Экзасфера 1/561 (іл.); 11/420, гл. Атмасфера
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ТУМНЫЯ ПЛА́СТЫКІ,
тэрмапластычныя матэрыялы на аснове прыродных або штучных нафтавых бітумаў, каменнавугальнага пеку або іх сплаваў. Змяшчаюць 25—60% напаўняльнікаў (баваўняныя ачоскі, кізельгур). Пластычныя сумесі бітуму з дробнадысперснымі напаўняльнікамі (мел, азбест і інш.) наз. бітумнымі масцікамі. Атмасфера- і вільгацеўстойлівыя; перапрацоўваюцца прасаваннем (5—20 МПа) загатовак пры т-ры да 175 °C. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці акумулятарных бакаў, дэталяў электра- і радыёапаратуры, дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў (напр., руберойду), пакрыццяў падлогі і інш.
т. 3, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАСФЕ́РЫ (ад геа... + сфера), абалонка Зямлі,
канцэнтрычныя, суцэльныя або перарывістыя абалонкі, з якіх складаецца Зямля. Адрозніваюцца паміж сабой паводле хім. складу, агрэгатнага стану і фіз. уласцівасцей. Ад прасторы вакол Зямлі да цэнтра планеты вылучаюць магнітасферу, атмасферу, гідрасферу, літасферу, мантыю і ядро Зямлі. Некаторыя геасферы (напр., атмасфера) падзяляюцца на сферы 2-га парадку. Паводле сукупнасці прыродных умоў і працэсаў, якія працякаюць у абласцях сутыкнення і ўзаемадзеяння геасферы, вылучаюць спецыфічныя геасферы — геаграфічную абалонку, біясферу і інш.
т. 5, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трапасфера 1/560—561 (іл.); 10/286, гл. Атмасфера
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АТМАСФЕ́РНАЯ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ,
1) сукупнасць электрычных з’яў і працэсаў у атмасферы Зямлі (эл. поле атмасферы, іанізацыя паветра, эл. зарады воблакаў і ападкаў, эл. токі і разрады ў атмасферы і інш.). Каля зямной паверхні існуе стацыянарнае эл. поле; Зямля мае адмоўны зарад, атмасфера ў цэлым зараджана дадатна. У трапасферы ўсе воблакі і ападкі, пыл і інш. завіслыя часцінкі электрычна зараджаны. Атмасферная электрычнасць — прычына ўтварэння маланак, агнёў святога Эльма (свячэнне на вастрыях званіц, мачтаў і інш.), з ёй звязаны палярныя ззянні.
2) Раздзел фізікі атмасферы, які вывучае гэтыя з’явы.
т. 2, с. 76
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭТА́НАВЫЯ ЭЛАСТАМЕ́РЫ, поліурэтанавыя эластамеры,
палімерныя матэрыялы на аснове поліурэтанаў, якія захоўваюць высокаэластычныя ўласцівасці ва ўсім дыяпазоне т-р іх эксплуатацыі. Вызначаюцца выключна высокай зносаўстойлівасцю, масла-, бенза-, атмасфера- і радыяцыйна-ўстойлівыя, газанепранікальныя; тэмпературны дыяпазон эксплуатацыі ад -40 да 140 °C.
Атрымліваюць узаемадзеяннем ды- і поліізацыянатаў (гл. Ізацыянаты) з бі- і поліфункцыян. алігаэфірамі, што маюць канцавыя гідраксільныя групы (напр., узаемадзеяннем талуілендыізацыянату з дыэтыленглікольадыпінатам). Выкарыстоўваюць для вырабу абцасаў і падэшваў для абутку, масіўных шын, дэталей горна-абагачальнага абсталявання, штучнай скуры, ушчыльняльнікаў і інш.
Літ.:
Гл. да арт. Каўчукі сінтэтычныя.
А.І.Валожын.
т. 16, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬНЫЯ ЎМО́ВЫ ў фізіцы,
1) умовы, што вызначаюцца ціскам p = 101325 Па (нармальная атмасфера) і тэмпературай T0 = 273,15 К (0 °C), пры якіх аб’ём 1 моль ідэальнага газу V0 = 2,24136∙10−2 м³. Нармальнае паскарэнне свабоднага падзення прымаецца роўным gn = 9,80665 м/с2.
2) Умовы выкарыстання вымяральных прылад, пры якіх т-ра, сілкавальнае напружанне і інш. велічыні, што ўплываюць на іх паказанні, маюць нармальныя значэнні або знаходзяцца ў дапушчальных межах. Для эл. прылад за Н.ў. прымаюцца: т-ра 20 ±2 °C, сілкавальнае напружанне — названае па шкале прылады ±2%, частата ў межах 49—51 Гц.
т. 11, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЕ́НСКАЯ ШКО́ЛА,
мастацкая школа Італіі ў 13—16 ст. з цэнтрам у г. Сіена. Зыходзіла з традыцый італа-візант. і гатычнага жывапісу. У перыяд росквіту школы (13—1-я пал. 14 ст.) творы яе майстроў (Дуча ды Буанінсенья, С.Марціні і інш.) вызначаліся адухоўленым лірызмам, эмац. насычанасцю мяккага каларыту, вытанчанасцю лінейнага рытму. С.ш. цесна звязана з пошукамі Джота ды Бандоне і творчасцю фларэнційскіх майстроў протарэнесансу, жывапісам братоў Ларэнцэці. У 15 ст. яе адметнымі рысамі былі вытанчаны дэкаратывізм, лірычная сузіральнасць, атмасфера казачнасці (Джавані ды Паала). Ў 16 ст. паступова страціла сваё значэнне.
Я.Ф.Шунейка.
т. 14, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБРО́ЛЬ (Chabrol) Клод (н. 24.6.1930, Парыж),
французскі кінарэжысёр. Пачынаў як кінакрытык. Першы фільм «Прыгажунчык Серж» (1958, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў г. Лакарна, Швейцарыя) вызначыў стылістыку і пошукі «новай хвалі» франц. кіно. Майстар інтрыгі. Галоўнае для яго аналіз чалавечых характараў. Атмасфера і норавы франц. правінцыі ў цэнтры фільмаў «Кузены» (1959, гал. прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Зах. Берліне), «Ландру» (1963), «Крывавае вяселле» (1973), «Мадам Бавары» (1991) і інш. Сярод інш. фільмаў: «Пекла» (1994), «Кіпрыёт Катсарыс» (1996, тэлевізійны), «Жаночая гісторыя» (1998), «Колер хлусні» (1999), «Дзякуй за шакаладку» (2000). Аўтар сцэнарыяў многіх сваіх фільмаў.
Г.У.Шур.
т. 17, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІАКРЫЛАНІТРЫ́ЛЬНЫЯ ВАЛО́КНЫ, акрылавыя валокны,
сінтэтычныя валокны, што фармуюць з раствораў поліакрыланітрылу. Прамысл. вытв-сць пачата ў ЗША у 1946. Вядома каля 250 гандл. марак П.в., асн. з іх: нітрон, акрылан, арлон, дралон, куртэль, кашмілон.
Паводле мех. уласцівасцей падобныя да шэрсці. Вызначаюцца атмасфера- і святлоўстойлівасцю, устойлівыя да ўздзеяння мікраарганізмаў, а таксама раствораў кіслот і шчолачаў сярэдніх канцэнтрацый, арган. растваральнікаў, у т. л. тых, што выкарыстоўваюць у хім. чыстцы (бензін, ацэтон, трыхлорэтылен і інш.). Вырабляюць пераважна штапельныя (рэзаныя) П.в. ці жгут. Выкарыстоўваюць у вытв-сці трыкатажу, дываноў, штучнага футра, адзежных, абівачных і фільтравальных тканін, для перапрацоўкі ў вугляроднае валакно; у сумесі з бавоўнай і віскознымі валокнамі — для вырабу гардзін, брызенту.
М.І.Пракапчук.
т. 12, с. 472
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)