рабочы пасёлак у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Пціч. Аўтадарогай злучаны зг.п. і чыг. ст. Рудзенск (12 км). За 23 км ад г. Мар’іна Горка, 53 км ад Мінска. 2,7 тыс.ж. (2000). Утварыўся ў 1966—68 у сувязі з буд-вам торфапрадпрыемства. Сучасная назва з 11.3.1977, з 29.12.1977 рабочы пасёлак. Працуюць торфабрыкетны з-д «Сяргеевіцкі», эксперым. база «БелНДІпалівапраект», ПМК, прафтэхвучылішча, сярэдняя і муз. школы, дашкольная ўстанова, Палац культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МНЫ МОСТ,
тып моста, статычная схема якога ўяўляе сабой раму. Пралётныя канструкцыі яго жорстка злучаны з маставымі апорамі (стойкамі, калонамі). Існуюць рамна-падвесныя масты (з бэлькамі, падвешанымі да канцоў рыгеляў) і рамна-кансольныя (з Т-падобных рам, злучаных пасярэдзіне пралёта шарнірам). Невялікія Р.м. звычайна выкарыстоўваюцца як пуцеправоды. Будуюць Р.м. пераважна з жалезабетону (маналітнага і зборнага), часам са сталі.
І.І.Леановіч.
Схемы рамных мастоў: а, б — з вертыкальнымі і нахіленымі стойкамі; в — рамна-падвеснага; 1 — стойка; 2 — рыгель; 3 — шарнір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ ЦУКРО́ВЫ КАМБІНА́Т.
Засн. ў 1947 у г.Скідзель Гродзенскага р-на як Бел. цукровы камбінат на базе Скідзельскага буракасаўгаса, Гродзенскай буракабазы і Бел. цукровага з-да (будаваўся ў 1946—51). Прадукцыю выпускае з 1951. У 1961 уведзены ў дзеянне цэх па вытв-сці лімоннай кіслаты з патакі. У 1993 здадзены ў эксплуатацыю тэхналагічны корпус з вытворчай магутнасцю 3 тыс.т цукру за суткі. З 1997 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (2001): цукар-пясок, лімонная кіслата, вапна таварная, патака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЛО́ВА»
(«Słowo»),
польская газета. Выдавалася з 2(14).1 да 21.2(5.3).1859 у Пецярбургу штодзённа. Выдавец І.Агрызка. Здэмакр. пазіцый асвятляла пытанні сял., міжнар. жыцця, асветы. Надрукавала вершы У.Сыракомлі, А.Чайкоўскага, матэрыялы пра літ. дзейнасць Г.Марцінкевіча. У «С.» супрацоўнічалі Ю.Барташэвіч, М.Балінскі, З.Жалігоўскі (А.Сава), З.Серакоўскі, У.Спасовіч, У.Сыракомля, магчыма, В.Каліноўскі (брат К.Каліноўскага). З газетай быў звязаны бел. паэт Я.Вуль. Забаронена за публікацыю ліста польскага гісторыка І.Лялевеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРЭД (ад англ. spread расцягваць, расшыраць),
1) адначасовыя купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў на адзін і той жа тавар з рознымі тэрмінамі пастаўкі або на два розныя, але ўзаемазвязаныя тавары.
2) Адначасовая купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў з неўзаемазвязанымі таварамі з мэтай зніжэння спаганяемых падаткаў — падатковы спрэд.
3) Адначасовая купля і продаж апцыёнаў аднаго тыпу, але па розных базісных цэнах ці з розным перыядам да моманту сканчэння апцыёну або па розных базісных цэнах і з розным перыядам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАБЕ́ЛІЦКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока ў в. Старая Беліца Гомельскага р-на. Пабудавана ў 1770-я г. Храм вырашаны 3-зрубнай падоўжна-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Да цэнтр. квадратнага аб’ёму зЗ і У прылягаюць 5-гранная апсіда і бабінец. Усе аб’ёмы завершаны фігурнымі галоўкамі на 6-гранных барабанах (цэнтр. — светлавы). У 19 ст. прыбудаваны прытвор і бакавыя прыдзелы. Сцены складзены з брусоў, якія звонку вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́СА,
сцяна з двух радоў бярвён ці брусоў, прамежак паміж якімі запаўняўся зямлёй і каменнем; тып абарончага збудавання. Здаўна вядомы ў драўляным дойлідстве славян. У адрозненне ад гародняў Т. ўяўляла сабой суцэльную сцяну, падзеленую папярочнымі сценкамі на шэраг прамавугольных у плане адсекаў. У верхняй ч. мела баявы ярус забламам, звычайна завершаным 2-схільным дахам. Вядома з 15 ст., на Беларусі — з 16 ст. (гарады Орша, Віцебск). У сувязі з развіццём артылерыі і заняпадам будаўніцтва драўляных абарончых збудаванняў сталі менш пашыранымі.
венгерскі дырыжор. Вучань А.Тасканіні. З 1927 канцэртмайстар, у 1930—44 дырыжор, з 1952 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Венгерскага опернага т-ра ў Будапешце. З 1945 гал. дырыжор сімф. аркестра Венгерскага радыё, з 1952 — Венгерскага дзярж.сімф. аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзярж. оперы. Як дырыжору ўласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў. Прэміі імя Л.Кошута 1951, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 20.2.1952, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1978). З 1978 дырыжор танкавага палка ў г. Старажынец (Украіна), з 1980 аркестра штаба Прыкарпацкай ваен. акругі, з 1986 аркестра Групы сав. войск у Германіі. З 1990 нач., з 2002 маст. кіраўнік Дзярж. установы «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Аўтар шматлікіх аранжыровак, у т. л. твораў бел. кампазітараў А.Захлеўнага, І.Лучанка, Э.Ханка і інш., песень «Айчына мая», «Афіцэрскі баль» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Марыя Канстанцінаўна (1.1.1947, в. Смётанка Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 17.2.2003),
бел. пісьменніца. Вучылася ў Магілёўскім мед. вучылішчы (1965—68), у Маскоўскім літ. ін-це (1947—80). З 1968 працавала фельчарам, выхавацелькай у тэхн. вучылішчы, бібліятэкарам у Оршы. З 1985 у газетах «Трыбуна наватара», «Набат», «Рэспубліка», «Чистый мир». З 1999 гал. рэдактар газ. «Воскресение». Друкавалася з 1978. Аўтар зб-каў апавяданняў «Мадонна з Выселкаў» (1984), «Пра Алеся і яго сяброў» (1988) і інш.