адрозненне паміж ведамі, адпаведнасць якіх рэчаіснасці сцвярджаецца толькі як магчымая або ў той ціінш. ступені імавернасная, і абгрунтаванымі; доказнымі, бясспрэчнымі, сапраўднымі ведамі. Напр., правільныя дэдуктыўныя разважанні даюць верагодныя веды ў адрозненне ад індуктыўных разважанняў, вывады якіх маюць імавернасны характар (гл. таксама Верагоднасць, Імавернасная логіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГАНЕ́Ц,
у беларусаў стараж. прыстасаванне для асвятлення памяшкання; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам, напоўненая тлушчам або алеем. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. — ад латка і міскі да гаршка і глячка. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. Бытаваў побач з лучніком да нач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПАНІ́ЛА (італьян. campanile),
званіца ў італьян. архітэктуры сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння. Будавалі ў выглядзе 4-граннай (часам круглай) вежы, якая звычайна стаяла асобна ад храма. Павелічэнне колькасці ці памераў праёмаў угару (ніжнія паверхі пераважна глухія) надае К. стройнасць і лёгкасць (вежа-К. ў Пізе). Прататыпам К. былі гар. вартавыя вежы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФЕЦІ́ (італьян. confetti),
рознакаляровыя папяровыя кружочкі, якімі абсыпаюць адзін аднаго на маскарадах, карнавалах і інш. Спачатку ў Італіі слова «К.» азначала розныя вырабы з цукру (цукеркі і інш.), якія кідалі з акон і балконаў у час вулічных шэсцяў і карнавалаў; пазней — гіпсавыя шарыкі ціінш., якія выкарыстоўваліся для гэтых мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСА́ЎКА (Atropa),
род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана К. беладонна, або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада (A. belladonna).
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТАКАКО́З,
падвостры ці хранічны глыбокі мікоз. Узбуджальнік — дражджавы паразітычны грыбок. Заражэнне адбываецца праз дыхальныя шляхі. Праяўляецца як менінгаэнцэфаліт; пашкоджваюцца лёгкія (клінічна падобны на туберкулёз), скура, слізістыя абалонкі. На скуры з’яўляюцца вузельчыкавая вугрападобная высыпка, інфільтраты, вузлы (хутка распадаюцца, з’яўляюцца язвы з ярка-чырв., інш. раз бліскучым дном). Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Бластамікозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭМЕНЕФТОРЫСТАВАДАРО́ДНАЯ КІСЛАТА́,
моцная двухасноўная кіслата; раствор фтарыду крэмнію ў вадзе ці фторыставадароднай кіслаце, H2SiF6. Утварае солі — фторасілікаты. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фторасілікатаў і неарган. фтарыдаў (напр., AlF3, NaF, CaF2), як кампанент раствораў для паліроўкі і траўлення шкла, электралітаў для гальванастэгіі, як кансервант драўніны, сродак для дэзінфекцыі рэзервуараў у вытв-сці піва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУА́РЫ (ад франц. couloir калідор),
памяшканне па-за межамі асн. залаў (бакавая зала, калідор) у парламенце, тэатры ціінш. Служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі і інш. У пераносным сэнсе — аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах, напр., вядома з К., у К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАФІ́ТЫ [ад літа... + ...фіт(ы)], петрафіты,
расліны, якія растуць на камянях, скалах ці ў іх расколінах. Першасныя агенты разбурэння скал. Напачатку на камянях пасяляюцца бактэрыі і водарасці, потым лішайнікі і імхі, на якіх вырастаюць вышэйшыя расліны — аўсяніца, званочкі, папараці, з дрэвавых парод — хвоя, ядловец і інш. Каранёвая сістэма Л. паглыбляецца і пашырае расколіны горных парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЖАў тэатры
(франц. loge ад стараж.-верхненям. laubja альтанка),
група месцаў у глядзельнай зале, вылучаная перагародкамі ці бар’ерамі. Размяшчаюцца па баках і ззаду партэра (Л. бенуара) і па ярусах. Л. абкружаюць і нібы пашыраюць залу. Пашыраны з 16—17 ст. з узнікненнем у еўрап. гарадах буйных грамадскіх т-раў.