ГАЛЬДЭНВЕ́ЙЗЕР Аляксандр Барысавіч (10.3.1875, Кішынёў — 27.11.1961),
расійскі піяніст, педагог, кампазітар, муз. пісьменнік. Нар.арт.СССР (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1895), у 1906—61 яе прафесар (з 1919 прарэктар, у 1922—24 і 1939—42 рэктар). Адзін са стваральнікаў сав. піяністычнай школы. Развіў і ўзбагаціў выканальніцкія і пед. традыцыі маск. школы піянізму. Рэдактар шэрагу твораў рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Аўтар муз. твораў, а таксама ўспамінаў пра С.Рахманінава, Л.Талстога. Сярод вучняў: Дз.Башкіраў, Р.Гінзбург, Дз.Кабалеўскі, Т.Нікалаева, Л.Ройзман, Р.Тамаркіна, С.Фейнберг, У.Ферэ. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮБКО́ Анатоль Фёдаравіч (н. 15.12.1923, в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскае артыл. вучылішча (1942), Ваенна-артыл. камандную акадэмію (1954). У Вял.Айч. вайну з ліст. 1942 на Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., Ленінградскім франтах. Камандзір батарэі артыл. палка лейтэнант Дз. вызначыўся ў баях на тэр. Латвіі: 29.8.1944 у час бою трапіў у акружэнне назіральны пункт батарэі і пях. батальён, дзе Дз. прыняў камандаванне на сябе, арганізаваў кругавую абарону, калі вораг прарваў яе, выклікаў на сябе агонь артылерыі, што дапамагло адбіць контратакі і ўтрымаць занятыя пазіцыі. Да 1976 у Сав. Арміі.
нямецкі фізіёлаг і філосаф. Чл. Берлінскай АН (1851), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1892). Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Праф. Берлінскага ун-та (1855). Навук. працы па жывёльнай электрычнасці: даказаў яе прысутнасць у мышцах, нервах, залозах, скуры, сятчатцы вока і інш. тканках, выявіў «ток спакою». Адкрыў фіз. электрон, распрацаваў індукцыйныя апараты для раздражнення нерваў і мышцаў, непалярызацыйныя электроды і інш. Як філосаф быў прыхільнікам механістычнага матэрыялізму, адмаўляў магчымасць пазнання свету, сутнасці рэчаў і дасягнення ісціны, выступаў супраць вучэння аб прысутнасці ў арганізмах нематэрыяльнай звышнатуральнай сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮСЕЛЬДО́РФСКАЯ ШКО́ЛА ЖЫ́ВАПІСУ,
адна са школ ням. жывапісу 19 ст. Узнікла ў сувязі з заснаваннем у 1819 Дзюсельдорфскай АМ, першы дырэктар якой П.Карнеліус імкнуўся скіраваць яе дзейнасць у рэчышча акадэмізаванага рамантызму. Пры дырэктару В.Шадаве (1826—59) у ёй вылучыліся асобныя кірункі: нац.-гіст. тэматыка Трактавалася ў павярхоўна-рамант. (К.Ф.Зон, Т.Гільдэбрант), эпіка-гераічным (А.Рэтэль) і нават апазіцыйна антыкаталіцкім (К.Ф.Лесінг) рэчышчы; развіваўся рэаліст. пейзаж (О. і А.Ахенбах). У быт. жанры з 1850-х г. панавалі ідылічныя сцэны з бюргерскага і традыц. сялянскага побыту (Л.Кнаўс, Б.Вацье).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДАВА Ала Сяргееўна (н. 29.9.1936, Масква),
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1984). Скончыла Маскоўскі ун-т (1960), Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1964). Працавала ў Маск. т-ры драмы і камедыі на Таганцы (да 1991). Яе мастацтва вызначаюць інтэлектуальнасць, эмац. насычанасць пры знешняй стрыманасці і строгасці: Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Федра («Федра» М.Цвятаевай) і інш. У кіно з 1957: «Дзённыя зоркі», «Іду да цябе», «Люстэрка», «Шчыт і меч», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі» (Дзярж. прэмія СССР 1977), «Шклянка вады» (тэлевізійны) і інш. Стваральнік (1991) і кіраўнік прыватнага т-ра «А».
археалагічная культура плямён эпохі неаліту (5—3-е тыс. да н.э.), якія жылі ў бас. Дуная. У 4500—4000 г. да н.э. распаўсюдзілася ў Зах. і Цэнтр. Еўропе. Больш за 40 помнікаў Д.к. вядомы на З Валыні, яе ўплывы і знаходкі сустракаюцца ў паўд.-зах. Беларусі. Насельніцтва Д.к. займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Жыллё — паўзямлянка, у зах.ч. арэала — наземнае слупавой канструкцыі. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Для Д.к. характэрны шарападобныя гаршкі з цыліндрычным горлам, крамянёвыя нажы, скрабкі, пласціны для сярпоў, наканечнікі стрэл, каменныя зерняцёркі, сякеры і інш. Д.к. ўплывала на нёманскую культуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯПАЗО́Н [ад грэч. dia pasōn (chordōn) праз усе (струны)],
1) у музыцы — гукавы аб’ём пеўчага голасу ці муз. інструмента, гукарада, мелодыі, вак. ці інстр. партыі ў муз. творы і інш. Вызначаецца інтэрвалам паміж самым нізкім і самым высокім гукамі.
2) У фізіцы — вобласць змены якой-н. велічыні, аб’ём чаго-н. Напр., Д. вымярэнняў — вобласць значэнняў вымеранай велічыні, для якой вызначаны хібнасці сродкаў вымярэнняў; Д. паказанняў вымяральнай прылады — вобласць значэнняў шкалы, абмежаваных яе канцавым і пач. паказчыкамі; Д. радыёчастот (радыёхваль) — участкі, на якія ўмоўна падзелена ўся вобласць радыёчастот.
3) У пераносным сэнсе — аб’ём ведаў, здольнасцей, шырыня інтарэсаў, кругагляду, размаху дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ 1776. Прынята 4.7.1776 у г. Філадэльфія 2-м Кантынент. кангрэсам прадстаўнікоў 13 англ. калоній у час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Аўтарам яе праекта быў Т.Джэферсан. Абвясціла аддзяленне калоній ад метраполіі і ўтварэнне новай незалежнай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі, роўнасць усіх каланістаў перад законам і іх неад’емныя правы на «жыццё, свабоду і імкненне да шчасця», прынцып нар. суверэнітэту як аснову дзярж. ладу і інш. Была першай у сусв. гісторыі дэкларацыяй правоў чалавека. Дзень 4 ліпеня з’яўляецца нац. святам ЗША.
Літ.:
Война за независимость и образование США М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРКО́ЎСКІ Даніла Уладзіміравіч (2.1.1904, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 31.12.1987),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1935). У 1936—41 і 1946—52 у Ін-це хіміі АНБССР, у 1956—66 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—73 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АНБССР. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаванні працэсу мерсерызацыі.
Тв.:
О механизме щелочного набухания целлюлозы (к теории мерсеризации) (у сааўт.) // Синтетические и природные полимерные материалы. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАСКЕ́Н ДЭПРЭ, Жаскін дэ Прэ (Josquin Desprez, Josquin des Pres; каля 1440, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 1521 або 1524),
франка-фламандскі кампазітар; адзін з буйнейшых поліфаністаў эпохі Адраджэння. Быў царк. пеўчым, у т. л. саборнай капэлы ў Мілане, папскай капэлы ў Рыме (1486—99); прыдворным музыкантам Людовіка XII. У апошнія гады жыцця настаяцель сабора ў Кандэ-сюр-л’Эско. Прадстаўнік нідэрландскай школы, ён абагульніў яе дасягненні, садзейнічаў спрашчэнню поліфанічнага стылю шляхам вызвалення муз. тканіны ад кантрапунктычнай ускладненасці. Аўтар мес, матэтаў, свецкіх песень, інстр. п’ес і інш. У Амстэрдаме выдадзены Поўны збор яго твораў у 12 тамах (1921—69).