газета. Выдаецца з 20.9.1950 у Нью-Йорку Беларуска-амерыканскім задзіночаннем на бел. мове. Рэдактар З.Кіпель (з 1991). Друкуе матэрыялы з жыццябел. эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па бел. гісторыі, творы бел. пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны. З газетай супрацоўнічалі дзеячы эміграцыі Н.Арсеннева, А.Адамовіч, У.Глыбінны, Я.Каханоўскі, Ф.Кушаль, А.Саковіч. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ЭМІГРА́НТ»,
штомесячная газета бел. эміграцыі, орган Згуртавання беларусаў Канады. Выдавалася ў 1948—54 у Таронта (да кастр. 1949, № 1—19, на рататары). Гал. рэдактар К.Акула (з № 9 за 1948). Газета прапагандавала ідэю нац. незалежнасці Беларусі, друкавала матэрыялы аб грамадска-паліт. жыцці на Беларусі і інш. Імкнучыся дапамагчы беларусам прыстасавацца да жыцця ў эміграцыі, змяшчала інфармацыю аб Канадзе, парады. Выйшла 58 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУІ́Н, жоўты павіян (Papio cynocephalus),
вузканосая малпа сям. мартышкападобных. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Афрыцы. Жыве ў стэпавых і гарыстых мясцовасцях.
Даўж. цела да 75 см, хваста 60 см. Афарбоўка поўсці жаўтаватая (адсюль другая назва). Склад цела моцны. Морда падоўжаная, галава падобная на сабачую. Валасяное покрыва шорсткае, доўгае. Вядзе наземны спосаб жыцця. Жыве вял. (да некалькіх сотняў) статкамі. Корм раслінны і жывёльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГЕ́МА (франц. boheme літар. цыганшчына),
асяроддзе мастацкай інтэлігенцыі (акцёраў, музыкантаў, мастакоў), якое бесклапотным, эксцэнтрычным ладам жыцця выяўляе сваю абыякавасць да агульнапрынятых нормаў. Назва паходзіць ад Багеміі — часткі Чэхіі, якая раней лічылася радзімай цыганоў. З’явы, падобныя да багемы, вядомы з даўніх часоў, аднак назва «багема» ўзнікла ў Францыі ў 19 ст. (першая багемная групоўка, куды ўваходзілі В.Гюго, Т.Гацье і інш., створана каля 1830).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЧЭ́РНІ МІ́НСК»,
газета. Выходзіць у Мінску з ліст. 1967 на бел. і рус. мовах 5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ.жыцця горада і рэспублікі. Друкуе вершы, апавяданні. Выдае штотыднёвы рэкламны дадатак (з 1973), штомесячныя дадаткі — знешнеэканамічную газ. «Международный клуб» і час. «Здоровье и успех» (абодва з 1996). З ліп. 1996 у камп’ютэрнай сістэме ІНТЭРНЭТ выходзіць электронны варыянт «Вячэрняга Мінска».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАМАТЫ́ЧНАЯ СЕ́КЦЫЯ БЕЛАРУ́СКАЙ ВУЧНЁЎСКАЙ ГРАМАДЫ́ Існавала ў кастр. 1919 — ліп. 1920 у Мінску. Аб’ядноўвала маладых аматараў тэатр. мастацтва. Працавала ў «Беларускай хатцы». Кіраўнік С.Іваноў
(Сымон-Музыка). Ставіліся пераважна бел. аднаактовыя п’есы: «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага, «Пасля смерці» і «На маскарад» Іванова, «Слуцкая варона» і «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «На дарозе жыцця» Я.Коласа і інш. Сярод удзельнікаў былі акцёр А.Ільінскі (Лапаць малодшы),
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМА́ДСКАЯ БЯСПЕ́КАў праве,
сістэма грамадскіх адносін і юрыд. нормаў, якія рэгулююць гэтыя адносіны з мэтай забеспячэння грамадскага спакою, недатыкальнасці жыцця і здароўя насельніцтва, нармальнай працы і адпачынку грамадзян, нармальнай дзейнасці дзярж. і грамадскіх арг-цый, устаноў і прадпрыемстваў. Грамадская бяспека ахоўваецца дзяржавай, грамадскімі арг-цыямі і самімі грамадзянамі. Асобы, вінаватыя ў парушэннях грамадскай бяспекі, прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ДЗЕЖНЫ (Леанід Трафімавіч) (н. 22.2.1935, в. Солаўе Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Віцебскім маст.-графічным пед. вучылішчы (1951—53). Працаваў у прэсе. З 1961 мастак-афарміцель на Аршанскім ільнокамбінаце. Друкуецца з 1958. Тэматычна яго творы звязаны з жыццём вёскі, ім уласцівы лірызм, настраёвасць, дакладнасць у перадачы малюнкаў жыцця і псіхалогіі герояў (зб-кі «Аўсяны звон», 1975; «Бярозы ў жыце», 1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЁВАШЧЫТКО́ВЫЯ (Osteostraci),
падклас касцёвапанцырных вымерлых рыбападобных жывёл. Жылі ў познім сілуры — познім дэвоне ў марскіх і прэсных водах. Вялі прыдонны спосаб жыцця. На Беларусі рэшткі К. выяўлены ў тэрыгенна-карбанатных адкладах ніжняга і сярэдняга дэвону (Брэсцкая і Аршанская ўпадзіны). Продкі сучасных кругларотых.
Мелі сплюшчанае цела з укрытымі суцэльным панцырам галавой і пярэдняй ч. тулава. Унутр. шкілет неакасцянелы. Па рэштках К. вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́НАДНІ»,
ілюстраваны літ.-маст. часопіс бел. эміграцыі ў ЗША. Выдаваўся Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Йорку на бел. мове ў 1954—55, 1958 і 1963 (выйшла 8 нумароў, № 5—6 здвоеныя). Друкаваў паэзію, прозу, літ. крытыку, публіцыстыку бел. эмігранцкіх пісьменнікаў, хроніку літ. і навук.жыцця, пераклады з ням., укр. і польскай літаратур, рэпрадукцыі карцін М.Сеўрука, П.Мірановіча, М.Навумовіча і інш.