СУПРУ́Н Лідзія Якаўлеўна (н. 3.3.1929, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1986). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыла Віцебскі мед.ін-т (1956), дзе і працуе з 1962 (у 1986—99 заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе і лячэнні эндаметрыёзу, запалення геніталій, кантрацэпцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́Д УСЯСЛА́ВІЧ (? — пасля 1129),
князь полацкі. Сын кн.Усяслава Брачыславіча. На думку некат. гісторыкаў, з 1101 княжыў у Менску. У 1103 разамзпаўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у паходах на полаўцаў. Гэты саюз насцярожыў Усяславічаў, верагодна, Давыд Усяславіч прагнаны з Менска. У 1104 зпаўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на свайго брата менскага кн. Глеба. Каля 1106—27 княжыў у Полацку. У выніку нападу на Полацкую зямлю ў 1127 кааліцыі князёў на чале з Мсціславам Уладзіміравічам Давыд Усяславіч пазбаўлены пасада, у 1129 разамзінш. полацкімі князямі сасланы ў Візантыю, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁЕВА Вера Паўлаўна (н. 10.8.1926. в. Горкі Цвярской вобл., Расія),
бел. фізіёлаг раслін. Д-рбіял.н. (1974), праф. (1990). Скончыла Маскоўскую с.-г. акадэмію (1949). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні фізіёлага-біяхім. асноў накіраванай рэгуляцыі росту і развіцця раслін з дапамогай фізіялагічна актыўных рэчываў (гербіцыдаў, рэтардантаў, стымулятараў).
Тв.:
Физиология устойчивости сортов растений к гербицидам и ретардантам. Мн., 1976 (разамзЗ.І.Шэлег);
Ретарданты — регуляторы роста растений. Мн., 1980;
Избирательное действие химических регуляторов роста на растения: Физиол. основы. МН., 1988 (разамзЗ.І.Шэлег і Н.В.Санько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖМО́ЙДЗЯК Расціслаў Афанасьевіч (н. 24.12.1936, в. Яжона Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. географ, картограф. Праф. (1989). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1961 у БДУ (з 1980 заг. кафедры геадэзіі і картаграфіі, з 1983 дэкан геагр. ф-та, з 1992 навук. кіраўнік Лабараторыі комплекснага картаграфавання БДУ). Навук. працы па тапаграфіі і картаграфіі, картаграфаванні с.-г. вытворчасці і насельніцтва, старшыня рэдкалегіі «Атласа БССР» (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РАН Уладзімір Міронавіч (н. 19.3.1930, г. Мінск),
бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). Працуе там жа. Навук. працы па праблемах вострых і хранічных гепатытаў: вывучэнне імунахім. механізмаў, роля ў лячэнні гепатытаў процівірусных прэпаратаў, індуктараў інтэрферону і імунамадулятараў.
Тв.:
ВИЧ-инфекция: [Практ. Пособие]. Мн., 1989 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́ВА Лідзія Фёдараўна (н. 31.3.1951, в. Нашчокіна Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1997). Скончыла БДУ (1974) і працуе ў ім. Навук. працы па праблемах філасофіі і гісторыі навукі, метадалогіі навук. пазнання, філас. антрапалогіі.
Тв.:
Картина мира и ее функции в научном познании. Мн., 1984;
Научная картина мира в культуре техногенной цивилизации. М., 1994 (разамз В.С.Сцёпіным);
Ценностные ориентиры современной науки и перспективы цивилизационного развития. Мн., 1996 (разамз Я.С.Яскевіч, А.В.Баркоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПШО́НІК Сусанна Самуйлаўна (н. 16.11.1929, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1977). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953), у 1963—90 працавала ў ім жа. Навук. працы па зменах функцыян. стану печані і падстраўнікавай залозы пры лячэнні хранічнага танзіліту, рэгіянарнай і цэнтр. гемадынаміцы пры рэўматызме, лячэнні захворванняў суставаў і дыфузійных хвароб злучальнай тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЧАРЫЦЫН Пётр Іванавіч (н. 30.6.1915, г. Людзінава Калужскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.Нац.АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д-ртэхн.н. (1963), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Арджанікідзеградскі маш.-буд.ін-т (1941). З 1952 дырэктар 11-га Дзярж. падшыпнікавага з-да (Мінск), з 1962 рэктар, адначасова заг. кафедры БПІ. З 1977 акад.-сакратар Аддз. фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. З 1987 саветнік прэзідыума, з 2002 гал.навук. супрацоўнік Фіз.-тэхн. ін-та Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах тэхналогіі машынабудавання, пытаннях уплыву тэхнал. спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталей машын, удасканалення фінішных аперацый мех. апрацоўкі дэталей, шліфаванні і даўгавечнасці шліфавальных дэталей, тэхналогіі вытв-сці падшыпнікаў качэння, надзейнасці трансп. прыстасаванняў аўтам. ліній. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Основы технологии механической обработки и сборки в машиностроении. Мн., 1974;
Технологическая наследственность в машиностроении. Мн., 1977 (разамз Э.В.Рыжовым, У.І.Аверчанкавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ Уладзімір Сямёнавіч (н. 12.10.1936, г. Віцебск),
бел. вучоны-інфекцыяніст. Д-рмед.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1960). З 1963 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1980 прарэктар). Навук. працы па клінічнай імуналогіі і прыкладной цытахіміі, дыягностыцы і лячэнні вірусных гепатытаў, інфекц. монануклеозе, менінгакокавай інфекцыі, сальманелёзах, дызентэрыі, трыхінелёзе і інш.
Тв.:
Водорастворимые витамины в инфекционной патологии. Мн., 1991 (разамз В.І.Комарам, А.Г.Майсяёнкам);
Практика инфекциониста. 2 изд. Мн., 1994 (разамз В.І.Комарам, У.М.Цыркуновым);
Немедикаментозное лечение инфекционных больных. Мн., 1996 (з імі ж).