кліматычны і бальнеагразевы курорт у Расіі (Калінінградская вобл.) на беразе Балтыйскага м. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асн.лек. фактары: чыстае іанізаванае марское паветра, тарфяныя гразі, гідракарбанатна-натрыевая мінер. вада з павышанай колькасцю арган. рэчываў. Лечаць захворванні сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм, органаў апоры і руху, дыхання. Мінер. вада ўжываецца ў якасці пітнога лячэння пры хваробах органаў стрававання. Санаторыі, пансіянаты, турбаза, гразелячэбніца, пясчаны пляж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛЬПАВА́ННЕ (ад лац. scalpere скабліць),
ваенны звычай некат. народаў, паводле якога ў якасці трафея здымалі скальп. Было вядома ў стараж. народаў (галаў, скіфаў). У 17—19 ст. звычай С., які раней існаваў ва ўсх. і паўд.-ўсх. частцы Паўн. Амерыкі (іракезы і інш.), распаўсюдзіўся і ў інш. індзейскіх плямён пад уплывам англ. і франц. каланізатараў, якія плацілі індзейскім «саюзнікам» за скальпы воінаў варожых ім плямён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСТАПАРО́ДНАЕ РАЗВЯДЗЕ́ННЕ, чыстае развядзенне,
метад развядзення с.-г. жывёл, пры якім для атрымання патомства спароўваюць жывёл адной пароды. Асн. мэта — захаванне і паляпшэнне якасці пароды, павелічэнне яе гомазіготнасці і фенатыпічнай аднароднасці. Умовы Ч.р.: няспынны адбор і падбор жывёл, наяўнасць у пародзе некалькіх несваяцкіх груп, дастатковая колькасць і шырокі арэал пароды, правільны догляд жывёл. Выкарыстоўваюць пры гадоўлі высокапрадукцыйных заводскіх парод, каб атрымаць племянную жывёлу для масавай жывёлагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНАЕ АСЕМЯНЕ́ННЕ,
прыёмы штучнага збліжэння палавых клетак (у рыб) або штучнае ўвядзенне атрыманай ад вытворніка спермы ў палавыя шляхі самкі з мэтай яе апладнення (у птушак і млекакормячых). У рыб пры Ш.а. ікру змешваюць з малокамі, потым інкубіруюць у натуральных ці штучных умовах. У птушак і млекакормячых сперму ўводзяць пры дапамозе спец. інструментаў у палавыя шляхі самкі. Тэарэт. асновы і прынцыпы практ. прыёмаў Ш.а. с.-г. жывёл распрацаваў упач. 20 ст.рас. біёлаг І.І.Іваноў; яны засн. на магчымасці атрымання пры дапамозе штучнай похвы спермы самцоў, якая па-за арганізмам не траціць сваіх якасцей, і на магчымасці авуляцыі ў самак с.-г. жывёл без палавога акта.
Складаецца Ш.а. з 5 асн.тэхн. прыёмаў: атрыманне спермы ад самца, ацэнка якасці спермы, яе разбаўленне, захаванне і ўвядзенне ў палавыя органы самкі. Ус.-г. жывёл (пераважна коні, буйн раг. жывёла, авечкі) Ш.а. праводзяць з мэтай інтэнсіўнага выкарыстання высокакаштоўных племянных вытворнікаў, правераных па якасці патомства, дзеля масавага паляпшэння пародных і прадукц. якасцей жывёл, хуткага атрымання вял. колькасці высакаякаснага патомства. Выкарыстанне Ш.а. папярэджвае распаўсюджанне шэрагу заразных хвароб (бруцэлёз, вібрыёз, трыхаманоз і інш.), якія могуць перадавацца ў выпадку натуральнага асемянення, і некат. формы бясплоддзя. Распрацаваны метады доўгатэрміновага (да некалькіх гадоў) захавання спермы. Ажыццяўляецца Ш.а. праз племпрадпрыемствы (станцыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРЫ́НЬ»,
завод абліцовачнай фасаднай керамікі ў р.п. Рэчыца Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Дзейнічае з 1939 як сезоннае прадпрыемства. У час Вял.Айч. вайны часткова разбураны, у 1946 адноўлены як з-д і рэканструяваны, устаноўлена кальцавая печ для абпальвання вырабаў. З 1968 працуюць тунэльныя печы (3, на вадкім паліве). Сучасная назва з 1973. Уякасці сыравіны выкарыстоўвае тугаплаўкія гліны радовішча Столінскія хутары. Асн. прадукцыя (1996): камяні керамічныя абліцовачныя і сценавыя, цэгла, пліты подавыя, жывёлагадоўчыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНО́ЎСКІ Міхаіл Васілевіч (н. 9.10.1949, в. Рухча 2-я Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1992), праф. (1995). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1971). З 1975 уБел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па тэхналогіі атрымання малака высокай якасці, ачыстцы малака ад радыенуклідаў, машыннага даення кароў.
Тв.:
Производство кормов из поукосных и пожнивных культур. Мн., 1985 (у сааўт.);
Интенсивная технология производства молока. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРХЛАРА́ТЫ,
солі хлорнай кіслаты HClO4. Крышт. рэчывы. Большасць добра раствараецца ў вадзе. Пры t > 600 °C раскладаюцца з вылучэннем кіслароду. Акісляльнікі. Атрымліваюць П. узаемадзеяннем HClO4 з аксідамі ці водарастваральнымі солямі металаў, электрахім. акісленнем водных раствораў хларатаў ці хларыдаў. Упрамысл. маштабе вырабляюць П. амонію NH4ClO4, натрыю NaClO4, калію KClO4, літыю LiClO4, дыгідрат П. магнію Mg(ClO4)2∙2H2O. Выкарыстоўваюць уякасці высакаёмістых цвёрдых кіслароданосьбітаў ухім. крыніцах кіслароду, як кампаненты выбуховых рэчываў і піратэхн. саставаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́РЫХ I (Alaricus, Alarich; каля 370—410),
кароль вестготаў [395—410]. У 395 пранік у Фракію, захапіў Афіны, разбурыў Карынф, Аргас, Спарту, Рым. Імператар Аркадзій заключыў з ім мір і прызначыў намеснікам Ілірыі, дзе ў якасціфедэратаў былі паселены вестготы. У 401 Аларых I узняў паўстанне, уварваўся ў Італію, але, разбіты Стыліхонам, адступіў. У 408 тройчы асаджаў Рым, 24.8.410 захапіў яго і разрабаваў. Памёр уПаўд. Італіі, рыхтуючыся да паходу ў Сіцылію і Афрыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́КІНГ-ГЕНЕРА́ТАР,
рэлаксацыйны генератар з глыбокай трансфарматарнай адваротнай сувяззю. Выпрацоўвае імпульсы малой працягласці, якія паўтараюцца праз параўнальна вял. прамежкі часу. Можа працаваць у аўтавагальным або чакальным рэжыме.
Асн.якасці блокінг-генератара: прастата будовы, лёгкая сінхранізацыя і стабілізацыя ваганняў, магчымасць атрымаць вял. магутнасць у імпульсе пры малой сярэдняй магутнасці. Для павелічэння стабільнасці ў схему блокінг-генератара ўключаюць вагальны контур. Блокінг-генератар выкарыстоўваецца ў імпульснай тэхніцы, тэлевізійных і радыёлакацыйных устаноўках, дзялільніках частаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНШЧЫ́К,
1) у мінулыя часы ў шэрагу армій (герм., аўстра-венг., італьян., франц., рас. і інш.) салдат (матрос), які знаходзіўся пры генерале, адмірале, афіцэру або ваен. чыноўніку ў якасці прыслугі. У Расіі Дз. з’явіліся пры цару Міхаіле Фёдаравічу і прызначаліся для выканання розных даручэнняў на адзін дзень (адсюль назва); з канца 17 ст. пастаянная прыслуга. На караблях рас.ВМФ абавязкі Дз. фактычна выконваў веставы.
2) Афіцэр світы Пятра I, які выконваў яго асобыя даручэнні.