ВАЙНІ́ЛЫ,
вёска ў Беларусі, у Чавускім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на З ад г. Чавусы, 25 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Чавусы. 645 ж., 253 двары (1995). Пачатковая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.
т. 3, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАСІНО́,
вёска ў Любанскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 28 км на ПнЗ ад Любані, 145 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Урэчча. 655 ж., 279 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 6, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕРАВЯ́НЧЫЦЫ,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 8 км на ПдЗ ад горада і 10 км ад чыг. ст. Слонім, 156 км ад Гродна. 406 ж., 136 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.
т. 6, с. 106
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎГУСТО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Знаменкаўскім с/с Лагойскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 5 км ад г.п. Лагойск, 55 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Смалявічы. 477 ж., 156 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання.
т. 2, с. 83
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЮ́ЦАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Мірскім пас. Савеце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 30 км на ПдУ ад Карэлічаў, 234 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея. 756 ж., 328 двароў (1995). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
т. 2, с. 176
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на ПдУ ад Валожына, 71 км ад Мінска, 22 км ад чыг. ст. Валожын. 388 ж., 136 двароў (1995). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 2, с. 184
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯБРО́ВА,
вёска ў Беларусі, у Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Зара камунізму». За 17 км на ПнЗ ад Кармы, 105 км ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў. 760 ж., 321 двор (1995). Сярэдняя школа, 2 б-кі, Дом культуры.
т. 1, с. 223
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬША́НІКІ,
вёска ў Беларусі, у Круглянскім с/с Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр калгаса імя Дзімітрава. За 4 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 45 км ад Магілёва, 3 км ад шашы Круглае—Магілёў. 183 ж., 63 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб.
т. 1, с. 289
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Немяржанскім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 19 км на ПнЗ ад Драгічына, 106 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Драгічын. 675 ж., 274 двары (1995). Базавая школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі.
т. 1, с. 297
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБРО́САВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Светласельскім с/с Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 15 км на Пд ад Шуміліна, 40 км ад Віцебска, 13 км ад чыг. ст. Шуміліна. 351 ж., 114 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, аддз. сувязі.
т. 1, с. 310
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)