МАЙСЕ́ЕЎ Іван Цімафеевіч (16.8.1910, в. Вялюнь Брэсцкага р-на — 12.2.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1928. З 1943 на 2-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. Капітан М. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні р. Ціса на тэр. Венгрыі: 6 ліст. батальён на чале з М. пад варожым агнём пераправіўся цераз раку, выбіў праціўніка з траншэй, прайшоў з баямі 18 км, захапіў у палон 180 гітлераўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Мсціслаў. Утвораны 2.8.1773 у складзе Мсціслаўскай правінцыі, з 2.4.1777 — у Магілёўскай губ. 12.12.1796 уключаны ў Беларускую губ.З 27.2.1802 зноў у Магілёўскай губ.з аднаўленнем папярэдніх межаў. Пл. каля 2,5 тыс.км². Нас. на 1883 было 63 тыс.чал. 2.2.1919 М.п. разам з Магілёўскай губ. уключаны ў РСФСР (з 26.4.1919 у складзе Смаленскай губ.). 3.3.1924 М.п. у паменшаных межах вернуты БССР, 20.6.1924 скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАГІ́Я (ад грэч. panagia прасвятая),
1) нагрудны медальён-абразок з выявай Маці Божай або Ісуса Хрыста. Лічыцца знакам архірэйскага і свяціцельскага сану. Бываюць круглай, авальнай, ромбападобнай, квадратнай формы, выкананыя з металу (літыя і чаканеныя, з эмаллю, сканню, чэрню), слановай косці, дрэва, мяккіх парод каменю.
2) Іканаграфічны тып Маці Божай, выяўленай у выглядзе аранты (у поўны рост з паднятымі да ўзроўню твару рукамі і звернутымі да гледача далонямі) з выявай Хрыста-дзіцяці ў медальёне на грудзях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТАПО́ВІЧ Мікалай Іосіфавіч (26.7.1922, в. Старына Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 12.5.1985),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну ў партыз. брыгадзе «За Савецкую Беларусь» Мінскай вобл., з 1944 на 3-м і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення разведчыкаў сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Літвы і Германіі: каля г. Марыямпале захапіў у ворага прычэп з боепрыпасамі; 6.2.1945 з 4 байцамі знішчыў кулямёт з разлікам; 16.4.1945 знішчыў кулямётны разлік, захапіў мінамёт, склад з мінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНЯЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна ў Ціхім акіяне. Абмежавана на З і ПнЗ Курыла-Камчацкім, Японскім і Ідзу-Банінскім жалабамі, на ПнУ і У — хрыбтамі Паўночна-Заходнім і Гавайскім, на Пд — гарамі Маркус-Некер. Даўж.зПн на Пд каля 3700 км, зУ на З каля 5000 км. Пераважаюць глыб. 5000—6000 м, найб. — 7374 м. У цэнтр.ч. падводнае ўзв. Шацкага (названа ў гонар сав. геолага М.С.Шацкага) з найменшай глыб. над ім 1962 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭР-ПЕТРАСЯ́Н Лявон Акопавіч (н. 9.1.1945, г. Халеб, Сірыя),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Арменіі, усходазнавец. Д-рфілал.н. Скончыў Ерэванскі ун-т. З 1972 на навук. працы ў Ін-це л-ры АН Арменіі, з 1978 — у Матэнадаране. З 1988 кіраўнік к-та «Карабах», з 1989 чл. праўлення Арм. агульнанац. руху «Карабах». З 1990 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Арм. ССР, у 1991—98 прэзідэнт Арменіі. Працы па гісторыі Кілікійскай армянскай дзяржавы і арм.-сірыйскіх культ. сувязей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПІ́ЦА, дахоўка,
штучны дахавы матэрыял у выглядзе пласцін (жалабатых, плоскіх, фальцавых і інш.) з абпаленай гліны ці з цэментава-пясчаных раствораў. Гліняная Ч. — адзін з найдаўнейшых дахавых матэрыялаў; вядома за 2700 г. да н.э. Вырабляюць Ч. пераважна пазавую (штампаваная і стужачная), плоскую (стужачная) і вільчыкавую.
Пазавая Ч. мае пазы (фальцы) і выступы (грабяні), з дапамогай якіх шчыльна перакрываюцца стыкі. Гліняную Ч. вырабляюць з легкаплаўкіх глін, больш пластычных, чым для цэглы; фармуюць і абпальваюць пры т-ры 1000—1100 °C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧКА́ЛАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Светлагорскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл. Адкрыта ў 1983. Распрацоўваецца з 1989. Прымеркавана да цэнтр.ч. Рэчыцка-Вішанскай зоны падняццяў на Пн Прыпяцкага прагіну. Мяжуе на ЗзПаўд.-Сасноўскім, на УзПаўд.-Асташкавіцкім радовішчамі. Прамысл. нафтаноснасць звязана з дэвонскімі міжсалявымі (задонскімі і ялецкімі) адкладамі. Глыб. залягання ялецкага рэзервуара 3870—4300 м. Пароды — калектары сярэдне- і буйназярністыя поравыя, дробнакавернозныя, у рознай ступені трэшчынаватыя даламіты. Нафта лёгкая, маласярністая, парафіністая, маласмалістая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭКРА́Н»,
навукова-вытворчае унітарнае прадпрыемства на Беларусі. Пабудавана ў 1974—76 у г. Барысаў Мінскай вобл. як прыладабудаўнічы з-д. У 1983 рэарганізавана ў ВА «Экран» (з Івацэвіцкім прыладабуд. з-дам). З 2000 сучасная назва. Асн. прадукцыя (2003): авіяпрылады для ваен. і грамадз. самалётаў і верталётаў; аўтатрактарнае электраабсталяванне; антыблакіравальныя сістэмы для велікагрузных аўтамабіляў, аўтобусаў і тралейбусаў; электрабыт. тэхніка (фены, прасы, дрылі, кухонныя машыны, міксеры і інш.). Мае вытв. стасункі з прадпрыемствамі Расіі, Украіны, Польшчы, Індыі, Малдовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГЛО́Ў Валерый Мікалаевіч (н. 26.1.1938, г. Віцебск),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1981), праф. (1982). Акад.Бел.інж. акадэміі (1995). З 1965 у Бел.тэхн. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па хіміі буд. матэрыялаў і каштоўных металаў. Распрацаваў спосабы здабывання серабра і золата з некандыцыйнай сыравіны.
Тв.:
Пироксеновые ситаллы. Мн., 1983 (разам з Л.А.Жунінай, М.І.Кузьмянковым);
Дымообразующая способность веществ и материалов. Мн., 2003 (разам з А.В.Іпацьевым).