метад захавання жыццядзейнасці органаў ці іх частак, участкаў тканак і асобных клетак па-за арганізмам. Заснавана на стварэнні асептычных умоў, якія забяспечваюць харчаванне, газаабмен і выдаленне прадуктаў абмену аб’ектаў, што культывуюцца пры т-ры, блізкай да аптымальнай для арганізма, кампаненты якога ўзяты для вырошчвання. Пры дапамозе К.т. вывучаюць гістагенез, міжтканкавыя і міжклетачныя ўзаемадзеянні, дыферэнцыроўку, рост і дзяленне клетак, асаблівасці абмену рэчываў у жывых клетках, патрэбнасць іх у харчаванні, адчувальнасць да розных рэчываў, у т. л. да лякарстваў. На клетках культур робяць аперацыі (выдаляюць ч. клеткі, уводзяць у яе мікробы і вірусы), рыхтуюць вакцыны (напр., супраць воспы, адру, поліяміэліту); культуры органаў выкарыстоўваюцца для вывучэння спосабаў захавання жыццядзейнасці ізаляваных органаў і тканак, якія прызначаны для трансплантацыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЦЭ́ВІЧ (дзявочае Ляўхненка) Людміла Георгіеўна
(н. 7.1.1938, с. Якаўлеўка, Казахстан),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыла БДУ (1960). Працавала ў Маст. музеі Беларусі (1960—65), з 1968 у Ін-це мастацтвазнаўства этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Адначасова выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це (да 1982), Мінскім харэаграфічным вучылішчы (1964—65). Даследуе манум. і манум.-дэкар. мастацтва Беларусі. Адна з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 3, 5—6, 1989, 1992—94).
Тв.:
Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва ў інтэр’ерах грамадскіх будынкаў Беларусі // Весці АНБССР. Сер. грамад. навук. 1969. № 4;
Роль искусства в формировании и развитии советского образа жизни. Мн., 1979 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Соф’я Дзмітрыеўна) (12.4.1904, в. Обаль Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.9.1980),
бел. жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931). Працавала ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Значная частка твораў прысвечана партызанам Беларусі: «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга» (усе 1943—44), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «Партызаны ў дазоры» (1947), «Партызанская зямлянка» (1968), «Ой бярозы ды сосны, партызанскія сёстры» (1975) і інш. Сярод інш. работ: пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Нарач» (1968), «Бярозкі» (1972), «На Браслаўшчыне» (1973), «На Лепельшчыне» (1976); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Гладыёлусы» (1954), «Макі» (1965), «Кубак чэмпіёна» (1971), «Дзень Перамогі» (1979). Творчасці ўласцівы выразнасць пластычнай мовы, шматграннасць жывапісных сродкаў у спалучэнні з тонкім лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСАБО́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Партугаліі. Засн. ў 1288 у Лісабоне. У 1308—1537 яго некалькі разоў пераводзілі ў г. Каімбра; з 1537 ун-т Каімбры. У 1911 адноўлены ў Лісабоне. У 1997 больш за 17 тыс. студэнтаў; ф-ты: мастацтва, прыгожага мастацтва, лінгвістыкі, стараж. і сучасных моў, л-ры, гіст., геагр., філасофіі, права (у т. л. еўрапейскае права, юрыд. і паліт. навукі), мед., стаматалагічны, фармакалогіі, фіз., хім., геал., біял., камп’ютэрных навук, псіхалогіі і адукацыі. Пры ун-це працуюць ін-ты, у т. л.Ін-тсац. навук, партугальскай мовы і культуры (для замежных студэнтаў); агульная б-ка (100 тыс. тамоў) і спецыялізаваныя пры ф-тах; музеі прыродазнаўства, гісторыі, мінералогіі, навукі. Выдае навук. часопісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАФЕ́ЕЎ (Эдуард Васілевіч) (н. 2.6.1942, г. Краснаярск, Расія),
бел. і рас. спартсмен і трэнер па футболу. Майстар спорту СССРміжнар. класа (1966), засл. майстар спорту СССР (1967). Засл. трэнер СССР (1989), засл. трэнер Беларусі (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1972), Вышэйшую школу трэнераў (1977, Масква). У 1963—72 у мінскім «Дынама». У складзе зборнай каманды СССР (з 1963) бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966, Лондан), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1964, Мадрыд). У складзе каманды «Дынама» (Мінск) бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1963), фіналіст Кубка СССР (1965). З 1972 на трэнерскай рабоце. Пад яго кіраўніцтвам каманда мінскага «Дынама» — чэмпіён СССР (1982), бронз. прызёр чэмпіянату СССР (1983). З 1983 ст. трэнер алімп. зборнай каманды СССР па футболе, з 1991 трэнер у рас. футбольных клубах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАЧА́Й (Euphorbia),
род кветкавых раслін сям. малачайных. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах. На Беларусі 12 дзікарослых, каля 20 інтрадукаваных і вял. колькасць відаў у пакаёва-аранжарэйнай культуры. У лясах, на лугах і як пустазелле найчасцей трапляюцца М. санцагляд (E. helioscopia, нар. назва заячы скок, малатчак), глянцаваты (E. lucida), кіпарысавы (E. cyparissias), лозны (E. virgata).
Адна- і шматгадовыя травы, кусты (часта сукулентныя, кактусападобныя), радзей дрэвападобныя формы. Маюць у сабе млечны сок (адсюль назва). Лісце суцэльнае, чаргаванае, супраціўнае або кальчаковае. Кветкі аднаполыя, у складаным суквецці — цыятыі (складаецца з песцікавай кветкі, абкружанай 4—5 моцна рэдукаванымі тычынкавымі суквеццямі, выконвае ролю асобнай двухполай кветкі). Лек., тэхн., дэкар. расліны. Амаль усе ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Нінель Мікалаеўна) (19.7.1941, Мінск — 31.5.1995),
бел. філосаф. Канд.філас.н. (1974). Скончыла БДУ (1954). З 1957 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. Навук. працы па праблемах нац.-вызв. руху, грамадска-паліт. і філас. думкі Беларусі канца 18—1-й пал. 19 ст., станаўлення нац. самасвядомасці, гісторыі, культуры і этыкі. Адна з аўтараў «Нарысаў гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Идейная борьба в Белоруссии в 30—40-е гг. XIX в. Мн., 1971;
От Просвещения к революционному демократизму: (Обществ. полит. и филос. мысль Белоруссии конца 10-х — начала 50-х гг. XX в.). Мн., 1976;
Общественно-политическая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСКЕ́ВІЧ (Аляксандр Барысавіч) (н. 15.3.1950, в. Логавішча Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялагічных н. (1991), праф. (1995). Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1971). З 1986 у Ін-це філасофіі і права, Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. З 1991 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах сацыялогіі свабоднага часу, сац. экалогіі, сац.-псіхал. рэабілітацыі насельніцтва, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. катастроф.
Тв.:
Человек в свободное время: Мнение социолога. Мн., 1989;
Общественно-политическая активность: сущность, пробл. развития. Мн., 1991: Десять лет после Чернобыльской катастрофы. Мн., 1996 (у сааўт.);
Социально-психологическая реабилитация населения, пострадавшего от экологических и техногенных катастроф. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІШТЭ́КІ індзейскі народ у Мексіцы. Жывуць у штатах Аахака, Герэра і Пуэбла. 270 тыс.чал. (1998). Гавораць на мове міштэкскай групы сям’і ата-манге і іспанскай. Вернікі — католікі. У 1200-я г. М. прыйшлі ў дзяржаву сапатэкаў (даліна Аахакі), што напачатку выклікала заняпад, а пазней росквіт змешанай міштэкска-саматэкскай культуры. У 15 ст. іх перамаглі аптэкі, у 1523 заваявалі іспанцы. У М. былі развіты сельская гаспадарка, рамёствы, медыцына, мастацтва. Пра унікальнасць іх школы жывапісу сведчаць міштэкскія кодэксы (маляваныя кнігі) — своеасаблівыя гіст. дакументы, якія змяшчаюць звесткі пра генеалогію, гісторыю, фаўну і этнаграфію. У наш час М. займаюцца земляробствам, паляўніцтвам, рыбалоўствам, жывёлагадоўляй, рамесніцтвам.
Літ.:
Галич М. История доколумбовых цивилизаций: Пер. с исп. М., 1990. С. 81-99.
Да арт.Міштэкі. Фрагмент міштэкскага кодэкса даіспанскага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКІ (Аляксей Мікалаевіч) (н. 20.4.1914, с. Піі Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл.),
украінскі паэт.Засл. работнік культуры Грузіі (1964). Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1939—41). Друкуецца з 1930. Аўтар лірычных зб-каў «Мы ідзём у бой» (1942), «Жыві, Украіна» (1943), «Украіна сонечная мая» (1966), «Слаўлю маю Радзіму» (1978) і інш. Пераклаў на ўкр. мову асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, П.Броўкі, А.Бялевіча, С.Грахоўскага, Х.Жычкі, М.Клімковіча, А.Куляшова, П.Макаля, П.Панчанкі, М.Танка, В.Таўлая. Аўтар паэт. цыклаў «Беларусь», «Братам». Літ.-крытычныя артыкулы «Паэзія Савецкай Беларусі» (1949), «З пачуццём глыбокай павагі» (1957) прысвечаны бел.-ўкр. творчым сувязям, спадчыне Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Н. пераклаў М.Базарэвіч.