ГАРЧЫ́ЧНЫ АЛЕЙ,
раслінны тлусты алей, які атрымліваюць прасаваннем з насення гарчыцы. Вадкасць ад светла-жоўтага да светла-бурага колеру, шчыльн. 918 кг/м³, т-ра застывання -15 °C. Устойлівы да акіслення, не прагаркае пры працяглым захоўванні, паўвысыхальны алей. Выкарыстоўваюць пераважна ў хлебапякарнай, кандытарскай і кансервавай вытв-сці. Гл. таксама Алеі.
т. 5, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКО́САВЫ АЛЕ́Й,
раслінны тлусты алей з падсушанай мякаці какосавых арэхаў (копры). Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Цвёрдае рэчыва з жаўтаватым адценнем, шчыльн. 925 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання 19—26 °C. Устойлівы да акіслення, невысыхальны алей. Выкарыстоўваюць пераважна ў мылаварэнні, для вырабу касметычных сродкаў і ў вытв-сці маргарыну.
т. 7, с. 443
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛЬМАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты невысыхальны алей з мякаці пладоў алейнай пальмы. Чырвона-аранжавае цвёрдае рэчыва, шчыльн. 921—925 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання 31—41 °C. Мае значную колькасць пальміцінавай кіслаты і караціноідаў. Выкарыстоўваюць пераважна для вырабу маргарыну, мыла, свечак, як кампанент змазачных матэрыялаў. З насення алейнай пальмы атрымліваюць пальмаядровы алей — харч. прадукт.
т. 12, с. 20
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАВАЎНЯ́НЫ АЛЕ́Й,
раслінны алей з насення бавоўніку. Вадкасць ад светла-жоўтага (рафінаваны баваўняны алей) да карычневага колеру, тэмпература застывання ад 5 да -6 °C, шчыльн. 0,918—0,932∙103 кг/м³. Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў арган. растваральніках (акрамя метылавага і этылавага спіртоў). Мае 22—25% тлустых насычаных кіслот (C10—C20), 23—35% алеінавай, 34—57% лінолевай кіслот. Атрымліваюць прасаваннем насення ці яго экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Баваўняны алей — сыравіна ў вытв-сці тлустых кіслот, гліцэрыны, мыла, кампанент змазачных матэрыялаў, пакостаў, алкідных смолаў; рафінаваны — харч. прадуктаў (напр., маргарыну).
т. 2, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́НІЕВЫ АЛЕ́Й,
эфірны алей, які атрымліваюць са свежых раслін герані. Жоўтая вадкасць з пахам ружы і герані, шчыльн. 884—900 кг/м³. Асн. кампаненты — цытранелол (38—46%), гераніёл (15—18%). Выкарыстоўваюць у парфумерыі.
т. 5, с. 168
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАЗДЗІКО́ВЫ АЛЕ́Й,
эфірны алей, які атрымліваюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва. Жоўтая вадкасць з пахам гваздзікі, шчыльн. 1040 кг/м³. Выкарыстоўваюць як духмянае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну ў вытв-сці эўгенолу, рэпелент (ад камароў).
т. 5, с. 99