вёска ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., на беразе воз. Вішнеўскае. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУад горада і чыг. ст. Смаргонь, 252 кмад Гродна. 450 ж., 160 двароў (1996). Лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — касцёл Тадэвуша (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́ЖНА,
вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пнад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 130 кмад Мінска, 459 ж., 216 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Бабруйск—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 7 км на ПнУад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 129 кмад Гомеля. 733 ж., 271 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКО́НТ (англ. discount),
1) спагнанне банкам пэўнай часткі намінальнага кошту вэксаляў, чэкаў, інш. каштоўных папер у выпадку скупкі іх да тэрміну пагашэння.
2) Працэнт ад кошту вэксаля, які спаганяецца пры набыцці яго да тэрміну пагашэння. Памер Д. залежыць ад дысконтнай (уліковай) стаўкі, намінальнага кошту і тэрміну пагашэння. Гл.Дысконтная палітыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЗВА, Езаўка,
рака ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Грэза (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 126 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗадв. Старая Баяршчына. Рэчышча ад вытоку каналізаванае на працягу 14 км. У сярэднім цячэнні і ў нізоўі цячэ па забалочаным лесе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААФІ́ЛІЯ (адзаа... + ...філія),
1) перакрыжаванае апыленне раслін з дапамогай жывёл, звычайна насякомых, што жывяцца кветкавым пылком, нектарам, сакаўнымі тканкамі кветкі і інш., іншы раз (пераважна ў тропіках) — птушкамі (калібры) і млекакормячымі.
2) Адна з форм палавой ненармальнасці ў чалавека, пры якой ён атрымлівае задавальненне ад сексуальнага кантакту з жывёлай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМПРЭ́СІЯ (адфранц. impression уражанне),
адна з жанравых разнавіднасцей апавядання ў бел. л-ры, якая ўтварылася ад спалучэння адзнак апавядання і лірычнага верша (кароценькае лірычнае апавяданне, блізкае да верша ў прозе). Звычайна аснову І. складае перажыванне аўтара, выкліканае жыццёвай з’явай, выпадкам або ўражаннем. У наш час больш ужывальнае вызначэнне абразок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГАНЕ́Ц,
у беларусаў стараж. прыстасаванне для асвятлення памяшкання; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам, напоўненая тлушчам або алеем. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. — ад латка і міскі да гаршка і глячка. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. Бытаваў побач з лучніком да нач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎКА,
вёска ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на ПнУадг.п. Лоеў, 65 кмад горада і чыг. ст. Гомель. 429 ж., 181 двор (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЁЙТАНА ЗАКО́Н,
антытрэстаўскі закон, прыняты кангрэсам ЗША і падпісаны прэзідэнтам Т.В.Вільсанам 15.10.1914. Назва ад імя аўтара законапраекта Г.Клейтана. Прадугледжваў абмежаванне дзейнасці трэстаў і стварэнне Федэральнай гандл. камісіі па кантролі над імі. Фармальна вызваляў рабочыя і фермерскія арг-цыі ад праследаванняў, якім яны падвяргаліся паводле антытрэстаўскага закона Шэрмана 1890.