храм, помнік грузінскага культавага дойлідства ранняга сярэднявечча. Пабудаваны ў 478—493 каля г. Балнісі. Велічная ўнутраная прастора храма падзелена 2 радамі слупоў, злучаных падковападобнымі аркамі, на 3 нефы, якія накрыты агульным 2-схільным дахам. Капітэлі ўпрыгожаны разнымі геам. ўзорамі з выявамі раслін і жывёл. ЗПд — 2-апсіднае памяшканне і адкрыты порцік, зПн — адкрытая галерэя. Побач з Балніскім Сіёнам званіца 17 ст.
бельгійскі дзярж. дзеяч. Юрыст. Чл. парламента з 1873. У 1884—94 прэм’ер-міністр і міністр фінансаў. Чл. Міжпарламенцкага саюза (з 1896). Старшыня Міжпарламенцкага савета (з 1899). Старшыня 1-й камісіі па скарачэнні ўзбраенняў на Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899, чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўская прэмія міру 1909 (разам з П. д’Эстурнелем дэ Канстанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯРЫ́Ц (Biarritz),
прыморскі клімата-бальнеалагічны курорт у Францыі. На З ад г. Баёна, паблізу ад граніцы з Іспаніяй, на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Развіваецца з сярэдзіны 19 ст. Клімат мяккі, умерана вільготны. Марскія купанні, аэразольтэрапія, пясочныя, марскія і мінер. ванны для лячэння хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў і інш.З 1964 выкарыстоўваюць хларыдныя натрыевыя воды мінер. крыніц Брыску (22 км ад Біярыца).
актрыса цырка, дрэсіроўшчыца львоў; першая ў СССР жанчына-дрэсіроўшчыца драпежнікаў. Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1979). Вучылася ў Харкаўскай гандлёва-прамысл. школе (1926—28). У цырку з 1929. Артыстычную дзейнасць пачала ў паветр. атракцыёне «Палёт на санках з-пад купала цырка» (разам з А.Буслаевым). У 1946—76 працавала з драпежнікамі. Аўтар кнігі «На арэне і вакол яе» (1991).
бел. фагатыст. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1970). З 1967 артыст, у 1971—81 саліст аркестра і канцэртмайстар групы фаготаў Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1972 педагог Бел. акадэміі музыкі (праф.з 1992). Выступае ў канцэртах, у т. л.зДзярж. камерным аркестрам, ансамблем салістаў Дзярж. аркестра сімф. і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУ́ЛІЧ (Аляксандр Канстанцінавіч) (27.1.1888, в. Стары Мазалаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 13.5.1961),
ваен. дзеяч. Генерал-лейтэнант (1940). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны: старшыня палкавога ВРК, камандзір палка, нач. штаба, камандзір брыгады. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандзір дывізіі на Волхаўскім фронце, удзельнік абароны Ленінграда. Да 1946 у Сав. Арміі.
адзін з кіраўнікоў ісп. канкістадораў, якія заваявалі Паўд. Амерыку. З 1514 у Панаме. У 1524—26 разам з Ф.Пісара арганізаваў 2 экспедыцыі ўздоўж зах. ўзбярэжжа Паўд. Амерыкі. Удзельнік заваявання Перу (1533), у 1535—36 узначаліў паход у Чылі. У 1537 авалодаў стараж. сталіцай дзяржавы інкаўг. Куска ў Перу. У выніку канфлікту з Пісара трапіў у палон. Забіты па загадзе Пісара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н I (Otto; 23.11.912 — 7.5.973),
германскі кароль з 936, імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі»з 962. ЗСаксонскай дынастыі. У 951 падпарадкаваў Ламбардыю і прыняў тытул італьян. караля. У 955 перамог венграў на р. Лех, прыпыніўшы іх наступленне на захад. У 961 пад выглядам дапамогі выгнанаму жыхарамі папу Іаану XII ажыццявіў паход на Рым. Атрыманая з рук папы імператарская карона (2.2.962) дала пачатак «Свяшчэннай Рымскай імперыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́МПЕЛ (галанд. wimpel),
1) раздвоены на канцы, доўгі і вузкі сцяг, які паднімаецца на ваен. суднах у плаванні. Разам з кармавым сцягам з’яўляецца адзнакай дзярж. прыналежнасці карабля.
2) Футляр з доўгай яркай стужкай, які выкарыстоўваюць для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і інш. 3) Спец. знак (палотнішча з эмблемай або малюнкам, замацаванае на дрэўку), які ўручаюць на сустрэчах, спаборніцтвах і інш. мерапрыемствах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЧЭ́РНІ МІ́НСК»,
газета. Выходзіць у Мінску зліст. 1967 на бел. і рус. мовах 5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця горада і рэспублікі. Друкуе вершы, апавяданні. Выдае штотыднёвы рэкламны дадатак (з 1973), штомесячныя дадаткі — знешнеэканамічную газ. «Международный клуб» і час. «Здоровье и успех» (абодва з 1996). Зліп. 1996 у камп’ютэрнай сістэме ІНТЭРНЭТ выходзіць электронны варыянт «Вячэрняга Мінска».