у старажытнасці вобласць на ПнЗ М. Азіі, якую насялялі фрыгійцы. У 10—8 ст.дан.э. Ф. — царства са сталіцай у г.Гордзіян, якое ўсталявала сваю гегемонію на Эгейскім моры. З канца 8 ст. на паўн. і паўн.-зах. яе тэр. рассяліліся плямёны віфінаў і місійцаў, на У пачасціліся сутыкненні з Асірыяй. У 695 дан.э. Ф. заваявалі кімерыйцы, у 6 ст. пад уладай Лідыі, з 546 дан.э. — Персіі, у 4 ст.дан.э. — Аляксандра Македонскага. У 275 дан.э.ўсх.ч. Ф. захапілі галаты, заходнюю — Пергам. У 133 дан.э. заходняя, а з 25 дан.э. — усх. частка Ф. ўвайшлі ў склад Стараж. Рыма (рым. правінцыі Азія і Галатыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯ́БКА-КАРЭ́ЦКІ Мікалай Іванавіч (24.6.1855, в. Уношава Клінцоўскага р-на Бранскай вобл. — 21.12.1924),
грамадскі дзеяч, публіцыст. У дзяцінстве страціў зрок, вучыўся самастойна. На-
КУЛЯМЁТ,
адзін з відаў агнястрэльнай аўтаматычнай зброі. Прызначаны для стральбы са спец. апоры (станка, сошак) па наземных, паветраных і надводных цэлях. Пры стральбе патроны падаюцца са стужкі або магазіна. Стральба можа весціся кароткімі (да 10 выстралаў), доўгімі (да 30 выстралаў) чэргамі або бесперапынна.
К. падзяляюцца на ручныя (з сошкай; скарастрэльнасць да 250 выстралаў за мінуту, прыцэльная далёкасць да 1500 м), станковыя (на трыножку або колах; да 300 выстралаў за мінуту і да 3000 м), т.зв. адзіныя (для стральбы з сошак і станка; да 300 выстралаў за мінуту і да 2000 м); авіяц. (на самалётах і верталётах; да 3000 выстралаў за мінуту і да 1200 м), зенітныя (для паражэння паветр. цэлей на вышыні да 2000 м, скарастрэльнасць да 150 выстралаў за мінуту), а таксама танкавыя, бронетранспарцёрныя, карабельныя, казематныя. Бываюць малога (да 6,5 мм), нармальнага (6,5—9 мм) і буйнога (9—14,5 мм) калібру. К. вынайдзены ў 1883 амер. канструктарам Х.Максімам, упершыню выкарыстаны ў англа-суданскай вайне (1896—98) і англа-бурскай (1899—1902) войнах. Удасканалены, ён быў прыняты на ўзбраенне рус. арміі і выкарыстоўваўся ў рус.-яп. вайне 1904—05. На ўзбраенні Сав. Арміі былі кулямёты В.А.Дзегцярова, М.Ц.Калашнікава, Г.С.Шпагіна, П.М.Гарунова, ва Узбр. сілах Беларусі — Калашнікава.
В.Ц.Осіпаў.
Кулямёты: 1 — станковы Х.С.Максіма ўзору 1910; 2 — ручны В.А.Дзегцярова; 3 — адзіны М.Ц.Калашнікава на сошках; 4 — амерыканскі адзіны на станку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТАЛАМЕ́І (грэч. Ptolemaioi), Лагіды,
грэка-македонская дынастыя цароў эліністычнага Егіпта ў 3—1 ст.дан.э.Найб. значныя прадстаўнікі: П. I Сатэр («выратавальнік»; каля 366—283 дан.э.), цар у 305—283 дан.э. Адзін з палкаводцаў Аляксандра Македонскага. З 323 дан.э. сатрап. Ператварыў Егіпет у арганізаваную і цэнтралізаваную дзяржаву. Пры ім сталіца Александрыя стала гасп. і духоўным цэнтрам Егіпта (засн.Александрыйскі мусеян, б-ку). Аўтар гісторыі паходаў Аляксандра Македонскага (не захавалася). П. II Філадэльф («які любіць сястру»; 308—246 дан.э.), цар у 285—246 дан.э. Стварыў моцны флот, далучыў шэраг тэр., умацаваў паліт. і эканам. становішча Егіпта. У адпаведнасці з егіп. традыцыямі ўзяў шлюб з уласнай сястрой. П. III Евергет («дабрадзей»; каля 284—221 дан.э.), цар у 246—221 дан.э. Пры ім Егіпет дасягнуў найб. памераў і валодаў найвыш. аўтарытэтам сярод эліністычных дзяржаў. У час праўлення П. VI Філаметара («які любіць маці»), цара ў 180—145 дан.э., пачаліся працяглыя дынастычныя войны. Пры яго пераемніках Егіпет (з 168 дан.э.) трапіў пад рым. ўплыў.
Стаўленік Рыма П. XI Аляксандр II [80 дан.э.] забіты паўстаўшымі александрыйцамі. П. XII Філапатар Новы Дыяніс [80—51 дан.э.] вярнуўся на прастол з дапамогай рым. легіянераў. Цэзар падтрымаў Клеапатру VII у барацьбе за трон з яе братам і мужам П. XIV. У 30 дан.э. праўленне П. скончылася, Егіпет стаў рым. правінцыяй.
Літ.:
Кравчук А. Закат Птолемеев: Пер. с пол. М., 1973;
Бенгтсон Г. Правители эпохи эллинизма: Пер. с нем. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПА́ТА,
старажытны горад у Судане на ўсх. беразе Ніла, паблізу 4-га парога. У пач. Новага царства (16 ст.дан.э.) егіпцяне пабудавалі туг крэпасць. Егіп. фараон Тутмос III збудаваў у горадзе храм бога Амона-Ра. Упершыню наз. Н. ў 15 ст.дан.э. ў надпісе яго пераемніка Аменхатэпа II. Росквіт прыпадае на 9—8 ст.дан.э., калі Н. ўвайшла ў склад Мераіцкага царства, з 8 ст.дан.э. яго рэліг. сталіца. У 23 дан.э. рымляне зруйнавалі і разрабавалі горад, жыхароў узялі ў палон. У ант. крыніцах Н. згадваецца ў сярэдзіне 2 ст.н.э. як адно з паселішчаў. Зберагліся рэшткі храмаў Амона-Ра (1456 дан.э.), Амона (7 ст.дан.э.), грабніцы ў выглядзе пірамід (8—7 ст.дан.э.). Знойдзены каменныя статуі багоў і цароў, сфінксы, залатая статуэтка царыцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
узорны гальванічны элемент, які служыць мерай эрс і напружання пастаяннага току. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай апаратуры (напр., у патэнцыёметрах), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні з мерай.
У якасці Н.э.найб. пашыраны ртутна-кадміевыя элементы Вестана з вадкім электралітам (насычаныя і ненасычаныя) і насычаныя без вадкага электраліту (малагабарытныя). Патрабаванні даН.э. стандартызаваныя. Насычаны Н.э. з вадкім электралітам узнаўляе эрс з дакладнасцю да 0,0005%, змены эрсда 5 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 1 мкА. У пераноснай апаратуры выкарыстоўваюцца пераважна ненасычныя Н.э., якія маюць дакладнасць да 0,002%, змены эрсда 20 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 10 мкА, менш адчувальныя дамех. уздзеянняў і змен т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕБЕ́І (лац. plebejus ад plebs просты народ),
адно з саслоўяў свабоднага насельніцтва Стараж. Рыма. Да 3 ст.дан.э., як прышлае і падпарадкаванае насельніцтва, стаялі па-за абшчынай, не маглі карыстацца абшчыннай зямлёй (ager publicus), а валодалі ёю на правах прыватнай уласнасці. Беззямельныя П. займаліся рамесніцтвам і гандлем. У выніку працяглай барацьбы з патрыцыямі дамагліся некат. правоў: запісаны Законы 12 табліц (451—449 дан.э.), якія абаранялі П. ад беззаконня патрыцыяў; уведзены пасады нар. трыбунаў (449 дан.э.), прыняты закон пра дазвол шлюбаў паміж патрыцыямі і П. (445 дан.э.), аднаго консула ўводзілі з П. (367 дан.э.), рашэнні П. па трыбах атрымлівалі сілу закона і П. ўключаліся ў склад рым. народа (287 дан.э.). Тэрмін «П.» з 3—2 ст.дан.э. стаў азначаць паўнапраўных грамадзян нязнатнага паходжання.
Літ.:
Нечай Ф.М. Образование Римского государства. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕЎКІ́ДАЎ ДЗЯРЖА́ВА,
найбуйнейшая эліністычная дзяржава, якая існавала ў 312—64 дан.э. на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Часам яе наз. паводле асн.тэр. Сірыйскім царствам. Засн. пасля распаду імперыі Аляксандра Македонскага адным з яго палкаводцаў Селеўкам I Нікатарам. Сталіцы — Селеўкія на р. Тыгр (да 300 дан.э.), потым — Антыёхія на р. Аронт. Найб. магутнасці дасягнула пры Антыёху III Вялікім (223—187 дан.э.), калі ўключала Сірыю, Месапатамію, частку М. Азіі, Іранскае нагор’е, частку Сярэдняй Азіі. Да С.дз. ў гэты час былі далучаны Келесірыя, Фінікія, Палесціна. Зручнае геагр. становішча С.дз. спрыяла росквіту земляробства, жывёлагадоўлі, гандлю, росту гарадоў. З 2 ст.дан.э. С.дз., аслабленая шэрагам паўстанняў і ўнутр. разладам (з 163 па 64 дан.э. змянілася 19 цароў), пачала страчваць свае ўладанні. У 64 дан.э. апошняя яе частка (Сірыя) стала рым. правінцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МА́ЗДА»
(Mazda),
аўтамабілі яп. фірмы «Мазда мотар карпарэйшэн». Грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1930, легкавыя — 1960. Поўная маса грузавых аўтамабіляў да 2,8 т, прычэпаў — 1,55 т, магутнасць рухавіка да 90 кВт. Большасць мадэляў легкавых аўтамабіляў «М.» 5-месныя, 4-дзверныя, магутнасць рухавіка да 147 кВт, найб. скорасць да 250 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСКВІ́Ч»,
легкавыя аўтамабілі малога класа. Выпускаюцца Маскоўскім аўтамаб. з-дам імя Ленінскага камсамола з 1946. Кузаў нясучы тыпу седан або універсал. Рабочы аб’ём рухавіка да 1,7 л, магутнасць да 63 кВт, найб. скорасць да 160 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІКАРНА́С (грэч. Halikarnassos),
старажытны горад у М. Азіі (цяпер г. Бадрум, Турцыя). Засн. каля 1200 дан.э., росквіту дасягнуў пры ўладару Маўсоле (377/376—353/352 дан.э.), калі стаў сталіцай Карыі (гіст. вобласць на ПдЗ М. Азіі). У 334 дан.э. заваяваны і зруйнаваны Аляксандрам Македонскім, але паступова быў адноўлены. У 129 дан.э. ўключаны ў рым. правінцыю Азія. Пад назвай Галікарнас вядомы да 15 ст. Размяшчаўся на схіле ўзгорка і спускаўся да заліва. На вяршыні ўзгорка знаходзіўся акропаль (захаваліся рэшткі збудаванняў): храмы Арэса, Гермеса і Афрадыты, т-р, палац Маўсола. Славуты Галікарнаскі маўзалей (манум. грабніца Маўсола; сярэдзіна 4 ст.дан.э., арх. Піфей і Сатыр, скульпт. Скопас, Брыяксіс, Цімафей, Леахар) спалучаў у сабе рысы стараж.-грэч. і малаазійскай архітэктуры. Лічыўся адным з «сямі дзівосаў свету». Зруйнаваны ў 15—16 ст. (вядомы гал. чынам па апісанні Плінія Старэйшага). Скульптура маўзалея (статуі Маўсола, яго жонкі Артэмісіі і асабліва рэльефы мармуровага фрыза з выявай бітвы грэкаў з амазонкамі) належыць да лепшых твораў грэч. мастацтва 4 ст.дан.э. На тэр. Галікарнаса захаваліся рэшткі стараж.ант. і візант. збудаванняў.