горы на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, каля паўн.-ўсх. ускраіны плато Месета. Даўж. 440 км. Выш. да 2313 м (г. Манкайо). Паніжэнне з далінай р. Халон падзяляе горы на масівы больш высокія з альпійскімі вяршынямі на ПнЗ і больш нізкія, значна закарставаныя на ПдУ. Слаба расчлянёныя складкава-глыбавыя масівы, складзеныя з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, кварцытаў. Радовішчы жал. руды. Міжземнаморскія хмызнякі, на ПнЗ — шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСАЧЭ́НКА Анатоль Рыгоравіч (н. 28.5.1922, г. Гомель),
расійскі географ і картограф. Акад. Расійскай экалагічнай акадэміі (1992). Д-ргеагр.н. (1963), праф. Санкт-Пецярбургскага ун-та (1964). Скончыў Ленінградскі ун-т (1947). Навук. працы па ландшафтазнаўстве, фіз.-геагр. раянаванні, складанні ландшафтных картаў (рэдагаваў Ландшафтную карту Беларускай ССР маштабу 1:600 000; 1984), пытаннях экалогіі. Залаты медаль імя П.П.Сямёнава-Цян-Шанскага (1963), Вял. залаты медаль Расійскага геагр.т-ва (1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІШАНТУРА́ЕВА Сара Абдурахманаўна (н. 8.11.1911, с. Бешбулак Наманганскай вобл., Узбекістан),
узбекская актрыса. Нар.арт.СССР (1951). З 1927 ваУзб. т-ры імя Хамзы (Ташкент). Творчасці характэрны эмацыянальнасць, імкненне да драм. паглыбленага раскрыцця вобразаў. Сярод лепшых роляў: Анахон («Гонар і каханне» К.Яшэна), Джаміля («Бай і батрак» Хамзы), Кацярына («Навальніца» А.Астроўскага), Афелія, Дэздэмона («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Іакаста («Цар Эдып» Сафокла), Седзу («Жыццё жанчыны» М.Каору) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1949, 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́Н (цюрк.),
тытул кіраўніка дзяржавы ў цюркамоўных народаў у старажытнасці і сярэдневякоўі. Упершыню тэрмін «К.» згадваецца ў кіт. летапісах пад 312. Напачатку тытул К. замацаваўся за ўладарамі жужаняў, з сярэдзіны 6 ст. — за правіцелямі Цюркскага каганата, пазней перайшоў да авараў, печанегаў, хазараў і інш. У канцы 7 — пач. 9 ст. ўжываўся таксама разам з тытулам князь ваўсх. славян (на Русі да канца 12 ст.). У Манг. імперыі з 13 ст. так называлі імператара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДРАВАЯ А́РМІЯ,
1) пастаянная рэгулярная армія (узбр. сілы), якая ўтрымліваецца дзяржавамі ў мірны час у скарочаным складзе для вырашэння першачарговых задач з пачаткам вайны, а таксама для падрыхтоўкі ваенна-абучаных рэзерваў, ажыццяўлення мабілізацыйнага разгортвання ўзбр. сіл. Забяспечвае спалучэнне патрабаванняў ваен.буд-ва і эканомнага выкарыстання людскіх і матэрыяльных магчымасцей дзяржавы.
2) У некат. літ. крыніцах назва арміі, якая мае арганізацыю, тэхн. аснашчэнне, падрыхтоўку і баявы вопыт, што адпавядаюць патрабаванням вядзення сучаснай вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКЦЫ́ДЫ,
падатрад насякомых атр. раўнакрылых хобатных, чарвяцы і шчытоўкі (Coccodea). Больш за 4000 відаў. Пашыраны ва ўсім свеце. На Беларусі найб. трапляюцца 6 відаў: па 2 віды шчытовак і лжэшчытовак, кашаніль польская (Porphyrophora polonica), кермес паўночны (Kermococcus quercus). Фітапаразіты.
Даўж. да 35 мм. Выразны палавы дымарфізм. Самцы рухавыя, з адной парай крылаў. Самкі бяскрылыя, часта без ног, дарослыя нерухома сядзяць на раслінах. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Самкі і лічынкі кормяцца сокамі раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕНДА́НЦКАЯ СЛУ́ЖБА,
сістэма мерапрыемстваў, што арганізуюцца і праводзяцца з мэтай забеспячэння своечасовага і скрытнага перамяшчэння, сканцэнтравання, разгортвання і размяшчэння войск, а таксама падтрымання агульнага парадку ў раёнах іх размяшчэння і дзеянняў, кантролю за выкананнем мер маскіроўкі і рэгулявання руху. Для выканання задач К.с. назначаюцца адпаведныя каменданты, выкарыстоўваюцца штатныя падраздзяленні рэгулявання руху і К.с.; могуць прыцягвацца інш. падраздзяленні і афіцэры штабоў. Ваўзбр. сілах ЗША, ФРГ і інш. дзяржаў для нясення К.с. прыцягваюцца падраздзяленні ваен. паліцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́ЛУ,
у Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож, каля в. Каменка. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса верхняга мелавога перыяду. Мел белы і светла-шэры, шчыльны, трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю і праслойкамі мелападобнага мергелю. Разведаныя запасы 119,3 млн.т, перспектыўныя 145 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 8,8—55,4 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,7—19,6 м Мел прыдатны на выраб партландцэменту. Радовішча распрацоўваецца ВА «Крычаўцэментнашыфер».
нямецкі матэматык, заснавальнік тэорыі мностваў. Скончыў Берлінскі ун-т (1867). З 1869 ва ун-це ў г. Гале (у 1879—1913 праф.). Распрацаваў тэорыю бясконцых мностваў і тэорыю трансфінітных лікаў, сістэматызаваў і абгрунтаваў прынцыпы свайго вучэння аб бясконцасці. Сфармуляваў адну з аксіём неперарыўнасці (аксіёма К.). Увёў паняцці лімітавага пункта, вытворнага мноства, развіў адну з тэорый ірацыянальных лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРВА́Т Уладзімір Мікалаевіч (28.11.1958, г. Брэст —23.5.1996),
першы Герой Беларусі (1996), падпалкоўнік. Скончыў Армавірскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1981). ВаУзбр. Сілах СССР з 1977. У 1981—94 у ваенна-паветр. сілах на Д. Усходзе: камандзір звяна, эскадрыллі, нам. камандзіра палка па лётнай падрыхтоўцы. Са жн. 1994 на Беларусі, нач.паветр.-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі авіябазы. У час начнога вучэбнага палёту адвёў палаючую машыну ад в.Вял. Гацішча Баранавіцкага р-на і загінуў.