славенскі архітэктар; заснавальнік славенскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў Вене ў АМ і ў майстэрні О.Вагнера. З 1911 выкладаў у маст.-прамысл.школе, АМ у Празе, з 1920 ва ун-це ў Любляне. Эвалюцыяніраваў ад стылю мадэрн да нац. рамантызму і функцыяналізму. Асн. работы: «Захерлаў дом» (1903—05) і царква св. Духа (1911) у Вене, універсітэцкая б-ка ў Любляне (1936—40); рэканструкцыя раёна Градчаны ў Празе (1920—39), пл. Рэвалюцыі, набярэжных рэк Градашчыца і Любляніца (з 1920) у Любляне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн. частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш.навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл.Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВЕНСКІ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (н. 5.1.1948, г. Капыль Мінскай вобл),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, майстар нар. інструментаў. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў Мінскае муз.вуч. імя Глінкі (1975), Мінскі ін-т культуры (1985). З 1968 выкладаў спевы ў школах Мінска. З 1970 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Дударыкі» (з 1993 узорны), адначасова з 1996 — ансамбля нар. музыкі і песні «Мінскія музыкі» (з 2000 нар.), сямейнага ансамбля (1979—96). Валодае ігрой на гармоніку, баяне, дудцы, жалейцы, акарыне, дудзе, ліры, цытры і інш. Збірае бел.нар. інструменты, стварыў музей бел. побыту і культуры пры школе-гімназіі 111 (1985). Аўтар песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ ((Roux) П’ер Поль Эміль) (17.12.1853, г. Канфалан, Францыя — 3.11.1933),
французскі мікрабіёлаг. Чл.Франц.мед. акадэміі (1895) і Парыжскай АН (1899). Вучань Л.Пастэра, з 1878 яго асістэнт у Вышэйшай нармальнай школе ў Парыжы, з 1888 у Пастэраўскім ін-це (з 1904 дырэктар). Навук. працы па інфекц. хваробах. Вывучаў узбуджальнікаў сібірскай язвы, слупняку, шаленства і іх таксіны. Разам з І.І.Мечнікавым паклаў пачатак эксперым. даследаванню сіфілісу (на малпах). Адкрыў дыфтэрыйны таксін (1883) і вылучыў яго (1888); ажыццявіў антырабічную прышчэпку чалавеку (1885); вынайшаў (1894) процічумную вакцыну; прапанаваў процідыфтэрыйную антытаксічную сываратку (1901; усе ў сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБА́НАЎ (Сяргей Фёдаравіч) (7.10.1914, в. Жабыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 13.1.1987),
бел. вучоны-педагог. Канд.пед.н. (1969). Герой Саи. Працы (1968). Засл. настаўнік Беларусі (1957). Бацька А.С.Рубанава, У.С.Рубанава. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т (1948). З 1934 настаўнічаў. У 1948—87 дырэктар сярэдняй школы № 10 г. Слуцк Мінскай вобл. (цяпер імя Р.). Навук. працы па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, духоўна-патрыят. выхавання навучэнцаў.
Тв.:
Руководство учебно-воспитательной работой в школе. Мн., 1966;
Школа и жизнь. Мн., 1967.
Літ.:
Пастрон Г. Мужество повседневного труда // Труд, талант, доблесть. Мн., 1981. Ч. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ТАЎ (Міхаіл Васілевіч) (16.1.1846, г. Наваміргарад Кіраваградскай вобл., Украіна — 17.4.1920),
бел. вучоны-аграном, адзін з заснавальнікаў навук. агародніцтва і пладаводства на Беларусі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1878). З 1879 у Горы-Горацкай земляробчай школе, з 1919 праф. Горы-Горацкага земляробчага ін-та. Навук. працы па біялогіі агароднінных і пладовых раслін. Паказаў магчымасць вегетатыўнай гібрыдызацыі і стварэння новых сартоў спосабам адбору іх пры вырошчванні ў адпаведных умовах, прапанаваў насеннае размнажэнне яблыні, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпак. Арганізаваў першы пладовы гадавальнік, памалагічны сад і доследнае поле для вывучэння агароднінных культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАБЛО́ (Барыс Германавіч) (13.4.1923, г. Самара, Расія — 15.6.1999),
бел. і расійскі віяланчэліст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Праф. (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1949). У 1949—72 канцэртмайстар групы віяланчэляў Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, адначасова ў 1949—55 удзельнік стр. квартэта і фп. трыо Бел. філармоніі. З 1952 выкладаў у муз.школе пры Бел. кансерваторыі, з 1963 — у Бел. кансерваторыі. У 1987—98 праф.Рас. акадэміі музыкі ў Маскве. Удасканальваў жанр віяланчэльнага дуэта. Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. С.Аксакава, М.Аладава, А.Багатырова, у рэпертуары таксама рус.муз. класіка. Аўтар метадычных падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРО́СКА ((Orozco) Хасе Клементэ) (23.11.1883, г. Сапатлан, Мексіка — 7.9.1949),
мексіканскі жывапісец. Адзін з заснавальнікаў нац. школы манум. жывапісу. У 1908—14 вучыўся ў АМ у Мехіка. Удзельнік мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. У 1917—19 і 1927—34 жыў у ЗША. Аўтар серыі акварэляў «Мексіка ў рэвалюцыі» (1913—17), карцін, кніжных ілюстрацый, манум. размалёвак: фрэскі ў Нац. падрыхтоўчай школе ў Мехіка (1922—27), «Праметэй» у Памона-коледжы ў Клермонце ў Каліфорніі, ЗША (1930), капэлы ў Піядалаяры, шпіталі Каваньяса ў Гвадалахары (абодва 1938—39) і інш.
Літ.:
Костеневич А. Х.К.Ороско. Л., 1969.
Х.Ароска. Мужчына з агню. Фрэска на купале капэлы ў г. Піядалаяра. 1938—39.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ ((Bartoszewicz) Альберт Іосіфавіч) (н. 2.8.1942, в. Раёўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
польск. мовазнавец. Д-р (1972), праф. (1992). Скончыў Вроцлаўскі ун-т (1964). Працаваў у пед. ін-це ў г. Аполе, Пазнанскім і Варшаўскім ун-тах (1964—92), з 1987 дырэктар Варшаўскага філіяла Ін-та рус. мовы імя Пушкіна ў Маскве. З 1993 заг. кафедры ў Вышэйшай пед.школе ў г. Ольштын. Даследуе польск., бел. і рус. мовы, агульнае мовазнаўства. На аснове «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84) склаў першы ў бел. мовазнаўстве «Адваротны слоўнік сучаснай беларускай мовы» (т. 1—4, Варшава, 1988—89; з І.Камендацкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ ХАЎРУ́С,
прафесіянальна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1917—20. Створаны ў Мінску па ініцыятыве настаўнікаў — дэлегатаў з’езда бел. арг-цый і партый. Меў аддзяленні ў некаторых паветах і валасцях. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Меў на мэце згуртоўваць настаўнікаў і дзеячаў нар. адукацыі, якія лічылі неабходным весці навучанне на бел. мове не толькі ў школе, але і ў ВНУ. Аказваў матэрыяльную і маральную падтрымку настаўнікам, якія адкрывалі бел. школы. У 1918 прадстаўнікі хаўрусу ўваходзілі ў склад Рады БНР. У перыяд польскай акупацыі (1919—20) хаўрус процідзейнічаў спробам улад абмежаваць нац. правы беларусаў у галіне асветы.