ФАРАТА́КСІС (ад грэч. pharos маяк + taxis размяшчэнне),
здольнасць жывёл выбіраць найб. кароткі шлях руху паміж 2 пунктамі ў прасторы. З’яўляецца інстынктыўнай формай паводзін асобін ці папуляцыі, якая дазваляе эканоміць кінетычную энергію, зменшыць небяспеку нападу драпежнікаў і інш. Ф. сустракаецца пераважна ў жывёл, якія не маюць сродкаў абароны (напр., у хатніх прусакоў, мышэй і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФА́СЦЫІ, фасцы (лац. fasces),
пучкі прутоў (з бярозы ці вязу), перавязаныя рамянямі, з уваткнутымі ў іх сякеркамі; атрыбут улады цароў, потым вышэйшых магістратаў у Стараж. Рыме. Неслі Ф. ліктары, якія суправаджалі магістратаў. У 18—19 ст. выявы Ф. выкарыстоўваліся ў дэкар. мастацтве і архітэктуры, у 20 ст. запазычаны італьян. фашыстамі ў якасці эмблемы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАМА́СА (ад фіта... + маса),
сумарная маса расл. арганізмаў або якой-н. групы раслін у прыродным згуртаванні. Выражаецца ў адзінках, што і біямаса. Для колькаснай характарыстыкі выкарыстоўваюць меры вагі (маса сухога арган. рэчыва ці вугляроду, які ў ім знаходзіцца), аб’ёму (кубічныя метры), лінейныя (асабліва для каранёў), паверхневыя (для лісця і хвоі), энергет. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНА́РЫЯ (Funaria),
род брыевых імхоў сям. фунарыевых. Каля 200 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ф. вільгацямерная (F. hygrometrica). Трапляецца на вільготных лугах, палях, каля будынкаў.
Дзярнінкі рыхлыя. Сцябло даўж. 0,5—5 см. Лісце яйцападобнае ці ланцэтнае, суцэльнае або зубчастае. Каробачка ад прамастойнай да павіслай. Каўпачок клабукападобны, З доўгай дзюбкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛА ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК, Хола датчык,
вымяральны пераўтваральнік на аснове Хола эфекту. Пры дапамозе Х.п. можна вымяраць фіз. велічыні, якія адназначна залежаць ад напружанасці магн. поля. Адрозніваюць вымяральныя і індыкатарныя Х.п. Вымяральныя выкарыстоўваюцца ў магнітометрах, бескантактных амперметрах, перамнажальных прыладах і інш., індыкатарныя служаць для ўстанаўлення факта наяўнасці ці адсутнасці магн. поля ў дадзеным пункце прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧАРО́ЎНАСЦЬ» (англ. charm) у фізіцы элементарных часціц, спецыфічны адытыўны квантавы лік, які характарызуе адроныцікваркі. Часціцы з ненулявым значэннем «4.» наз. «зачараванымі» і маюць прынцыповае значэнне для праверкі тэарэт. палажэнняў квантавай хромадынамікі. «4.» захоўваецца ў моцных і эл.-магн. узаемадзеяннях; у распадах «зачараваных» часціц, якія адбываюцца за кошт слабага ўзаемадзеяння, «4.» змяняецца на адзінку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСА́ННЕвалакністых матэрыялаў,
раздзяленне касмылькоў валокнаў (бавоўны, воўны, лёну і інш.) на асобныя валокны, выдаленне смецця і інш. заган, злучэнне валокнаў у стужку ці ў роўніцу, адзін з асн. працэсаў падрыхтоўкі да прадзення. Выконваецца пасля трапання. Ч. робяць ігольчастымі паверхнямі рабочых органаў часальных машын. Ч. часам называюць і прачэсванне валакна грэбенем (гл.Грэбенечасальная машына).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМА́ЙЗЕР (англ. economizer),
1) прыстасаванне ў карбюратары, якое служыць для абагачэння гаручай сумесі пры поўным ці блізкім да поўнага адкрыцці дросельнай засаўкі. Павышае эканамічнасць рухавіка.
2) Вадзяны Э. — элемент катла (цеплаабменнік), у якім сілкавальная вада перад падачай у кацёл падаграецца дымавымі газамі. Робіцца з гладкіх або рабрыстых чыгунных і стальных труб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТЫРПА́ЦЫЯ (ад лац. extirpatio выдаленне з коранем),
хірургічная аперацыя з поўным выдаленнем органа.
Паказанні да Э.: пухліны, працэсы, звязаныя з цяжкім крывацёкам, хранічным запаленнем ці стратай функцыі органа. Орган найчасцей выдаляюць разам з клятчаткай, што яго акружае, і рэгіянарнымі лімфатычнымі вузламі. Для ўзнаўлення праходнасці перасечаных полых органаў накладваюцца анастамозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Я́ЗВІНСКІЯ ЎЗО́РЫ».
бел. сцэнічны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца мяшаным ці жаночым складам. Кампазіцыя танца вызначаецца разнастайнасцю прасторавых харэаграфічных малюнкаў, якія нагадваюць арнаментальныя ўзоры, уласцівыя творам майстрых ткацтва в. Язвіна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Створаны ў 1965 балетмайстрам В.Партным (муз. Б.Насоўскага) для Віцебскага нар. ансамбля танца «Колас».