Герніка-і-Луна, горад на Пн Іспаніі ў Баскаў краіне (правінцыя Біская). Знаходзіцца ў Кантабрыйскіх гарах у даліне Мундака. Стараж.цэнтр баскскай культуры. У час грамадз. вайны і італа-герм. інтэрвенцыі 1936—39 26.4.1937 падверглася бамбардзіроўцы герм. авіяцыяй. Пад уражаннем гэтай падзеі створана карціна П.Пікаса «Герніка» (1937).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАМЫСЛА́ЎЛЬ,
вёска ў Суботніцкім с/с Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Гаўя. Цэнтр саўгаса. За 25 км на Пн ад Іўя, 176 км ад Гродна, 16 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 532 ж., 179 двароў (1997). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Жамыслаўская сядзіба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК,
балота ў цэнтр.ч. Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у пойме р. Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 6,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,6 тыс.га. Глыб. торфу да 4 м, сярэдняя 1,1 м. Большая ч. балота асушана, пад ворывам і сенажаццю. На неасвоеных участках хмызняк з вольхі і бярозы, асака, сітнік, трыснёг і чарот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБРЭ́ЗЗЕ,
вёска ў Валожынскім р-не Мінскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пн ад горада і 5 км ад чыг. ст. Валожын, 87 км ад Мінска. 423 ж., 180 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква (1867). Каля вёскі Забрэзскі валун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВАЛО́ЧЫЦЫ,
вёска ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., на р. Пціч, каля аўтадарогі Бабруйск—Слуцк. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 38 км на Пн ад г.п. Глуск, 150 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Старыя Дарогі. 713 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́ЗЕЛЬ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл.Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 13 км на ПдЗ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Драгічын, 118 км ад Брэста. 767 ж., 310 двароў (1997). Спіртзавод. Клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам. Помнік архітэктуры — сядзіба (19 ст.). Каля вёскі — магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТУ́ХА,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл.Цэнтр Чкалаўскага с/с. За 50 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 98 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Васілевічы, 661 ж., 288 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі Залатухінскае радовішча нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМІНДА́РЫ (ад перс. — землеўладальнік),
зямельна-падатковая сістэма ў Паўн., Усх. і Цэнтр. Індыі ў часы англ.калан. панавання. Уведзеная англ. каланіяльнымі ўладамі на мяжы 18 і 19 ст. Зацвярджала ў правах спадчынных землеўладальнікаў феадалаў — заміндараў і ўстанаўлівала зямельны падатак з іх (пастаянны і часовы) на карысць вярхоўнага ўласніка зямлі — калан. улад. Сістэма З. адменена ў 1950-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМО́СЦЕ,
вёска ў Покрашаўскім с/с Слуцкага р-на Мінскай вобл.Цэнтр калгаса. За 25 км на Пн ад Слуцка, 90 км ад Мінска, 29 км ад чыг. ст. Слуцк. 769 ж., 278 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Замосценскі касцёл (1649). Каля вёскі — гарадзішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́ЛЛЕ,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Дабрыца. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 132 км ад Гомеля. 622 ж., 216 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.