рака, левы прыток Вілюя, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1092 км, пл.бас. 49,8 тыс.км² Цячэ ў межах Сярэднесіб. пласкагор’я і Цэнтральнаякуцкай раўніны. Асн. прытокі злева — Чымідыкян і Джыпа. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 180 м³/с. Ледастаў з сярэдзіны кастр. да 2-й пал. мая. Суднаходная на 273 км ад вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЯНЁМАНСКАЯ НІЗІ́НА Размешчана на З Беларусі, на ПнЗ Гродзенскай вобл., таксама на тэр. Польшчы і Літвы. Мяжуе з Гродзенскім узв., Лідскай раўнінай і Верхнянёманскай нізінай. На тэр. Беларусі даўж. з 3 на У 60—75 км, з Пн на Пд да 45 км, пл. каля 1,7 тыс.км². Выш. 110—140 м.
Прымеркавана да Мазурска-Беларускага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Крышт. фундамент залягае на глыб. 100—300 м. Месцамі перакрыты юрскімі (магутнасць да 4(1 м), познамелавымі (больш за 100 м), палеагенавымі (да 20 м) і антрапагенавымі (60—140 м) адкладамі, На паверхні пераважаюць флювіягляцыяльныя і лімнагляцыяльныя пяскі, жвір, радзей жвірова-галечныя сумесі, галацэнавыя азёрныя і балотныя адклады. На фарміраванне рэльефу значна паўплываў паазерскі ледавік, у час раставання якога ў межах С.н. ўтварылася вял. прыледавіковае Сярэднянёманскае воз. Пры адступанні паазерскага ледавіка ўзровень возера паніжаўся са 123 м да 115 м. У больш позні галацэнавы час сфарміравалася даліна р. Нёман, якая ў межах С.н. мае эразійны ўрэз да 25—28 м.
Сучасны рэльеф С.н. — зандравая раўніна з 2 узроўнямі (больш высокі 130—140 м прымыкае да Лідскай раўніны). Паверхня плоская, плоскаўзгорыстая, ускладнена тэрмакарставымі западзінамі, эолавымі формамі, невял. зарастаючымі азёрамі. Карысныя выкапні: гліны, буд. пяскі, торф. Т-растудз. -5,1 °C, ліп. 18 °C. Ападкаў 545 мм за год. Гал.р. Нёман з прытокамі Котра (з Пыранкай і Нявішай), Гожка, Чорная Ганча. Найб. азёры Белае, Рыбніца, Берштаўскае, Вераўскае, Зацкава. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, часта забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя. Лясістасць каля 40%. Пашыраны хваёвыя, бярозавыя, яловыя і чорнаальховыя лясы. Найб. лясныя масівы Гродзенская і Катранская пушчы. Умежах С.н. заказнікі рэсп. значэння: біял.Гожаўскі, Парэцкі і Сапоцкінскі, ландшафтны Азёры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАРА́ДКАВАННЕў граматыцы,
від сінтаксічнай сувязі слоў або цэлых прэдыкатыўных адзінак (сказаў). П. (падпарадкавальная сувязь), у процілегласць злучэнню звязвае 2 нераўнапраўныя (неаднатыпныя і рознафункцыянальныя) моўныя адзінкі ў адно цэлае: словазлучэнне або складаназалежны сказ. П. рэалізуе толькі закрытыя сінтакс. канструкцыі. Пры П. адзін кампанент выступае як граматычна незалежны, галоўны, а другі — як залежны, падпарадкаваны галоўнаму. Убел. мове ў межах простага сказа П. рэалізуецца пераважна як дапасаванне («яснае неба»), кіраванне («будую дом», «ідуць па дарозе») ці прымыканне («хутка ехаць»), Умежах складаназалежнага сказа П. перадае розныя сэнсавыя адносіны паміж гал. і даданай часткамі і выражаецца з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў ці інш. слоў і спалучэнняў, што выступаюць у функцыі злучнікаў («бо», «каб», «калі», «дзе», «што», «які», «як толькі» і інш.). Падпарадкавальныя злучнікі заўсёды ўваходзяць у склад даданай часткі складаназалежнага сказа і з’яўляюцца паказчыкам яе грамат. формы. Дапаможным сродкам пры П. ў складаназалежным сказе могуць быць карэляты (суадносныя словы), якія знаходзяцца ў складзе гал. часткі («А дзе тая крынічанька, што голуб купаўся?» З нар.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ДАМСТВА,
1) цэнтральная ўстанова або група ўстаноў, якія ўзначальваюць якую-небудзь галіну дзярж. кіравання. Кіраўнікі ведамства ў склад урада не ўваходзяць. Умежах сваёй кампетэнцыі ведамствы выдаюць нарматыўныя акты, карыстаюцца правам інспектавання і ведамаснага кантролю. Большасць ведамстваў маюць апрача цэнтральных устаноў мясцовыя органы.
2) Упраўленне ў распараджэнні якога-н. афіц. органа ці асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАВА́Я СІСТЭ́МА,
вышынная (інтэрвальная) арганізацыя муз. гукаў на аснове якога-н. аднаго прынцыпу. Тэрмін мае некалькі значэнняў: гукавы склад, г. зн. сукупнасць гукаў умежах пэўнага інтэрвалу, найчасцей актавы; пэўнае размяшчэнне элементаў сістэмы; якасныя, сэнсавыя суадносіны гукаў, іх функцыі; строй, матэм. выражэнне суадносін паміж гукамі. Сярод пашыраных гукавых сістэм: алігатоніка, ангемітоніка, дыятоніка, мажора-мінор, дадэкафонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЭ́СКАЯ ГРУ́ПА КУРО́РТАЎ,
размешчана ўздоўж узбярэжжа Чорнага м., умежах Адэсы і на ПдЗ ад яе, а таксама паблізу Куяльніцкага, Хаджыбейскага, Сухога ліманаў. Уключае курорты Аркадзія, Вялікі Фантан, Куяльніцкі, Лузанаўка, Лебедзеўка, Чарнаморка і інш., а таксама курортную мясцовасць Шабо. Асн. прыродныя лекавыя фактары — клімат, ліманныя і азёрныя гразі, рапа ліманаў, мінер. воды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТ ЮРЫДЫ́ЧНЫ,
афіцыйны дакумент, які выдаецца дзярж. органам ці службовай асобай умежах іх кампетэнцыі і мае абавязковыя для выканання прадпісанні. Падзяляюцца на нарматыўныя (устанаўліваюць нормы права і рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносін) і індывідуальныя (спараджаюць канкрэтныя правы і абавязкі для канкрэтных суб’ектаў права) акты. Актам юрыдычным наз. таксама дакумент, які сведчыць аб факце юрыдычным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЕ́КА,
загарода са ссечаных дрэў, паваленых крыж-накрыж верхавінамі ў бок праціўніка. На Русі вядома з 13 ст. Шырока выкарыстоўваліся на межахРас. дзяржавы ў 16—17 ст. (т. зв.засечныя межы). У войнах 20 ст. З. рабілі як перашкоду супраць пяхоты і конніцы праціўніка, звычайна іх умацоўвалі калючым дротам, мінамі і прыкрывалі агнём.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ДАВА БАЛО́ТА.
На ПнЗ Хойніцкага р-на Гомельскай вобл., абапал берагоў р. Віць. Нізіннага тыпу. Пл. 12 тыс.га, умежахпрамысл. пакладу 9,9 тыс.га. Глыб. торфу да 7,3 м. На балоце радовішча сапрапелю. Здабычу торфу на 0,6 тыс.га вядзе торфабрыкетны з-д «Хойніцкі». Астатняя частка выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́НТУПКА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл. і Мядзельскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Страча (бас.р. Вілія). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 57 км². Пачынаецца каля в. Вялічкі Пастаўскага р-на, цячэ па лясістых схілах Свянцянскіх град. Умежахг.п. Лынтупы сярод парку на рацэ створаны 4 сажалкі, злучаныя каналамі.