагавых валоў (выш. да 20—30 м). Ледастаў ад снеж. да красавіка. Буйны порт — Рыга, гарады-курорты Юрмала (Латвія) і Пярну, на в-ве Саарэмаа г. Курэссаарэ (Эстонія).
т. 13, с. 493
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКІ́ (Marroqui),
самы паўд. мыс Еўропы (36° паўн. ш., 5°37′ зах. д.), у Гібралтарскім праліве. Размешчаны на в-ве Тарыфа (Іспанія), злучаны дамбай з Пірэнейскім п-вам.
т. 10, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ І ЗАПАВЕ́ДНІКІ.
Ствараюцца ў месцах, звязаных з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей, для аховы і зберажэння гэ тых месцаў і навакольнага прыроднага асяроддзя. М.з. і з. рэсп. значэння ствараюцца паводле пастаноў СМ Рэспублікі Беларусь. Для захавання прыроднага ландшафту, забеспячэння аховы рэдкіх і каштоўных аб’ектаў прыроды, гісторыі і культуры у мемарыяльных запаведніках уводзіцца спец. рэжым (гл. ў арг. Запаведнікі). У мемарыяльных заказніках забараняюцца суцэльныя высечкі лесу, здабыча нярудных карысных выкапняў, правядзенне гідрамеліярац. і інш. земляных работ, буд-ва, не ўзгодненае з Мін-вам культуры Рэспублікі Беларусь і Мін-вам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На Беларусі дзейнічаюць Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Ляўкі», Коласаўскі заказнік.
т. 10, с. 280
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)