бажаство ўсходнеславянскай міфалогіі, ідал якога быў устаноўлены ў Кіеве ў 980. Упамінаецца пад 980 у «Аповесці мінулых часоў». У «Слове аб паходзе Ігаравым» вятры названы Стрыбогавымі ўнукамі, якія стрэламі павяваюць з мора, што, магчыма, паказвае на атмасферныя функцыі С. У стараж.-рус. тэкстах імя С. пастаянна спалучаецца з імем Дажбога, што дае падставу проціпастаўляць або збліжаць іх функцыі і значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЛЕТЫВІ́ЗМ (ад позналац. suppletivus дадатковы),
утварэнне форм аднаго і таго ж слова ад розных каранёў. Напр., «чалавек — людзі» (формы ліку), «узяць — браць» (формы трывання дзеяслова), «добры — лепшы» (формы ступеняў параўнання прыметнікаў), «многа — болей» (формы ступеняў параўнання прыслоўяў), «я — мне, яны — іх» (склонавыя формы займеннікаў), «ёсць — быў» (формы часу дзеяслова). С. уласцівы словам, якія адрозніваюцца ад інш. высокай частотнасцю ўжывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СУХА́Я ІГО́ЛКА»,
тэхніка паглыбленай гравюры на метале, заснаваная на прадрапванні штрыхоў іголкай. Для гравюр, выкананых у тэхніцы «С.і.», характэрна асаблівая аксаміцістасць штрыхоў (што набліжае іх да малюнка), якія ўзнікаюць за кошт пакінутых іголкай завусеніц (т.зв. барбы). «С.і.» часта дапаўняе тэхніку афорта, але ў параўнанні з ім дае менш адбіткаў. Вядома з 15 ст. Як самаст. тэхніка пашырана з 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЛЕНТ (ад грэч. talanton вага),
высокая ступень прыроднай адоранасці і развіцця здольнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Фарміруецца з ранняга дзяцінства як выяўленне задаткаў і схільнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Станаўленню Т. садзейнічаюць своечасовае дыягнаставанне здольнасцей і сістэматычная работа над іх развіццём. Т. можа выяўляцца ва ўсіх сферах жыцця (навук., паліт., маст. і інш.) і характарызуецца прынцыповай навізной, высокай дасканаласцю вынікаў творчай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНАТАЦЭНО́З (ад грэч. thanatos смерць + ...цэноз),
комплекс мёртвых жывёл, раслін або рэшткаў, што жылі на канкрэтным месцы ці прынесеныя вадой, ветрам з інш. месцаў. Узнікненню іх садзейнічала агульная прычына, напр., стыхійнае бедства (паводкі, лясныя пажары, смерчы і інш.). Ужываюць як сінонім некрацэнозу. З’яўляецца асновай утварэння рэшткаў раслін, жывёл на пачатку стадыі пахавання (тафацэнозу). Можа разбурацца і знікаць пад уплывам гіпергенезу. Вывучае Т. палеанталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́НБЕРГЕН (Tinbergen) Нікалас (15.4.1907, г. Гаага, Нідэрланды — 21.12.1988),
нідэрландскі вучоны ў галіне эталогіі і зоапсіхалогіі. Праф. (1960). Скончыў Лейдэнскі ун-т (1932). З 1949 у Оксфардскім ун-це (Вялікабрытанія). Навук. працы па паводзінах птушак. Распрацаваў (з К.Лорэнцам) вучэнне пра інстынктыўныя паводзіны жывёл і іх развіццё ў онта- і філагенезе. Нобелеўская прэмія 1973 (з К.Лорэнцам, К.Фрышам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМАЦЫ́Я (грэч. pharmakeia ад pharmakon лякарства),
сукупнасць навукова-практычных дысцыплін па пошуках, прыгатаванні, стандартызацыі, даследаванні, захаванні і водпуску лекавых сродкаў. Цесна звязана з фармакалогіяй і інш.Асн. раздзелы Ф.: фармакагнозія, фармацэўтычная хімія, тэхналогія фармацэўтычных прэпаратаў і інш. Адзін з важнейшых кірункаў Ф. — даследаванне будовы рэчываў, характару сувязей у іх малекуле, хім. і фіз. уласцівасцей, што дазваляе ажыццяўляць мэтанакіраваны сінтэз новых фізіялагічна актыўных злучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕКСУ́РА (ад лац. flexura выгін, скрыўленне) у геалогіі, тэктанічная структура з прыступкападобным выгінам слаёў горных парод на фоне іхгарыз. або монаклінальнага залягання. Памеры ад доляў метра да некалькіх кіламетраў. Нахіл крылаў ад ледзьве прыкметнага да вертыкальнага. Вял. Ф. трапляюцца на перыферыі платформ і на бартах сінекліз. Уплываюць на размеркаванне фацый і магутнасцей асадкавых тоўшчаў, часам з імі звязаны нафтавыя радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛУ́ПНІКІ,
беззямельныя і малазямельныя сяляне на Беларусі ў 16—19 ст.Іх маёмасць найчасцей складалася з хаты (халупы) і невял. колькасці жывёлы. У ВКЛ Х. не адраблялі паншчыны і не плацілі аброку, але штогод плацілі феадалу, на зямлі якога жылі, т.зв. паседзінкі (2—4 злотых). Малазямельныя Х. ў 17 ст. зліліся з цяглымі сялянамі. У 19 ст. плацілі падушны падатак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЁВЫ АЛЕ́Й,
эфірны алей, які атрымліваюць з ігліцы і маладых галінак хвоі звычайнай.
Празрыстая масляністая вадкасць жоўта-зялёнага колеру з прыемным пахам. Шчыльнасць 880—920 кг/м³, дрэнна раствараецца у вадзе, добра — у этаноле, эфіры, бензіне. Мае ў сабе пераважна монатэрпенавыя спірты і іх складаныя эфіры. Выкарыстоўваецца ў сінтэзе лек. сродкаў, пры вырабе мыла. дэзадарантаў і інш. прэпаратаў быт. хіміі.