тройкі такіх натуральных лікаў, што трохвугольнік, даўжыні старон якога прапарцыянальныя (ці роўныя) гэтым лікам, з’яўляецца прамавугольным. Па тэарэме, адваротнай Піфагора тэарэме, для гэтага дастаткова, каб яны задавальнялі дыяфантава ўраўненне x2 + y2 = z2; напр., лікі x=3, y=4, z=5 і x=5, y=12, z=13.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСТЫ́ЧНАЯ ДЭФАРМА́ЦЫЯ,
астаткавая дэфармацыя, утвораная ад уздзеяння сілавых фактараў, пры якой не адбываюцца макраскапічныя парушэнні суцэльнасці матэрыялу. У той ціінш. ступені пластычныя ўласцівасці маюць усе рэальныя целы (гл.Пластычнасць). Здольнасць канстр. матэрыялаў да П.д. — адна з найважн. уласцівасцей, што забяспечвае магчымасць атрымання з іх розных вырабаў шляхам апрацоўкі ціскам (коўка, пракат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКУРА́ТАР (лац. procurator літаральна папячыцель, кіраўнік),
у Старажытным Рыме: 1) домакіраўнік; 2) давераная асоба рым. грамадзяніна ў суд. і камерцыйных справах (звычайна з ліку вольнаадпушчанікаў); 3) у эпоху імперыі таксама кіраўнік вял. маёнтка (імператарскага, прыватнага), чыноўнік, які кіраваў невял. правінцыяй, загадваў зборам падаткаў у вял. правінцыі або ўзначальваў фін.цігасп. ведамства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць прамысловых запасаў узнаўляльных прыродных рэсурсаў, якія мае асобная краіна ці рэгіён. Для рацыянальнага выкарыстання П.р. неабходна прытрымлівацца пэўных аб’ёмаў эксплуатацыі, якія не перавышаюць здольнасць папуляцый да самаўзнаўлення, выкарыстоўваць метады экстэнсіўнага, штучнага ўзнаўлення (напр. з дапамогай рыбагадоўчых гаспадарак і інш.). Звесткі аб П.р. заносяць у прамысловы кадастр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧА́ТНАЯ СХЕ́МА,
вузел электра- ці радыёапаратуры, выраблены метадам пячатнага мантажу; схема (рысунак) размяшчэння праваднікоў току з кантактнымі пляцоўкамі на пячатнай плаце. Па таўстаплёначнай тэхналогіі (гл.Плёначная тэхналогія) наносяцца токаправодныя дарожкі (плёначныя аналагі правадоў), рэзістары, кандэнсатары, шпулі індуктыўнасці, трансфарматары і інш. элементы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЬБО́ВАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
раздымнае злучэнне дэталей з дапамогай разьбы. Забяспечвае адносную нерухомасць злучаных дэталей машын, прылад, апаратаў ці механізмаў. Да асн. частак Р.з. адносяцца балты, вінты і інш.крапежныя дэталі, ад канструкцыі і дакладнасці вырабу якіх залежаць трываласць і даўгавечнасць злучэння. Р.з. выкарыстоўваецца таксама ў некаторых механізмах (напр., дамкраты), машынах (вінтавыя прэсы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТА-ТАРПЕ́ДА,
процілодачная аднаступеньчатая цвердапаліўная ракета, якая дастаўляе малагабарытную саманаводную тарпеду (баявую частку) у раён цэлі. У разліковым пункце тарпеда аддзяляецца ад носьбіта і спускаецца на тармазным парашуце; на зададзенай глыбіні выконвае запраграмаваны манеўр пошуку цэлі, саманаводзіцца і знішчае яе. Пуск Р.-т. праводзіцца з пускавых установак надводных караблёў ці тарпедных апаратаў падводных лодак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСТ (ад лац. rusticus грубы, неапрацаваны),
спосаб апрацоўкі каменю або імітаванага пад камень абліцовачнага матэрыялу, пры якім кожны камень ці яго імітацыя вылучаюцца перыметральным кантам рознай формы. У залежнасці ад спосабу апрацоўкі выпуклай паверхні каменнага блока, абліцовачнай пліты або іх імітацыі ў тынкоўцы Р. бывае гладкі або фактурны. Выкарыстоўваецца для рустыкі сцен будынкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГІМЕ́НТАР,
1) у Рэчы Паспалітай у 17—18 ст. часовы намеснік гетмана, які выконваў гетманскія абавязкі ў час яго адсутнасці (смерць, палон і інш.). Камандаваў усім войскам Польшчы або ВКЛ (генеральны Р.) ці яго часткай, у баявых дзеяннях або на зімовых кватэрах. Прызначаўся каралём.
2) Камандуючы ўзбр. сіламі шляхецкіх канфедэрацый у 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕРТУА́Р (франц. répertoire ад позналац. repertorium спіс, вопіс),
сукупнасць драм.цімуз. твораў, якія выконваюцца ў пэўным т-ры, на эстрадзе, а таксама асобным акцёрам. Р. адрозніваюць таксама па стылях і жанрах (рамант., камед. і інш.); існуюць паняцці «сучасны Р.» (творы пра сучаснае жыццё), «класічны Р.» (класічныя нац. і сусв. драматургія, муз. творы) і інш.