кратнасць выраджэння ўзроўню энергіі. С.в. ў квантавай статыстыцы — колькасць квантавых станаў фіз. сістэмы з пэўнай энергіяй (ці з энергіяй у дадзеным вузкім інтэрвале, калі яна мае неперарыўныя значэнні). С.в. ў класічнай статыстыцы — значэнне элемента аб’ёму ў фазавай прасторы для макраскапічнай фіз. сістэмы. С.в. ў тэрмадынаміцы — тое, што імавернасць тэрмадынамічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУГ,
бандарны інструмент для апрацоўкі клёпак і гатовых вырабаў у многіх народаў свету, у т. л. славян. Бывае з прамым або выгнутым лязом, з паралельна ці асіметрычна пастаўленымі ручкамі, што зручна пры вырабе абручоў, зрэзванні тарцовага краю бочак і інш. Выкарыстоўваецца і для першаснай апрацоўкі дрэва, пры вырабе гонты і інш.Гл.Стругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУКТУ́РНЫЯ ГЕ́НЫ,
участкі малекулы ДНК, якія вызначаюць паслядоўнасць амінакіслот у малекуле бялку ці ферменту. У пракарыётаў у склад аперона ўваходзяць некалькі С.г., эўкарыётаў — адзін, які мае інфарматыўныя (экзоны) і неінфарматыўныя (інтроны) участкі. Экзоны ўтвараюць інфарм. РНК, дзе адбываецца зборка адпаведнай малекулы бялку. Функцыян. актыўнасць С.г. вызначае фенатыпічныя асаблівасці кожнага арганізма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБ’ЕКТЫ́ЎНАЕ,
тое, што ўласціва суб’ектуці вытворнае ад яго дзейнасці. Ўключае ўсе псіхічныя працэсы індывіда, з дапамогай якіх ён успрымае і адлюстроўвае ў сваёй свядомасці аб’ектыўнае. Адзін з гал. фактараў пазнання, якое ўяўляе сабой працэс пераходу ад С. да аб’ектыўнага. Часам пад С. разумеюць неадэкватнае ўяўленне, што не адпавядае аб’екту пазнання (гл.Суб’ектывізм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУФЛЁР (ад франц. souffler дзьмуць, падказваць),
работнік т-ра, які сочыць за ходам рэпетыцыі і спектакля па тэксце п’есы (суфлёрскі экзэмпляр) і пры неабходнасці падказвае акцёрам тэкст ролі (у муз. т-ры С. сочыць па клавіры). Знаходзіцца ў суфлёрскай будцы, размешчанай каля лініі заслоны (ці ў адной з бакавых куліс) і схаванай ад гледачоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫФІКА́ЦЫЯ,
вызначэнне тарыфу на аснове класіфікацыі аб’ектаў абкладання ці аплаты (напр., Т. заработнай платы); вызначэнне (прысваенне) тарыфных разрадаў., Ажыццяўляецца на аснове тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка. Адрозніваюць Т. работ — аднясенне розных па складанасці работ да пэўнага разраду тарыфнай сеткі і Т. рабочых — прысваенне ім адпаведных тарыфных разрадаў у залежнасці ад кваліфікацыі і прафесіі (спецыяльнасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎТАЛАГІ́ЧНАЯ РЫ́ФМА,
паўтор у канцы вершаваных радкоў аднаго і таго ж ці некалькіх слоў, якія вызначаюць страфічную будову верша. Сустракаецца ў фальклоры і ў сучаснай паэзіі:
Слепіць вочы ён, снег,
І дарогі разбег.
І ты мружышся: «Снег!..
Што за студзеньскі снег!..»
(А.Лойка. «Снег»)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТУНЁВЫЯ ВЫ́РАБЫ,
вырабы з лісця тытуню, а таксама махоркі. Прам-сць выпускае курыльныя Т.в. (папяросы, цыгарэты, цыгары, тытуні для люлькі і курэння і інш.), а таксама жавальную і нюхальную табаку. Для змяншэння ў дыме нікаціну, смол і інш. шкодных рэчываў вырабляюць цыгарэты з фільтрам з ацэтатнага валакна ціспец. паперы. Гл. таксама Тытунёва-махорачная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УШЧЫ́ЛЬНЕНЫЯ ПАСЕ́ВЫ,
вырошчванне ў міжраддзях адной с.-г. культуры інш. культуры (ушчыльняльнай). Дазваляе больш прадукцыйна выкарыстоўваць пасяўную плошчу і павышаць ураджайнасць. Найб. пашыраны ў агародніцтве, напр., вырошчванне цвятной капусты ў міжраддзях памідораў позніх сартоў, агуркоў — у міжраддзях позняй капусты ці морквы; у ахоўным грунце — вырошчванне пекінскай капусты, салаты, зялёнай цыбулі і інш. у міжраддзях агуркоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УЯ́ЎНАЯ СМЕРЦЬ»,
з’ява здранцвення птушанят некат. палярных птушак пры адсутнасці корму ці ахаладжэнні; прыстасавальная рэакцыя арганізма. Калі дарослыя птушкі, напр., кайры, адлятаюць за кормам, птушаняты часова дранцвеюць. Але як толькі бацькі накормяць іх, яны ажываюць (аднаўляецца нармальны абмен рэчываў і т-ра цела). Такое прыстасаванне дазваляе птушанятам палярных птушак пераносіць голад і холад.