ПАПУЛІ́ЗМ (франц. populisme ад лац. populus народ),
арыентацыя суб’ектаў палітыкі (паліт. дзеячаў, партый) на паліт. ідэі шырокіх мас, незадаволеных сац. рэчаіснасцю. З’явіўся з развіццём капіталізму сярод «прамежкавых» паміж пралетарыятам і буржуазіяй пластоў грамадства, звычайна яго носьбіты — сяляне, фермеры, дробныя прадпрымальнікі, частка рабочых, люмпенаўіінш. Пераважна развіваецца ў эпоху сац. крызісаў. Напр., разнавіднасцю П. лічаць рас.народніцтва 19 ст. У ЗША партыя папулістаў (1891—1900) узнікла як альянс фермерскіх і рабочых арг-цый. П. пашырыўся ў многіх краінах Афрыкі і Азіі ў перыяд іх барацьбы за вызваленне ад калан. залежнасці. Папулісцкімі лідэрамі былі Сунь Ятсен у Кітаі, М.К.Гандзі ў Індыі, Сукарна ў Інданезіі іінш. У аснове П. ідэя роўнасці, роўных магчымасцей для ўсіх пластоў насельніцтва задавальняць свае жыццёвыя і грамадска-паліт. патрэбы. Адрозніваюць П. рэальны і спекуляцыйны. Рэальны П. — правядзенне правячай элітай палітыкі, накіраванай на абмежаванне пануючых сац. сіл (буйных капіталістаў і зямельных уласнікаў) на карысць шырокіх нар. мас (напр., палітыка прэзідэнта Чылі С.Альендэ Госенса ў 1970—73). Спекуляцыйны П. — паддобрыванне народа на ўзроўні лозунгаў дзеля прыходу да ўлады або яе ўтрымання, дасягнення карыслівых мэт іг.д. Гэтая форма П. асабліва характэрна для аўтарытарных, таталітарных, фаш.іінш. падобных рэжымаў. Такі П. — адзін з відаў сац.іпаліт. дэмагогіі (гл.Дэмагог), маніпуліравання свядомасцю маладасведчаных людзей, галасамі выбаршчыкаў іг.д. Тэрмін П. (у спекуляцыйным значэнні) выкарыстоўваюць (часта ўзаемна) розныя паліт. партыі і плыні, каб абвінаваціць сваіх праціўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«А́РМІЯ ВЫРАТАВА́ННЯ»
(англ. Salvation Army),
міжнародная рэлігійна-філантрапічная арг-цыя. Засн. ў 1865 у Лондане англ. прапаведнікам-метадыстам У.Бутсам, да 1878 наз. Хрысціянская місія. Дзейнасць арг-цыі пабудавана паводле ваен. прынцыпу (кіраўнік мае званне генерала). У рабоце спалучае пропаведзь Евангелля і практычную сац. службу, накіраваную на аблягчэнне становішча тых, хто церпіць нястачу і мае патрэбу ў дапамозе (арганізацыя грамадскіх сталовак, начлежак, бальніц, школ іг.д.). Дзейнічае ў 96 краінах, налічвае больш за 14 тыс. карпусоў-прыходаў (1994). Штаб-кватэра ў Лондане.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСАЖУ́ ФІГУ́РЫ,
замкнёныя траекторыі пункта, які ўдзельнічае адначасова ў 2 гарманічных ваганнях ва ўзаемна перпендыкулярных напрамках. Названы ў гонар франц. вучонага Ж.Лісажу, які вывучаў такія траекторыі. Л.ф. назіраюцца, напр., з дапамогай электрон-напрамянёвага асцылографа. Канкрэтны выгляд Л.ф. залежыць ад суадносін паміж частотамі, фазамі і амплітудамі абодвух ваганняў. Выкарыстоўваюцца ў вымяральнай тэхніцы для даследавання гэтых суадносін, а таксама формы ваганняў.
Від Лісажу фігур пры розных суадносінах паміж перыядамі (1:1, 1:2 іг.д.) і рознасцях фаз (0, π/4, π/2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСНАЕ СТРАХАВА́ННЕ,
страхаванне, аб’ектам якога з’яўляюцца матэрыяльныя каштоўнасці: будынкі, збудаванні, абсталяванне, жылыя памяшканні, хатняя маёмасць, ураджай с.-г. культур, жывёла іг.д. Адзін з відаў М.с. — трансп. страхаванне, аб’ектамі якога з’яўляюцца трансп. сродкі і грузы, што імі перавозяцца. Гэта можа быць маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці або ў валоданні ці распараджэнні страхавальніка. Таму страхавальнікамі могуць быць не толькі ўласнікі, але іінш.юрыд. або фіз. асобы. У выпадку ўзнікнення шкоды пры М.с. выплачваецца не страхавая сума (як пры асабістым страхаванні), а страхавое пакрыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАБХО́ДНАЯ ПРА́ЦА,
частка працы, якая затрачваецца на выпрацоўку неабходнага прадукту. Затраты працы на стварэнне неабходных жыццёвых сродкаў для забеспячэння асабістых запатрабаванняў работнікаў і членаў іх сем’яў з’яўляюцца важнай умовай вытв-сці. Другая частка працы — прыбавачная праца — затрачваецца на стварэнне дадатковага прадукту (звыш неабходнага для яго фонду жыццёвых сродкаў). Падзел працы на неабходную і прыбавачную ўзнік ва ўмовах, калі прадукц. сілы дасягнулі ўзроўню развіцця, які дазваляў вырабляць прадукт (тавар, вырабы іг.д.) у большым аб’ёме, чым патрабуецца для падтрымкі жыццядзейнасці работнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́СТЫ ЛІК,
цэлы дадатны лік, які перавышае 1 і не мае інш. дзельнікаў акрамя 1 і самога сябе. Напр., 2, 3, 5, 7, 11, ... . Паняцце «П.л.» з’яўляецца асноўным пры вывучэнні падзельнасці натуральных лікаў: любы натуральны лік адназначна раскладаецца на здабытак П.л. Існуе бясконцае мноства П.л. (тэарэма Эўкліда). Для знаходжання П.л. карыстаюцца рэшатам Эратасфена: з табліцы натуральных лікаў выкрэсліваецца 1, лік 2 — П.л. — пакідаецца, выкрэсліваюцца ўсе цотныя лікі, лік 3 (1-ы з нявыкрасленых) будзе простым, далей выкрэсліваюцца лікі, кратныя 3, іг.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЗА́,
у мусульман абавязковы пост на працягу месяца рамазан, адно з 5 прадпісанняў ісламу. Заключаецца ў поўным устрыманні ад ежы, пітва, шлюбнай блізкасці і курэння ў светлы час сутак; з наступленнем цемнаты забароны здымаюцца. Ад У. вызваляюцца хворыя, цяжарныя і кормячыя жанчыны, дзеці, састарэлыя, усе, хто не можа выконваць яго па аб’ектыўных прычынах (воіны у час ваен. дзеянняў, людзі, што знаходзяцца ў дарозе, іг.д.). Вернікі, якія вызваляліся ад У. або яго парушылі, павінны пасціцца пасля сканчэння месяца рамазан на працягу страчаных дзён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАГЕАГРАФІ́ЧНЫЯ КА́РТЫ,
карты, якія адлюстроўваюць фізіка-геагр. ўмовы геал. мінулага: размеркаванне сушы і мора, рачную і азёрную сетку, характар рэльефу мацерыкоў і ложа акіянаў, пашырэнне зледзяненняў, становішча межаў прыродных зон іг.д. Выкарыстоўваюцца для прагнозу карысных выкапняў, планавання і правядзення геолага-пошукавых работ, навук. мэт іінш. Вылучаюць П.к. адпаведных перыядаў, эпох іінш. раздзелаў геахраналагічнай шкалы, палеатэктанічныя, палеагеамарфалагічныя, палеакліматычныя, палеабатанічныя іінш. Для тэр. Беларусі складзены П.к. розных тэматык для многіх геал. эпох і больш дробных адрэзкаў геал. часу. Гл. таксама Палеагеаграфія.
прадукцыя для продажу насельніцтву з мэтай выкарыстання яе для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэбнасцей; сукупнасць прадуктаў спажывання. Адрозніваюць харч.і нехарч, Т.н.с. Харчовыя — гэта прадукты харчавання; хлебныя, малочныя, мясныя, рыбныя, бакалея, агародніна, садавіна іінш. Пералік і структура іх асартыменту мяняецца з развіццём вытв-сці, ростам тавараабароту, імпарту іінш. Да нехарчовых адносяцца тавары культ.-быт.ігасп. прызначэння, прадукцыя лёгкай прам-сці іг.д. Некаторыя віды прадукцыі адначасова бываюць вытв.-тэхн. прызначэння і Т.н.с. (тканіна, буд. матэрыялы, інструменты па апрацоўцы розных матэрыялаў іінш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІ́РАВАНАЯ СТАЛЬ,
сталь, у якой акрамя звычайных дамешкаў ёсць т. зв. легіруючыя элементы, што ўводзяцца для надання сталі лепшых тэхнал.і эксплуатацыйных уласцівасцей. Увядзенне ў расплаўленую сталь легіруючых элементаў (легіраванне) робіцца з выкарыстаннем ферасплаваўілігатур.
Л.с. бывае: нізкалегіраваная (сумарная доза ўведзеных легіруючых элементаў да 2,5%), сярэднелегіраваная (ад 2,5 да 10%) і высокалегіраваная (больш за 10%); канструкцыйная, інструментальная стальі сталь з асаблівымі ўласцівасцямі — гарачатрывалая і гарачаўстойлівая (гл.Гарачатрывалыя матэрыялы, Гарачаўстойлівыя матэрыялы), нержавеючая сталь, электратэхнічная стальіінш. З Л.с. робяць дэталі машын і канструкцый, інструменты, эл.-тэхн. апараты іг.д.