раўнамерны час, што ўваходзіць як велічыня ва ўраўненні руху нябесных цел і ў адпаведнасці з якім складаюцца астр.эфемерыды. Уведзены ў 1950.
Сусветны час, заснаваны на перыядзе вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, нераўнамерны (з-за векавых і флуктуацыйных змен гэтага вярчэння). Э.ч. заснаваны на перыядзе абарачэння Зямлі вакол Сонца. Каб перайсці да Э.ч., да сусветнага часу дадаюць папраўку, велічыня якой вызначаецца з назіранняў Месяца і планет і публікуецца штогод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЧЭГАРА́Й-І-ЭЙСАГІ́РЭ (Echegaray y Eizaguirre) Хасэ (19.4.1832, Мадрыд — 16.9.1916),
іспанскі драматург.Праф. матэматыкі і фізікі (1854—68). У ранніх п’есах «У ручцы шпагі» (1875), «Ва ўлонні смерці» (1879) своеасаблівая рэстаўрацыя рамантызму. У п’есах «Вар’яцтва і святасць» (1877), «Вялікі Галеота» (1881) сутыкненне ўзвышаных ідэалаў з «мараллю натоўпу». Псіхал. драмы з элементамі натуралізму «Сын дон Жуана» (1892), «Вар’яцкі бог» (1910) напісаны ў рэчышчы «тэатра ідэй» Г.Ібсена. Нобелеўская прэмія 1904.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНГЕРМА́НІЯ (Jungermannia),
род пячоначных імхоў сям. юнгерманіевых. 2 віды. Пашыраны ва ўмераных шыротах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — Ю. ланцэталістая (J. lanceolata). Трапляецца ў вільготных і забалочаных лясах на гнілой драўніне, аголенай глебе. па берагах вадаёмаў.
Ю. ланцэталістая — аднадомная лістасцябловая расліна даўж. 1—4 см. Утварае буйныя дзярнінкі бледна-жаўтаватага або цёмна-зялёнага, зрэдку чырванаватага колеру. Сцёблы сцелістыя, разгалінаваныя, з рызоідамі. Лісце двухраднае, языкападобнае. Каробачка прадаўгавата-эліпсоідная. цёмна-бурая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫЙ (?—31.5.1223),
князь нясвіжскі. Запнуў у бітве на р. Калка, дзе манголы сярод інш. князёў забілі «Святаслава Шумськаго, Мстислава Чернеговськаго с сыном, Юрья Несвежьскаго». Некаторыя гісторыкі лічылі Ю. ўладальнікам г.Нясвіж на тэр. сучаснай Беларусі. Відаць, князі Святаслаў і Ю. мелі ўладанні і ва Уладзіміра-Суздальскай зямлі, дзе, паводле «Спіса рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца 14 ст., знаходзіліся гарады «Шумьскыи, Несвежьскыи». У г. Нясвіж устаноўлены бюст Ю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДРАНЕ́Ц (Thesium),
род кветкавых раслін сям. санталавых. Больш за 300 відаў. Пашыраны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных паясах. На Беларусі 1 від — Я. беспрыкветнікавы (T. ebracteatum). Расце на сухіх лугах, схілах, у лясах на ўзгорках і ўзлесках. Часам на Пд рэспублікі трапляецца заносны від Я. палявы (T. arvense).
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы. Паўпаразіты, развіваюцца на каранях інш. раслін. Лісце пераважна жаўтавата-зялёнае. Кветкі дробныя, зеленаватыя, адзіночныя, пазушныя. Плод — арэшкападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДРУ́ШКА (Gymnadenia),
род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі Я. даўгарогая (G. onopsea, нар. назвы ручнікі, старчык), занесеная ў Чырвоную кнігу, і духмяная (G. odoratissima). Трапляюцца на забалочаных лугах, асаковых балотах, у зарасніках хмызняку.
Шматгадовыя травяністыя расліны з пальцава-лопасцевымі каранёвымі клубнямі. Лісце доўгае, вузкае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, лілова-ружовыя, з пахам ванілі або гваздзікі, сабраныя ў суквецце колас. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЛЕ́ЦКІЯ КАРУ́НКІ,
расійскі нар. промысел па вырабе карункаў ручнога пляцення з цэнтрам у г. Ялец Ліпецкай вобл. Вядомы з 19 ст. Вырабляюць абрусы, мерныя карункі, каўнерыкі і інш. на каклюшках, пераважна з белых шпулькавых нітак, радзей з ільняных, шаўковых, а з сярэдзіны 20 ст. з сінт. пражы. Вырабы вылучаюцца мяккім кантрастам дробнага ўзору (расл. і геам.) і тонкага ажурнага фону. У 1960 засн. Ялецкі камбінат маст. вырабаў, з 1974 — ВА «Ялецкія карункі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСТАНДЖА́Н Юрый Рыгоравіч (н. 15.5.1932, Тбілісі),
бел. канструктар сродкаў выліч. тэхнікі. Ганаровы радыст СССР (1969). Скончыў Новачаркаскі політэхн.ін-т (1956). З 1959 у Мінскім НДІЭВМ (з 1976 нач. аддзела). У 1999—2003 у Мінскім ВАвыліч. тэхнікі. Навук. працы ў галіне запамінальных прылад ЭВМ. Распрацаваў аператыўныя запамінальныя прылады ЭВМ тыпу «Мінск» і Адзінай сістэмы, камутацыйнае абсталяванне для сістэм мабільнай сувязі «Вілія». Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КЕШЫ (Békésy) Дзьёрдзь фон (3.6.1899, Будапешт — 13.6.1972),
амерыканскі фізік, біяфізік і фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Будапешцкі ун-т (1923), дзе працаваў з 1936. З 1946 у Каралінскім ін-це (Стакгольм), з 1947 у Гарвардскім ун-це (ЗША). У 1966—72 у Гавайскім ун-це. (Ганалулу). Навук. працы па акустыцы і фізіялогіі слыху. Адкрыў фіз. механізм узбуджэння ваўнутр. вуху. Нобелеўская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛСТАН (Sulston) Джон (н. 27.3.1942, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1986). Д-р філасофіі (1966). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1963). З 1966 у Ін-це біял. даследаванняў (г. Сан-Дыега, ЗША). З 1992 дырэктар Ін-та Зэнгера (г. Кембрыдж, Вялікабрытанія). Навук. працы па вывучэнні клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак у арганізме нематоды. Нобелеўская прэмія 2002 (з С.Брэнерам і Р.Хорвіцам; гл. Дадатак).