КАПУ́ЦКІ (Фёдар Мікалаевіч) (н. 10.1.1930, в. Селівонаўка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. хімік. Акад. Нац. АН Беларусі (1994; чл.-кар. 1989), д хім. н. (1984), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў з 1956 (у 1964—65 у Дзярж. к-це СМ БССР па каардынацыі н.-д. работы). З 1973 нам., з 1977 першы нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі БССР. З 1989 прарэктар, з 1990 рэктар БДУ. З 1996 у НДІ фіз.хім. праблем пры БДУ. Навук. працы па структурнай і хім. мадыфікацыі цэлюлозы і яе вытворных. Распрацаваў фіз.-хім. асновы атрымання матэрыялаў тэхн. прызначэння на аснове вытворных цэлюлозы (аксіды металаў, высокатэмпературныя звышправаднікі); тэхналогію вытв-сці лек. прэпаратаў пралангаванага дзеяння, лакафарбавых матэрыялаў з адходаў нафтаперапрацоўкі; метады атрымання сумесных раствораў цэлюлозы з сінт. палімерамі і ўмовы іх перапрацоўкі ў валокны і плёнкі.

Тв.:

Лекарственные препараты на основе производных целлюлозы. Мн., 1989 (разам з Т.​Л.​Юркштовіч);

Катионный олигомер пиперилена: синтез, свойства и применение. Мн., 1997 (разам з В.​П.​Мардыкіным).

Літ.:

Ф.​Н.​Капуцкий // Вестн. БГУ. Сер. 2. Химия. Биология. География. 1995. № 1.

П.​М.​Бараноўскі.

Ф.М.Капуцкі.

т. 8, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАДЛЕ́Р ((Baudelaire) Шарль) (17.4.1821, Парыж — 31.8.1867),

французскі паэт. Папярэднік франц. сімвалізму. Друкаваўся з 1840 (вершы, брашуры «Салон 1845 года», «Салон 1846 года»). Удзельнік Рэвалюцыі 1848, выдаваў дэмакр.-рэсп. газету «Le salut public» («Грамадскі ратунак»). Расчараваўшыся ў выніках рэвалюцыі, адышоў ад палітыкі, асудзіў «бунт» як грэх. Выпрацаваў новую канцэпцыю асобы, прычыны пакутаў «чалавечай душы» бачыў не толькі ў навакольным свеце, але і ў самім чалавеку. У кн. «Кветкі зла» (1857, дап. выд. 1861, 1869) трагічная карціна свету, ахопленага шаленствам разбурэння, анархія бунтарства, сум па гармоніі, пошукі ідэалу спалучаюцца з прызнаннем непераможнасці зла, эстэтызацыяй заганаў вял. горада. Аўтар зб. артыкулаў пра франц. мастацтва і л-ру «Рамантычнае мастацтва» (1868), трактата пра наркотыкі «Штучны рай» (1860), «Маленькіх паэм прозай» («Парыжскі сплін», 1869), артыкулаў пра творчасць Э.​По і перакладаў яго твораў. На бел. мову вершы Бадлера перакладалі Ю.​Гаўрук, У.​Жылка, З.​Колас, С.​Ліхадзіеўскі.

Тв.:

Бел. пер. — Маленькія паэмы прозай // Далягляды. Мн., 1983;

Рус. пер. — Цветы Зла. Ростов н/Д, 1991.

Літ.:

Нольман М. Шарль Бодлер: Судьба. Эстетика. Стиль. М., 1979.

Ш.Бадлер.

т. 2, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРТАШЭ́ВІЧ (Галіна Аляксандраўна) (н. 18.6.1932, Слуцк),

бел. фалькларыстка. Д філал. н. (1994). Скончыла БДУ (1956). У 1957—93 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Складальнік зб-каў «Песні савецкага часу» (1970), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Ходзіць жораў па таку» (1993) і інш. Адзін са складальнікаў кн. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Веснавыя песні» (1979, аўтар уступу і камет.), «Валачобныя песні» (1980), «Беларускія народныя казкі» (1981, 2-е выд. 1986), «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1986 за ўдзел у падрыхтоўцы зводу «Беларуская народная творчасць».

Тв.:

Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;

Сустрэчы з казкай. Мн., 1984 (разам з К.​П.​Кабашнікавым);

Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;

Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляднай маст. асновы замоў. Мн., 1990;

Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993.

І.​У.​Саламевіч.

т. 2, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРАВА́РСКАЯ (Зінаіда Іванаўна) (н. 31.8.1916, ст. Адэса-Дачная, Украіна),

бел. актрыса, рэжысёр, педагог. Нар. арт. Беларусі (1967). Скончыла Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1937). Сцэн. дзейнасць пачала ў Т-ры юнага гледача Беларусі. З 1938 у Нац. акад. т-ры імя Я.​Купалы (у 1941—50 у франтавым т-ры Масквы, т-рах Ашхабада, Пензы, Куйбышава). Выканаўца лірыка-драм. і вострахарактарных роляў. У творчасці спалучае выразны вонкавапластычны малюнак з псіхал. характарыстыкай персанажа. З лепшых роляў: Бажашуткава («Амністыя» М.​Матукоўскага), Маці («Зацюканы апостал» А.​Макаёнка), Ірына («Вогненны мост» Б.​Рамашова), Юлечка («Даходнае месца» А.​Астроўскага), Нора («Нора» Г.​Ібсена), Ніхаль («Дзівак» Назыма Хікмета), Клея («Ліса і вінаград» Г.​Фігейрэду), Эржы («Гульня з кошкай» І.​Эркеня), Сара Бернар («Смех лангусты» Дж.​Марэла), Понсія («Гульня ў джын» Д.​Кобурна). Знялася ў фільмах «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Нашы суседзі», «Хто смяецца апошнім», у тэлевіз. спектаклі «Крах». Аўтар і рэжысёр радыёпастановак («Вайна пад стрэхамі» паводле А.​Адамовіча і інш.). У 1953—55 і 1967—88 выкладала ў Бел. тэатр.-маст. ін-це.

З.І.Браварская.

т. 3, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРБУ́К (Вісарыён Сцяпанавіч) (24.11.1913, в. Шкілякі Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 8.8.1986),

бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Вучыўся ў Мінскім пед. Ін-це (1933—36). У 1936 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на Калыме. Рэабілітаваны ў 1961. Настаўнічаў у Дварэцкай (Чашніцкі р-н, 1933—36) і Мехаўскай (Гарадоцкі р-н, 1940—41) школах. У 1941—45 на фронце. З 1946 цяжка хварэў, каля 15 гадоў быў прыкаваны да ложка. Друкаваўся з 1957. Першая кн. апавяданняў «Не шукаю спакою» (1963). Пісаў пераважна для дзяцей: зб. «Алачка-забывалачка» (1964), «На маім акне» (1966), «Незнарок і знарок» (1969), «Такіх кветак не бывае» (1971), «Са мной здарылася неверагоднае» (1977) і інш. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забаў. Апрацаваў і пераклаў на бел. мову зб. «Напітак волатаў» (1969) — казкі народаў Паўн. Каўказа.

Тв.:

Горад без папугайчыкаў: Выбр. тв. Мн., 1983;

Лицо в полоску: Рассказы. Мн., 1967;

Мышки и мишки: Рассказы. Ставрополь, 1974.

Літ.:

Казека Я. Слова пра сябра // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984.

І.​Д.​Казека.

т. 5, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́ЛУБ (Давыд Моўшавіч) (н. 23.8.1901, г. Чэрвень Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне нармальнай анатоміі і эмбрыялогіі; заснавальнік новай нейрамарфалагічнай бел. школы. Акад. Нац. АН Беларусі (1960, чл.-кар. 1940). Д мед. н. (1936), праф. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1926). У 1926—75 у Мінскім мед. ін-це, адначасова з 1933 у Ін-це псіханеўралогіі, з 1954 у Ін-це фізіялогіі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па анатоміі і эмбрыялогіі сасудзістай і нервовай сістэм чалавека і жывёлы. Выявіў асн. заканамернасці развіцця перыферычнай нерв. сістэмы, распрацаваў тэорыю кружной шматсегментарнай і контрлатэральнай інервацыі ўнутр. органаў, даследаваў кампенсаторныя прыстасаванні ў вегетатыўнай нерв. сістэме. Распрацаваў прынцыпы ўтварэння новых нерв. і сасудзістых шляхоў, якія тэарэтычна абгрунтаваны, пацверджаны эксперыментальна і выкарыстаны ў клініцы. Дзярж. прэмія СССР 1973.

Тв.:

Ганглиопексия и реиннервация органов. Мн., 1986 (разам з Р.​В.​Даніленка, Н.​М.​Кавалёвай);

Реиннервация поднижнечелюстной слюнной железы. Мн., 1991 (разам з С.​В.​Трыхманенка);

Восстановление целостности передней брюшной стенки и иннервации внутренних органов. Мн., 1994 (у сааўт).

Д.М.Голуб.

т. 5, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАБАЛО́ЦКІ (Мікалай Аляксеевіч) (7.5.1903, г. Казань, Расія — 14.10.1958),

рускі паэт. Скончыў Ленінградскі пед. ін-т імя Герцэна (1925). У 1936 беспадстаўна рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў на Д. Усходзе, у Алтайскім краі і Карагандзе. З 1946 у Маскве. Друкаваўся з 1928. Першая кн. вершаў «Слупкі» (1929). З. — лірык філас. складу. У яго паэзіі роздум пра адвечны кругаварот прыроды, перамогу чалавечага розуму і працы над стыхіяй, сцвярджэнне велічы чалавека (паэмы «Урачыстасць земляробства», 1933, «Звар’яцелы воўк», 1931, апубл. 1965, «Дрэвы», 1933, апубл. 1965, і інш.). Лірыцы характэрны аналітычнасць стылю, маляўнічасць і пластычнасць вобразаў (зб-кі «Вершы», 1948; 1957; 1959). Пераклаў «Слова пра паход Ігаравы», «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.​Руставелі, творы груз., укр., італьян., венг. паэтаў. Для дзяцей апрацаваў раман Ф.​Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль». На бел. мову творы З. перакладалі С.​Грахоўскі, Я.​Міклашэўскі і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84;

Избр. соч. М., 1991;

Столбцы. СПб., 1993;

Бел. пер. — Чырвоныя і сінія. Мн., 1932;

[Вершы] // Далягляды. Мн., 1979;

[Вершы) // Братэрства. Мн., 1986.

Літ.:

Турков А.М. Николай Заболоцкий. М., 1981.

І.​У.​Саламевіч.

т. 6, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Сяргей Несцеравіч) (20.3.1909, в. Валынцава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 22.7.1994),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Чл.-кар. АН Беларусі (1961), Акадэміі с.-г. нав. БССР (1959—61), д с.-г. н., праф. (1958). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў БСГА (1932). У 1938—41 дырэктар, з 1945 заг. лабараторыі Ін-та сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН БССР. З 1958 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1962—70 дырэктар, з 1958 і ў 1970—82 заг. лабараторыі). Навук. працы па даследаванні абменных рэакцый катыёнаў і аніёнаў у глебе, вызначэнні адноснай ролі вокіслаў жалеза і алюмінію ў сорбцыі фасфат-іонаў глебамі, глінамі і торфам радыехраматаграфічным вадкасным метадам, вывучэнні калійнага жыўлення раслін метадам выкарыстання радыеактыўнага і стабільнага рубідыю для мечання калію. Распрацаваў біял. метад вызначэння патрэбы раслін ва ўгнаеннях у залежнасці ад наяўнасці пажыўных рэчываў у глебах. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Физико-химический режим фосфатов торфов и дерново-подзолистых почв. Мн., 1962;

Способ определения емкости поглощения фосфора и калйя дерново-подзолистыми и торфяно-болотными почвами. Мн., 1982 (разам з В.​В.​Лапай).

С.Н.Іваноў.

т. 7, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАНО́ВІЧ ((Kononowicz) Мацей Юзаф) (1.2.1912, г. Ласк, Польшча — 31.4.1986),

польскі пісьменнік і перакладчык. Скончыў Варшаўскі ун-т (1939). Да 2-й сусв. вайны жыў у Навагрудку (Гродзенская вобл.). Друкаваўся з 1936. Паэт. зб-кі «Лірычныя станцыі» (1951), «Партрэт, які цяжка ўявіць» (1962), «Дубовы гай» (1974), «Перадамо сабе знак спакою» (1983), зб-кі аповесцей і апавяд. «Імёны любові» (1973), «Рамантычнае і зялёнае» (1981), «Венера з малога мястэчка» (1983) прасякнуты патрыятызмам, псіхалагізмам і шчырасцю. Многія вершы тэматычна звязаны з Беларуссю. На польск. мову пераклаў зб. апавяданняў Я.​Брыля «Глядзець на траву» (1971), кнігі А.​Адамовіча «Хатынская аповесць» (1975), Адамовіча, Брыля, У.​Калесніка «Я з вогненнай вёскі...» (1978, разам з Ю.​Літвінюком), асобныя творы Я.​Купалы, А.​Куляшова, П.​Панчанкі, М.​Танка, Р.​Барадуліна, Г.​Бураўкіна і інш. Асобныя творы К. на бел. мову пераклалі Брыль, М.​Танк, Барадулін, Д.​Бічэль-Загнетава, В.​Вітка, А.​Вярцінскі, Г.​Кляўко, Н.​Мацяш, Р.​Семашкевіч, У.​Мархель.

Тв.:

Бел. пер. — Імёны любові. Мн., 1976;

Мой гай дубовы. Мн., 1986.

М.​М.​Хмяльніцкі.

т. 7, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРНЯЙЧУ́К (Аляксандр Еўдакімавіч) (25.5.1905, г. Хрысцінаўка Чаркаскай вобл., Украіна — 14.5.1972),

украінскі драматург. Герой Сац. Працы (1967). Акад. АН Украіны (1939). Акад. АН СССР (1943). Скончыў Кіеўскі ін-т нар. асветы (1929). Друкаваўся з 1925. Аўтар шматлікіх п’ес гіст.-рэв., гераічнага і камедыйнага жанру, вытрыманых у строгіх рамках сацыяліст. рэалізму, адметных шматграннасцю адлюстравання жыцця. Сярод п’ес: «Каменны востраў» (1931), «Гібель эскадры» (1934), «Платон Крэчат» (1935), «Праўда» (1937), «Багдан Хмяльніцкі» (1939), «У стэпах Украіны» (1941), «Фронт» (1942), «Макар Дубрава» (1948), «Калінавы гай» (1950), «Чаму ўсміхаліся зоркі» (1957), «Старонка дзённіка» (1964), «Памяць сэрца» (1969) і інш. Выступаў як публіцыст, літ.-знавец. П’есы К. перакладаліся на бел. мову і ставіліся ў многіх тэатрах Беларусі. На бел. мову яго паасобныя творы пераклаў А.​Макаёнак. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1943, 1949, 1951. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Р.​Шаўчэнкі 1971.

Тв.:

Зібрання творів. Т. 1—5. Київ, 1986—88;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—4. Л., 1976—77.

Літ.:

Вакуленко Д. Олександр Корнійчук. Київ, 1985.

В.​А.​Чабаненка.

А.Е.Карняйчук.

т. 8, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)