назва ў 1939—51 сеткі чыг. ліній, якая звязвала БССР з Зах. Еўропай, Літвой і Украінай і абслугоўвала Баранавіцкую, Брэсцкую, Гродзенскую, Маладзечанскую, Палескую і Пінскую вобл. Уключала чыг. лініі: Высока-Літоўск—Ковель, Брэст—Жыткавічы, Баранавічы—Слуцк, Брэст—Негарэлае, Гродна—Ліда—Маладзечна, Андрэевічы—Баранавічы, Стасілаў—Баранавічы—Лунінец і інш. Агульная даўж.чыг. ліній 1145 км і 600 км вузкакалейных ліній (1950). Упраўленне чыгункі размяшчалася ў Баранавічах. Друкаваны орган — газ. «Сталинский маршрут» (з 1940). У 1951 аб’яднана з Мінскім аддзяленнем Зах. чыгункі ў Мінскую чыгунку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рускі драматычны тэатр (Брэст) 2/421
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Бярэсце (г.) 2/532, гл.Брэст
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Заря над Бугом» (газ., Брэст) 9/56
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 16—20 ст. Утвораны ў 1520 у Падляшскім, з 1566 у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У крыніцах 16—17 ст. на старабел. мове Берасцейскі павет. Цэнтр — г.Брэст (Берасце, Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам). З 1795 у складзе Рас. імперыі: у Слонімскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 у Гродзенскай губ.Пл. павета 4893,2 км², нас. 218,4 тыс.чал. (1897). У 1921—39 у Палескім ваяводстве ў Польшчы. 4.12.1939 уключаны ў склад Брэсцкай вобласціБССР. 15.1.1940 скасаваны, вобласць падзелена на раёны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАСЦЕ́ЙСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА, Брэсцкае ваяводства,
адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Створана ў 1566. Цэнтр — г. Берасце (Брэст). Падзялялася на 2 паветы: Берасцейскі (уваходзілі Брэст, Камянец, Кобрын) і Пінскі (уваходзілі Пінск, Давыд-Гарадок, Тураў, Дубровіца). З канца 17 ст. ў адрозненне ад Брэст-Куяўскага ваяв. ў Польшчы наз.Брэст-Літоўскім. У 1791 утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) пав. У 1792 Пінска-Зарэчны пав. перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай Пінскі і Запінскі пав. ўвайшлі ў склад Рас. імперыі (у Мінскай губ.). У 1795 у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай Берасцейскае ваяводства скасавана, б.ч. яго тэр. ўвайшла ў Слонімскую губ.Рас. імперыі. Зах. частка ваяводства адышла да Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БІНКА,
горад, цэнтр Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл., пры ўпадзенні р. Жабінка ў Мухавец. За 30 км ад г.Брэст. Чыг. вузел (напрамкі на Брэст, Лунінец, Баранавічы), аўтадарогі на Брэст, Кобрын, Камянец. 12,5 тыс.ж. (1997).
Узнікла як чыг. ст. ў канцы 19 ст. ў сувязі з буд-вам чыг. Масква—Брэст. У 1890—282 ж., 30 двароў, гасцініца, пошта, царква, сінагога, 6 крам, 3 карчмы. У пач. 20 ст. дзейнічалі сукнавальня і тартак. З 1921 у складзе Польшчы, у Кобрынскім пав. Палескага ваяв. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 вёска, цэнтр Жабінкаўскага р-на. З 23.6.1941 да 21.7.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Ж. і раёне 1764 чал. З 16.4.1952 гар. пасёлак, у 1959—62 у Камянецкім, у 1962—63 у Кобрынскім р-нах. У 1959—2,9 тыс.ж. З 23.12.1970 горад.
Асфальтабітумны з-д, прадпрыемствы харч. (найб. значны Жабінкаўскі цукровы завод), буд. прам-сці. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1885).
Літ.:
Бензярук А. Наш край — Жабінкаўшчына. Брэст, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРШО́НЫ,
вёска ў Брэсцкім р-не. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 6 км на Пд ад г.Брэст, 10 км ад чыг. ст.Брэст-Усходні. 1699 ж., 350 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — форт № 5 Брэсцкай крэпасці (1878 — 88), царква (2-я пал. 19 ст.).