ПФА́ЙФЕР ((Pfeiffer) Рыхард) (27.3.1858, г. Здуны, Польшча — 15.9.1945),
нямецкі бактэрыёлаг, імунолаг і гігіеніст. Вучань і супрацоўнік Р.Коха. Праф. Ін-та інфекц. хвароб у Берліне (1891), Ін-та гігіены ў Кёнігсбергу (1899) і Брэславе (1909—26). Навук. працы па вывучэнні грыпу, малярыі, брушнога тыфу, халеры, чумы і інш., агульнай гігіене, праблемах імунітэту. Адкрыў шэраг бактэрый, апісаў (разам з інш.) бактэрыёліз халерных вібрыёнаў пад уплывам спецыфічнай імуннай сывараткі, паказаў утварэнне лізінаў пры ўвядзенні ў арганізм забітых культур бактэрый, што прывяло да выкарыстання прышчэпак супраць тыфу і халеры іх забітымі (ці аслабленымі) культурамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНЫЯ МА́СЫ,
вялікія аб’ёмы паветра ў трапасферы, сувымерныя па плошчы з часткамі мацерыкоў і акіянаў. Валодаюць пэўнымі аднароднымі ўласцівасцямі і перамяшчаюцца як цэлае ў адной з плыняў агульнайцыркуляцыі атмасферы, адасоблены ад суседніх пагранічнымі зонамі — франтамі атмасфернымі. Характэрныя ўласцівасці П.м. набываюць у месцах фарміравання з аднароднай подсцільнай паверхняй (трапічны акіян, марскія прасторы умеранага пояса, арктычныя моры, вял. раёны тайгі або пустынь і інш.) і аднародных умовах атрымання сонечнага цяпла. Пры перамяшчэнні некаторы час захоўваюць уласцівасці, атрыманыя ў месцах фарміравання, потым страчваюць іх і трансфармуюцца ў новыя П.м.
Характар трансфармацыі залежыць ад розніцы т-ры подсцільнай паверхні і т-ры ў П.м. Паводле агульнай класіфікацыі П.м. падзяляюць на цёплыя, халодныя і мясцовыя. Цёплыя рухаюцца ў больш халоднае асяроддзе, халодныя — у больш цёплае, мясц. знаходзяцца ў ачагу фарміравання. Паводле паходжання вылучаюць занальныя тыпы П.м.: арктычнае паветра, антарктычнае паветра, умераных шырот паветра (палярнае), трапічнае паветра і экватарыяльнае паветра. Кожны тып па ўласцівасцях падзяляецца на марское і кантынентальнае паветра ў залежнасці ад вобласці фарміравання або трансфармацыі. На Беларусі пераважае вільготнае марское паветра ўмераных шырот, якое фарміруецца над Атлантычным акіянам. Паступленне яго абумоўлена дзейнасцю цыклонаў на палярным фронце і арктычным фронце. Найб. халоднае арктычнае паветра прыходзіць з ПнЗ і мае ўласцівасці вільготнага марскога, радзей з ПнУ паступае кантынентальнае паветра. Трапічнае паветра абумоўлена ўплывам азорскага антыцыклону, часцей бывае на Пд рэспублікі, вельмі рэдка ў цэнтр. і паўн. раёнах.
рускі псіхолаг, правадзейны чл.АПНСССР (1968). Скончыў Горскі пед.ін-т (1928, г. Арджанікідзе). З 1967 дэкан ф-та псіхалогіі Ленінградскага ун-та. Даследаванні па агульнай тэорыі і гісторыі псіхалогіі, праблемах адчуванняў, узроставай і дыферэнцыраванай псіхалогіі: «Псіхалогія педагагічнай ацэнкі» (1953), «Нарысы псіхалогіі» (1945), «Нарысы гісторыі рускай псіхалогіі XVIII і XIX стст.» (1947), «Прасторавае адрозненне» (1955), «Псіхалогія пачуццёвага пазнання» (1960), «Тэорыя адчуванняў» (1961). У працы «Чалавек як прадмет пазнання» (1968) выступіў з ідэяй стварэння адзінай канцэпцыі чалавеказнаўства як комплекснай дысцыпліны, што сінтэзуе шырокае кола навук пра чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫА́РХІ (Antiarchi),
падклас вымерлых панцырных рыб кл. пласцінаскурых. Вядомы з сярэдняга і позняга дэвону ўсіх мацерыкоў. 2 атрады. Жылі ў прэсных і саленаватых вадаёмах. Тыповыя прадстаўнікі антыархаў — батрыялепісы (Bothriolepis). На Беларусі рэшткі антыархаў выяўлены ў Аршанскай і Прыпяцкай упадзінах у пясчана-гліністых і глініста-карбанатных пародах сярэдняга дэвону.
Даўж. да 1 м. Адрозніваюцца ад прадстаўнікоў падкл. артрадыраў размяшчэннем пласцінак панцыра. Частка тулава, галавы і грудных плаўнікоў укрыта касцявым панцырам, хваставая — луской. Збліжаныя вочы размяшчаліся ў агульнай арбіце на спінным баку галаўнога панцыра. Сківіцы слабыя, у выглядзе 2 пар тонкіх пласцінак, 1—2 спінныя плаўнікі, хваставы — гетэрацэркальны. Прыродныя бентафагі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГУ́НЬ,
рака ў Расійскай Федэрацыі і Кітаі, правая састаўляючая р. Амур. Па Аргуні праходзіць ч. граніцы Расіі з Кітаем. Даўж. 1620 км, пл.бас. 164 тыс.км² Пачынаецца ў гарах В.Хінгана, у Кітаі, пад назвай Хайлар. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 340 м³/сек. Ледастаў з канца ліст. да пач. мая. У бас. Аргуні 1,8 тыс. азёраў агульнайпл. 50,9 км². Нерэгулярнае суднаходства ад с. Алочы (428 км). З 2-й пал. 17 ст. па Аргуні ішлі гандл. шляхі з Сібіры ў гарады Усх. Кітая.
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі і тэхналогіі шкла і сілікатаў. Акад.АН Беларусі (1950, чл.-кар. з 1947). Д-ртэхн.н. (1938), праф. (1934) Скончыў Петраградскі тэхнал.ін-т (1923). У 1935—61 у БПІ, адначасова ў 1950—60 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе неарган. шкла, інтэнсіфікацыі працэсаў шклоўтварэння, вывучэнні залежнасці ўласцівасцяў шклопадобных сістэм ад іх хім. саставу і будовы. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОНХАГРА́ФІЯ (ад бронхі + ...графія),
кантрастны метад даследавання бронхаў. Робяць пад мясц. ці агульнай анестэзіяй. У звычайных умовах пры рэнтгеналагічных даследаваннях бронхі застаюцца нябачнымі. Для атрымання відарыса ў дыхальныя шляхі (пасля абязбольвання) уводзяць кантрастныя рэчывы. Пры двухбаковай бронхаграфіі кантраставанне кожнага лёгкага робяць па чарзе. Паказанні для бронхаграфіі: хранічны або зацяжны запаленчы працэс у бронхалёгачнай сістэме пры наяўнасці прыкмет арган. пашкоджання бронхаў, удакладненне характару і распаўсюджання звужэння трахеі і бронхаў, стамальныя і дадатковыя вусці бронхаў, выяўленыя пры эндаскапіі, удакладненне лакалізацыі і сувязі з бронхалёгачнай сістэмай ценеўтварэнняў у грудной клетцы, хранічны запаленчы працэс у сегментах лёгкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў.
Існавала ў Брэсце ў 1903—15. Аб’ядноўвала ўрачоў горада (у 1903 — 28 чал., 1907 — 21). Старшыня Л.І.Ястражамбецкі-Дзем’яновіч, віцэ-старшыня К.І.Штарк. Мела статут, які прадугледжваў вывучэнне сан. стану Гродзенскай губ., збор і вывучэнне мед. статыстыкі, публічныя чытанні, выданне папулярных твораў для пашырэння ведаў па агульнай і асабістай гігіене і інш., садзейнічанне мясц. адміністрацыі ў стварэнні сельскіх урачэбных пунктаў і ўладкаванні клінік, узаемны абмен практычнымі назіраннямі за развіццём хвароб і найб. паспяховымі спосабамі іх лячэння і інш. Спыніла дзейнасць у сувязі з 1-й сусв. вайной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫР,
рака на крайнім ПнУ Сібіры, у Чукоцкай аўт. акрузе Расійскай Федэрацыі. Даўж. 1150 км, пл.бас. 191 тыс.км. Пачынаецца на Анадырскім пласкагор’і, упадае ў Анадырскі заліў Берынгава м. У вярхоўях мае горны характар, вузкую даліну. На Анадырскай нізіне рэчышча расчляняецца на сетку рукавоў і пратокаў. Асн. прытокі: Майн (справа), Белая, Танюрэр (злева). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1680 м³/с. Ледастаў з кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. У бас. Анадыра больш за 23,5 тыс. азёраў агульнайпл. 3231 км². У ніжнім цячэнні — рыбалоўства. Суднаходная ад с. Маркава (570 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́ДНАЕ,
катэгорыя эстэтыкі, праз якую вызначаюць негатыўную эстэт. каштоўнасць прадметаў і з’яў рэчаіснасці. Агіднае — антыпод прыгожаму, але цесна звязана з ім і інш.эстэт. катэгорыямі (узнёслым, камічным, трагічным), таму што ў негатыўнай і скрытай форме сцвярджае пазітыўны эстэт. ідэал. Агіднае ўвасабляе частку агульнай карціны развіцця чалавека (дабро і зло, прыгожае і агіднае), што было выкарыстана ў тэорыі эстэтыкі і практыцы мастацтва Адраджэння і Асветніцтва. У сучасным мастацтве таксама прасочваецца тэндэнцыя ўвасаблення агіднага ў спалучэнні з вонкавым аздабленнем — як спроба пашырыць разнастайнасць мастацтва (дэкадэнцтва) або як новы імпульс павышэння цікавасці да мастацтва (фільмы «жахаў»).