РАДВА́НІЧЫ ВЯЛІ́КІЯ, Вялікія Радванічы,
вёска ў Брэсцкім р-не, на р. Рыта. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад Брэста. 523 ж., 198 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магілы ахвяр фашызму.
т. 13, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДНІКІ́,
вёска ў Івянецкім с/с Валожынскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр камунальна-унітарнага прадпрыемства «Крыніца». За 35 км на ПдУ ад горада і 52 км ад чыг. ст. Валожын, 65 км ад Мінска. 317 ж., 118 двароў (2001). Базавая школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 13, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ШКАВА,
вёска ў Коханаўскім пас. Савеце Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПнУ ад г. Талачын, 102 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. ст. Коханава. 224 ж., 89 двароў (2001). Пач. школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 13, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СНА,
вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 21 км на ПдУ ад г. Сянно, 77 км ад Віцебска, 1,5 км ад чыг. ст. Камарова. 162 ж., 77 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 13, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАССВЕ́Т,
вёска ў Пратасаўскім с/с Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнУ ад г.п. Акцябрскі, 180 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Чорныя Броды. 504 ж., 205 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, культ.-спарт. цэнтр, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 13, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́ЙЧЫЦЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПдЗ ад г. Камянец, 30 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Лышчыцы. 368 ж., 144 двары (2001). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Каля вёскі археал. помнікі Ратайчыцы.
т. 13, с. 370
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗА ЛЮ́КСЕМБУРГ,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл. Да 1919 наз. Алеская. Цэнтр сельсавета. За 19 км на Пд ад г. Ельск, 180 км ад Гомеля, 11 км ад чыг. ст. Славечна. 286 ж., 112 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 13, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ж,
вёска ў Слабодкаўскім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., паміж азёрамі Неспіш і Цно, на аўтадарозе Браслаў—Друя. Цэнтр калгаса. За 2 км на У ад г. Браслаў, 222 км ад Віцебска, 30 км ад чыг. ст. Друя. 261 ж., 100 двароў (2001). Клуб, б-ка.
т. 13, с. 418
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЦО́ЎСК,
горад, цэнтр раёна ў Алтайскім краі, у Расіі, на р. Алей. Засн. ў 1887. 163 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды: трактарны, «Алтайсельмаш», маш.- буд., запчастак); харч., лёгкая. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Радовішчы поліметал. руд. Філіял Алтайскага тэхн. ун-та. Драм. тэатр. Краязнаўчы музей.
т. 13, с. 425
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СІНАВІЧЫ,
вёска ў Начаўскім с/с Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.; чыг. ст. Райтанаў на лініі Баранавічы—Лунінец. Цэнтр калгаса. За 7 км на ПдУ ад г. Ляхавічы, 225 км ад Брэста. 625 ж., 234 двары (2001). Участак Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў. Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 13, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)