комплекс лячэбна-прафілакт. мерапрыемстваў па знішчэнні гельмінтаў (паразітычных чарвей) на ўсіх стадыях іх развіцця ў арганізме чалавека ці жывёлы і ў навакольным асяроддзі (глеба, гной). Праводзіцца з лячэбнай, прафілакт. і дыягнастычнай мэтамі з выкарыстаннем проціглісных (антыгельмінтных) сродкаў (гексахлорэтан, піперазін, насенне гарбузоў, філіксан і інш.), высокай т-ры і хірург. аперацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВА-ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ (НВА),
адзіны навук.-вытв. і гасп.комплекс, у склад якога ўваходзяць н.-д., канструктарскія, праектна-канструктарскія і тэхнал. ўстановы і арг-цыі, заводы і інш. структурныя адзінкі. Створаны ў СССР у канцы 1960-х г. як адна з форм злучэння навукі з вытворчасцю. Найбуйнейшыя НВА на Беларусі «Агат», «Інтэграл», «Планар» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎБІЧЫ,
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемства алімп.спарт.комплекс«Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНЫ СТАНДА́РТ,
комплекс норм і патрабаванняў, якім адпавядаюць перадавальная і прыёмная апаратура сетак тэлевізійнага вяшчання, а таксама тэлевізійны радыёсігнал, што перадаецца па гэтай сетцы. Т.с. рэгламентуе колькасць радкоў тэлевізійнай разгорткі, лік палёў і кадраў, перададзеных за 1 с, паласу частот тэлевізійных сігналаў, рознасць нясучых частот гукавога суправаджэння і відарыса, размеркаванне тэлевізійных каналаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛО́РНАЯ ВА́ПНА,
складаны комплекс гіпахларыту і хларыду кальцыю, гашанай вапны і крышталізаванай вады. Мае 28—38% актыўнага хлору і каля 10% вады.
Белы гіграскапічны парашок з пахам хлору. Моцны акісляльнік. Атрымліваюць узаемадзеяннем газападобнага хлору з гашанай вапнай. Пры захоўванні запаволена раскладаецца, страчвае каля 10% актыўнага хлору за год. Выкарыстоўваюць як сродак дэзінфекцыі, дэгазацыі і адбельвання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІЯ СЯДЗІ́БЫ ВАНЬКО́ВІЧАЎ,
помнікі сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў Мінску. Звязаны з жыццём і творчасцю бел. мастака В.Ваньковіча. Гарадская сядзіба пабудавана на мяжы 18—19 ст. у гіст. цэнтры Мінска (сучасная вул. Інтэрнацыянальная). Яе комплекс уключаў жылы дом у стылі класіцызму, 2 флігелі, гасп. пабудовы, фруктовы сад. Жылы дом — 1-павярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак (з атынкаванымі сценамі, у пач. 19 ст. частка паўн.-зах. сцяны была мураваная) на каменным падмурку, накрыты высокім вальмавым дахам. Сіметрычны па кампазіцыі гал.паўд.-ўсх. фасад вылучаў 8-калонны порцік з цэнтр. уваходам, завершаны трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном. Аналагічны порцік на паўн.-зах. фасадзе. Рытм фасадаў ствараўся прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў абрамленні простых ліштваў і лапатак. У інтэр’еры захаваліся кафляныя печы. Дом і флігелі ўтваралі двор-курданёр. Паўд.-зах. флігель мураваны, 2-павярховы, прамавугольны ў плане, паўн.-ўсх. (не захаваўся) — 2-павярховы (1-ы паверх мураваны, 2-і драўляны), прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. У цэнтры яго паўн.-ўсх. фасада быў 5-гранны эркер з вежападобным завяршэннем. Захавалася шырокая праезная брама. Комплекс адноўлены. З 2000 музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва 1-й пал. 19 ст.» — філіял Нац.маст. музея Беларусі. Сельская сядзіба пабудавана ў прыгарадзе Мінска Вял. Сляпянка (цяпер у межах Мінска, вул. Парніковая). Комплекс уключаў мураваны сядзібны дом, бакавыя флігелі (не захаваліся) і парк, перапланаваны ў 1896 садаводам В.Кроненбергам (захавалася частка геам. сеткі алей). 2-павярховы Т-падобны ў плане дом з высокім цокалем. Тарцовыя сцены аформлены трохвугольнымі франтонамі. Гал. фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам. У дэкар. аздабленні дома выкарыстаны пілястры, прафіляваныя карнізы і інш.
У.М.Дзянісаў, А.М.Кулагін.
Да арт.Мінскія сядзібы Ваньковічаў. Гарадская сядзіба. Рэканструкцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕТЭРАНО́МІЯ (ад гетэра... + грэч. nomos закон),
розная будова сегментаў у пэўных частках цела членістых жывёл. Напр., пярэднія метамеры цела ў насякомых, што зліліся ў адзіны комплекс галавагрудзі, нясуць асн. органы пачуццяў і сківічны апарат, а таксама галаўны мозг; наступныя метамеры ўтвараюць комплексы — грудзі (з хадзільнымі канечнасцямі і крыламі) і брушка (з савакупляльным апаратам, яйцакладам, джалам і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР’ІНАГО́РСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1876 як с.-г. школа. З 1921 с.-г. тэхнікум, з 1970 саўгас-тэхнікум, з 1998 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аграномія, ветэрынарыя, механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі. Мае навуч.-вытв. гаспадарку, плодагадавальнік, аўтатрактарадром, спарт.комплекс. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, завочнае па спецыяльнасці аграномія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНІЦЫЛІ́НЫ,
група антыбіётыкаў, якія прадуцыруюцца шматлікімі відамі плесневых грыбоў роду пеніцыл. Комплекс прыродных П. вылучаны ў 1929 А.Флемінгам. П. эфектыўныя супраць шэрагу патагенных мікраарганізмаў: стафілакокаў, стрэптакокаў, пнеўмакокаў, ганакокаў, менінгакокаў, узбуджальнікаў батулізму, сіфілісу і інш. Антымікробная актыўнасць П. абумоўлена прыгнечаннем розных стадый біясінтэзу кампанентаў клетачнай сценкі мікробаў. П. лечаць гнойныя інфекцыі скуры, пнеўманіі, сепсіс, ганарэю, сіфіліс і інш. хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНЫ ПЕРАДА́ТЧЫК,
прылада (комплекс апаратуры) для пераўтварэння відэасігналу (поўнага каляровага тэлевізійнага сігналу) і сігналу гукавога суправаджэння ў поўны тэлевізійны радыёсігнал для выпрамянення яго перадавальнай тэлевізійнай антэнай. Уваходзіць у склад перадавальнай тэлевізійнай станцыі. Магутнасць Т.п. да соцень кілават. Папярэднія каскады вырабляюцца на паўправадніковай элементнай базе, выхадныя — пераважна на электронных лямпах (прамянёвых тэтродах ці клістронах, у залежнасці ад дыяпазону рабочых частот).