ПРАСТЫТУ́ЦЫЯ (ад лац. prostitutio апаганенне, ганьбаванне),
продаж свайго цела з мэтай атрымання ўзнагароджання, матэрыяльных выгод. Узнікла яксац. з’ява яшчэ ў ант. грамадстве. У некат. сучасных краінах забаронена, у шэрагу краін — легалізавана. Бел. заканадаўствам за П. ўстаноўлена адм. адказнасць за ўцягненне ў П. непаўналетніх, за арганізацыю і ўтрыманне прытонаў для заняцця П. або зводніцтва і сутэнёрства з карыслівымі мэтамі — крымін. адказнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦО́ЎНАЯ КНІ́ЖКА,
асноўны дакумент аб прац. дзейнасці работніка. Вядзецца на ўсіх работнікаў, якія працуюць у наймальніка больш як 5 дзён. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь у П.к. заносяцца звесткі пра работніка, пра выконваемую ім работу, а таксама пра заахвочванні і ўзнагароды за поспехі ў працы. Пры звальненні П.к. выдаецца работніку. Запіс аб прычынах звальнення ў П.к. робіцца ў адпаведнасці з фармулёўкамі дзеючага заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Засн. ў г. Рагачоў у 1936 як малочнакансервавы з-д. Прадукцыю дае з 1938. У Вял.Айч. вайну абсталяванне завода эвакуіравана на Усход. Адноўлены ў 1944—47. З 1962 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2001): цэльнамалочныя вырабы, згушчаныя з цукрам малако і смятанка, натуральная кава са згушчаным малаком і цукрам, кансервы малочныя, масла сметанковае, малочныя прадукты дзіцячага харчавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́НКІНА ЦЫКЛ,
абарачальны кругавы працэс, у якім цеплавая энергія пераўтвараецца ў работу (ці наадварот); ідэальны рабочы цыкл цеплавога рухавіка. Складаецца з паслядоўна чаргавальных двух ізабарных і двух адыябатных працэсаў. Ад Карно цыкла адрозніваецца тым, што падвод цеплаты да рабочага цела ажыццяўляецца пры пастаянным ціску і павышэнні т-ры. Распрацаваны У.Дж.М.Ранкіным (разам з Р.Клаўзіусам) яктэарэт. цыкл паравога рухавіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ПСАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей з насення рапсу. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру, шчыльн. 914 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання ад -4 да -10 °C. Паўвысыхальны алей (гл.Алеі). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці мыла, пакостаў, алкідных смол, кампанент змазачных матэрыялаў, сродак для тлушчавання скуры, рафінаваны — сыравіна для атрымання маргарыну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТВЕ́ЙЛЕР (Rottweiler, ад назвы г. Ротвайль, Германія),
парода службовых. сабак. Выведзена ў канцы 10 ст. ў Германіі. Выкарыстоўваецца як вартаўнічы і вышукны сабака, для выратавальнай службы ў гарах.
Канстытуцыя Р. моцная, грубая. Касцяк і мускулатура добра развітыя, масіўныя. Выш. ў карку 60—68 см. Поўсць кароткая, шчыльная, з добра развітым падшэрсткам. Афарбоўка чорная, з выразна адмежаванымі рыжымі ці карычневымі падпалінамі. Хвост купіруюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛАНД (Rowland) Шэрвуд (н. 28.6.1927, г. Дэлавэр, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Весліянскі ун-т (1948). З 1956 у Канзаскім ун-це, з 1964 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін). Навук. працы па радыяхіміі, хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з М.Маліна; 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Маліна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІГО́РСКІ ГОРНА-ХІМІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1961 у г. Салігорск як горна-мех. тэхнікум, з 11.9.1962 — горна-хімічны. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): горныя машыны і абсталяванне; абагачэнне карысных выкапняў; электраэнергетыка; распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў; папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый; машыны і апараты хім. вытв-сцей і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТРА́ПІЯ,
ваенна-адм. адзінка (правінцыя, якую ўзначальваў сатрап у персідскай Ахеменідаў дзяржаве). У канцы 6 ст. да н.э.Дарый I падзяліў дзяржаву на 20 сатрапій, потым іх колькасць і межы часта мяняліся. Кожная з С. плаціла вызначаную даніну і магла мець уласныя законы і афіц. мову (ці мовы). Якадм. адзінка С. захоўвалася ў дзяржавах Аляксандра Македонскага, Селеўкідаў, Сасанідаў, Парфянскім царстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́ЖЫЧ,
вобраз стараж. міфалогіі ўсх. славян, божаства зямнога агню, сын Сварога. Яму пакланяліся, да яго звярталіся з малітвай (найчасцей гэта рабілі каля ёўні). У час сушкі снапоў у ёўні спальвалі неабмалочаны сноп жыта як ахвяру С. Прымхлівыя людзі лічылі, што С. можа адвесці бяду. З пашырэннем хрысціянства імя С. паступова знікла, але сляды культу захоўваліся да канца 19 ст.