сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Сапяжанка і Дуля остзейская. На Беларусі пашырана ў прысядзібным садаводстве.
Дрэва моцнарослае, крона акруглая, густая. Сорт зімаўстойлівы, высокаўраджайны, мала пашкоджваецца хваробамі. Плоданашэнне пачынае на 6—7-ы год. Плады сярэдняй велічыні (110—120 г), шарападобныя, злёгку сплясканыя. Скурка светла-жоўтая з малінавым румянцам. Мякаць белая, рыхлая, сакаўная, салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў сярэдзіне жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛГА́СНІЦА,
сорт грушы селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзена скрыжаваннем сартоў Вінеўка і Дэканка зімовая. На Беларусі рэкамендавана для прысядзібнага садаводства, акрамя Віцебскай вобл.
Дрэва сярэднярослае з шырокапірамідальнай кронай сярэдняй гушчыні. Плоданашэнне на 4—5-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы, адносна ўстойлівы да паршы, ураджайны. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), шырокагрушападобныя ці круглаватыя, зеленавата-жоўтыя. Мякаць белая, шчыльная, сакаўная, паўмасляністая, кісла-салодкая. Спажывецкая спеласць у сярэдзіне верасня. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЦКІ ЦЭМЕ́НТНЫ ЗАВО́Д, Беларускі цэментны завод. Размешчаны ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. Будаўніцтва пачата ў 1987. Першая тэхнал. лінія магутнасцю 1,2 млн.т/год пушчана 11.9.1996. Завод уключае 22 цэхі, кар’ераўпраўленне, фірмы «Цэмбудрамонт» і «Цэментгандаль». Працуе на сыравіне мясц. радовішча мергелю «Камунарскае» (балансавыя запасы 335,75 млн.т). Вытв-сць цэменту вядзецца сухім спосабам. Асн. прадукцыя (1998): партландцэмент высокіх марак: ПЦм — 500 ДО, ПЦм — 550 ДО, ПЦм — 500 Д20, ПЦм — 600 ДО. Прадукцыя рэалізуецца на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБРАДО́РСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі. Рухаецца наПд з м. Бафіна да Вял. Ньюфаўндлендскай банкі, дзе сустракаецца з цёплым цячэннем Гальфстрым і апускаецца на прамежкавыя глыбіні. Т-ра вады зімой ад 5 °C да -1 °C, летам 2—10 °C. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Расход мяняецца кожны год ад 3,4 млн.м³/с да 5,4 млн.м³/с. Нясе шматлікія льды і айсбергі, што перашкаджае суднаходству.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАДЕ́ЖДА»,
літаратурна-мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны веснік. Выходзіць з 10.7.1989 у Мінску набел. і рус. мовах 4 разы нагод. Друкуе вершы і прозу чытачоў-інвалідаў, інтэрв’ю з цікавымі людзьмі, мед. і юрыд. кансультацыі, парады садаводам-агароднікам і інш. Мае рубрыкі: «Паэзія нашых сэрцаў», «Мая думка», «І боль, і слёзы, і надзеі...», «Спроба пяра», «Шукаю сябра», «Літаратурная вучоба» і інш. Пры рэдакцыі створаны дзіцячы клуб «Надзейка», літстудыя для пачынаючых літаратараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТА́Н,
канадскі позназімовы сорт яблыні. Выведзены ад скрыжавання сартоў Мекінтош і Жоўты Ньютаўн. Пашыраны на Беларусі.
Дрэва сярэднярослае, крона круглавата-цыліндрычнай формы. Плады сярэдняй велічыні (80—90 г), амаль аднамерныя, круглавата-канічнай формы. Асн. афарбоўка светла-зялёная, покрыўная — цёмна-бардовая з фіялетавым адценнем. Мякаць белая, шчыльная, сярэднесакаўная, кіславата-салодкага смаку. Плоданашэнне пачынае на 3—4-ы год, дае рэгулярны сярэдні ўраджай, які выспявае ў канцы вер., захоўваецца да мая. Зімаўстойлівасць сярэдняя, сярэднеўстойлівы да паршы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНЕНСКАЯ ПАРКЕ́ТНАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1878—81 у в. Чорнае (цяпер у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл.). Выпускала паркет масіўны (таўшчыня 1,5 цалі) і звычайны (0,5 цалі). У якасці сыравіны выкарыстоўвалі хвою, дуб, клён, граб, чырв. дрэва. Мела паравы рухавік. За год вырабляла да 3750 квадратных сажняў паркету. У 1879—81 працавала 80 чал.На выстаўках у Парыжы (1878) вырабы ф-кі адзначаны сярэбраным медалём, наУсерас.прамысл.-маст. у Маскве (1882) — бронз. медалём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЛАЭ́ (Chiloé),
востраў у Ціхім ак., найб. ў Чылійскім архіпелагу, тэр. Чылі. Пл. 8 тыс.км². Аддзелены ад мацерыка Паўд. Амерыкі прал. Чакао і залівамі Анкуд і Каркавада. НаЗ горныя масівы (выш. да 820 м), наУ узгорыстая раўніна. Усх. берагі моцна парэзаныя. Клімат умераны акіянічны. Сярэднямесячныя т-ры 7—14 °C. Ападкаў 2 3 тыс.мм за год. Вечназялёныя мяшаныя лясы. Лесараспрацоўкі, рыбалоўства, збор вустрыц. Гал. горад і порт — Анкуд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮГО́РСКІ ПАЎВО́СТРАЎНа крайнім ПнУ Еўропы, у Архангельскай вобл. Расіі. Пл. каля 18 тыс.км². Пераважна хвалістая раўніна (выш. да 200 м), укрытая мохава-лішайнікавай тундрай. У цэнтр.ч.хр. Пай-Хой (выш. да 467 м). Зіма працяглая (7 мес), лета кароткае халаднаватае (сярэдняя т-растудз. -20 °C, ліп. 7 °C). Ападкаў каля 300 мм за год. Буйная р. Вялікая Ою. Палярная станцыя (з 1912). НаПн порт Амдэрма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́КІНТАС, Закінф,
(Zakynthos), востраў у Іанічным м., самы паўднёвы ў групе Іанічных астравоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 408 км². Аддзелены ад п-ва Пелапанес пралівам Закінтас (шыр. каля 20 км). Зах. палова вострава гарыстая (вапняковы масіў выш. да 756 м), зараснікі маквісу і фрыганы; наУ узгорыстая раўніна з садамі, вінаграднікамі, гаямі аліваў. Клімат міжземнаморскі, ападкаў да 1000 мм за год. Радовішча асфальту. Гал. горад і порт Закінтас.