НАРО́ДНЫ НАСТА́ЎНІК БЕЛАРУСІ,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. настаўнікам. выкладчыкам, выхавальнікам і інш. работнікам адукацыйных устаноў за заслугі ў пед. і выхаваўчай дзейнасці. Уведзена Пастановай Прэзідыума Вярх. Савета БССР 23.11.1988. Існавала да 1995.
Народны настаўнік Беларусі
1991. Ф.Ф.Аскерка.
т. 11, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ ЎРАЧ БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне, якое прысвойвалася высокапрафес. урачам за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі лячэбна-прафілактычнай дапамогі. Уведзена Пастановай Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 23.11.1988. Існавала да 1995.
Народныя ўрачы Беларусі
1992. І.П.Антонаў.
1994. А.В.Скачкоў.
т. 11, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКАЕ ВО́ЗЕРА, Гарадзішча,
Заазер’е. У Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Ясельда, за 12 км на ПнУ ад г. Пінск. Пл. 0,96 км², даўж. 1,6 км, найб. шыр. 1,1 км. Схілы катлавіны пераважна разараныя. Злучана пратокай з р. Ясельда.
т. 11, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДУ ВЯЛІ́КІ (Radu cel Mare; ?—1508),
гаспадар Валахіі [1495—1508). Дамогся цэнтралізацыі дзярж. апарата і поўнага падпарадкавання царквы ўладзе гаспадара. Пачаў кнігадрукаванне ў Валахіі (1508), за што празваны Вялікім. Застаючыся васалам Турцыі, завязаў дружалюбныя адносіны з Малдаўскім княствам, Польшчай і Венгрыяй.
т. 13, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́ЛКІ,
вёска ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 21 км на У ад г. Дзяржынск, 27 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Фаніпаль. 78 ж., 34 двары (2001). Брацкія магілы сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму.
т. 13, с. 421
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́НІКІ, Саланік,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Полацк, 106 км ад Віцебска. 784 ж., 297 двароў (2001). Дом культуры, б-ка, медпункт, аддз. сувязі.
т. 14, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МЛА, Шымла,
горад на Пн Індыі, у перадгор’ях Гімалаяў, на выш. больш за 2 тыс. м. Адм. ц. штата Хімачал-Прадэш. Каля 150 тыс. ж. (2001). Канцавы пункт вузкакалейнай чыгункі і шашы. Аэрапорт. Ун-т. Горна-кліматычны курорт. Навук. цэнтр.
т. 14, с. 387
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЬХУА́,
дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Кітая. Засн. ў 1938 у г. Яньань, з 1949 у Пекіне. Абслугоўвае друк, радыё, тэлебачанне краіны. Перадае паведамленні за мяжу на кіт., англ., рус. і інш. мовах. Рассылае бюлетэні, распаўсюджвае фотаінфармацыю для кіт. і замежнага друку.
т. 14, с. 408
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБО́ДКА,
вёска ў Гудагайскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 4 км на Пд ад г.п. Астравец, 230 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Гудагай. 142 ж., 52 двары (2001). Пач. школа, клуб, б-ка.
т. 14, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПО́НДЫ,
вёска ў Астравецкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 54 км на ПнУ ад г.п. Астравец, 304 км ад Гродна, 59 км ад чыг. ст. Гудагай. 120 ж., 46 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 15, с. 119
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)