тлусты алей, які атрымліваюць з ільнянога семя прасаваннем ці экстракцыяй арган. растваральнікамі. Вадкасць ад залаціста-жоўтага да бурага колеру, шчыльн. 926—936 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе. Хутка высыхае, дае гладкую, сухую, бліскучую плёнку, якая не плавіцца пры награванні да 260 °C. Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці пакосту, алкідных смол, сікатыву, алейных лакаў, мяккіх гатункаў мыла; у медыцыне для прыгатавання мазей; у некат. краінах якхарч. прадукт.
кветкавая расліна сям. марэнавых. Пашырана ў трапічных лясах Бразіліі, Калумбіі і Цэнтр. Амерыкі. Вырошчваюць яклек. сыравіну.
Паўхмызняк выш. да 60 см з карэнішчам, якое мае пацеркападобныя патаўшчэнні. Лісце супраціўнае. Дробныя кветкі сабраны ў паўшарападобныя галоўкі. Карэнішча мае 2—3% алкалоідаў (эмецін, цэфаэлін і інш.). Выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак (ужываюць у выглядзе экстрактаў, настояў, сіропаў). У вял. дозах выклікае рвоту [адсюль другая назва — ванітоўны (ірвотны) корань].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРА́РЫУС (Camerarius) Рудольф Якаб (12.2.1665, г. Цюбінген, Германія — 11.9.1721),
нямецкі батанік і ўрач. Праф. Цюбінгенскага ун-та і дырэктар універсітэцкага бат. саду (1688). Эксперыментальна абгрунтаваў наяўнасць полу ў раслін, вызначыў тычынкі як мужчынскія, а песцікі як жаночыя палавыя органы. Зрабіў шэраг доследаў над двухдомнымі і аднадомнымі раслінамі і прыйшоў да высновы пра наяўнасць у іх палавой дыферэнцыроўкі, адзначыў магчымасць апладнення раслін аднаго віду пылком іншага віду, пашыранасць гермафрадытызму ў свеце раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАВО́Е СЛО́ВА,
паўназначнае слова тэксту, якое выкарыстоўваецца для яго каардынатнага індэксавання. Кожнае К.с., як і дэскрыптар, абазначае клас, у якім патэнцыяльна знаходзяцца ўсе тэксты, што ўключаюць гэта слова як элемент, асн. сэнсавага зместу. У адрозненне ад дэскрыптараў з’яўляюцца лексічнымі адзінкамі натуральнай мовы: адно К.с. можа мець шмат значэнняў, розныя К.с. — адно і тое ж значэнне. Пры інфармацыйным пошуку пералік К.с. выкарыстоўваецца ў якасці пошукавага вобраза дакумента ці пошукавага прадпісання.
вытворнае фенатыязіну, найважнейшы тыязінавы фарбавальнік. Крышт. рэчыва цёмна-зялёнага колеру з бронзавым бляскам. Раствараецца ў вадзе (растворы маюць цёмна-сіні колер), этаноле. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі паперы, вырабу каляровых алоўкаў, паліграф. фарбаў, у мікрабіялогіі (для афарбоўкі прэпаратаў), аналіт. хіміі як акісляльна-аднаўляльны індыкатар (акісленая форма сіняга колеру, адноўленая — бясколерная), у медыцыне як антысептык (напр., пры апёках) і антыдот пры атручэнні цыянідамі, чадным газам, серавадародам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫЛЕНХЛАРЫ́Д, дыхлорметан, хлорысты метылен,
хлорвытворнае метану, CH2Cl2. Бясколерная вадкасць з пахам хлараформу, tкіп 40,1 °C, шчыльн. 1336 кг/м³. Добра раствараецца ў арган. растваральніках, дрэнна — у вадзе. Выкарыстоўваюць як растваральнік ацэтатаў цэлюлозы (пераважна для апрацоўкі фота- і кінаплёнак, у вытв-сці ацэтатных валокнаў), як холадагент (хладон 30, фрэон 30). Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне, раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй, ГДК 50 мг/м³. Гл. таксама Галагенавытворныя вуглевадародаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ВЕРМАЕР (Overmyer) Роберт (н. 14.7.1936),
касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты ў адстаўцы. Магістр навук па астранаўтыцы (1964). Скончыў каледж Болдуін-Уолес (1958), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў (КК) «Спейс шатл»; 11—16.11.1982 — на КК «Калумбія» (як 2-і пілот), 29.4—6.5.1985 — на КК «Чэленджэр» (як камандзір). У космасе правёў 12,1 сут.
Створаны ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл. ў 1929 як суднабудаўнічая вытворчасць (верф). У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1944 адноўлены. У 1947 рэканструяваны як суднабудаўніча-суднарамонтныя майстэрні. У 1968—74 рэканструяваны і перайменаваны ў суднабудаўніча-суднарамонтны з-д, які будаваў судны тэхн. флоту (брандвахты, грэйферныя земснарады, плаўэлектрастанцыі, баржы і інш.) і праводзіў суднарамонт. На 1.1.2000 з-д рамантуе судны, вырабляе металапрадукцыю, аказвае паслугі насельніцтву і арг-цыям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІПЕРАЗІ́Н, гексагідрапіразін, дыэтылендыамін,
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C4H10N2. Бясколерныя крышталі, tпл 112 °C, tкіп 146 °C. Раствараецца ў вадзе, гліцэрыне, этаноле. Гіграскапічны; утварае гексагідрат з tпл 44 °C; з паветра паглынае дыаксід вугляроду. Паводле хім. уласцівасцей — другасны аліфатычны амін. Выкарыстоўваюць як інгібітар карозіі, паскаральнік полімерызацыі хларапрэну, П. гексагідрат і адыпінат — у медыцыне як процігліставы сродак. Таксічны: ГДК 5 мг/м³.
Літ.:
Бейшекеев Ж. Химия и применение пиперазина. Фрунзе, 1982.
касманаўт ЗША. Капітан 2-га рангу ВМС ЗША (1999). З 1992 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 5 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 20.10.—5.11.1995 і 19.11—7.12.1996 на КК «Калумбія», 7—19.8.1997 (як пілот), 27.5—6.6.1999 на КК «Дыскаверы» і 19.4.—29.4.2001 на КК «Індэвар» (як камандзір; стыкоўка з Міжнар.касм. станцыяй). Правёў у космасе 57,1 сут.