БАР (ад грэч. baros цяжар),

пазасістэмная адзінка атм. ціску і мех. напружання. Абазначаецца — бар. 1 бар = 105 Па = 0,1 МПа.

т. 2, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́БЕР,

адзінка магнітнага патоку ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Абазначаецца Вб. 1 Вб = 1 Тл∙м². Названа ў гонар В.Э.Вебера.

т. 4, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭБА́Й,

пазасістэмная адзінка эл. дыпольнага моманту малекул. Абазначаецца Д. Названа ў гонар П.Дэбая. 1 Д = 3,33564∙10​−30 Кл∙м.

т. 6, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́САЎСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—47 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Косава. 20.9.1947 перайменаваны ў Івацэвіцкі раён.

т. 8, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕН,

адм.-тэр. адзінка ў Швецыі (24 у 1998); узначальваецца губернатарам, падзяляецца на сельскія камуны і гарады.

2) Тое, што феод.

т. 9, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКА-ЗАРЭ́ЧНЫ ПАВЕ́Т,

адм.-тэр. адзінка ў 1791—92 у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. Цэнтр — в. Плотніца. У 1792 перайменаваны ў Запінскі павет.

т. 12, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСВЕ́ТЛЕНАСЦЬ,

1) фізічная велічыня, роўная адносінам светлавога патоку да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Вызначаецца формулай E = dΦ dS , дзе dΦ — светлавы паток, dS — элемент плошчы. Для засяроджанай (кропкавай) крыніцы святла E = ( I cosα / r2 ) , дзе I — сіла святла, α — вугал падзення святла, r — адлегласць ад крыніцы святла да паверхні, якая асвятляецца. Адзінка асветленасці ў СІ — люкс.

2) Асветленасць энергетычная — фіз. велічыня, роўная адносінам патоку выпрамянення да элемента плошчы паверхні, на якую ён падае. Адзінка асветленасці энергетычнай у СІ — ват на квадратны метр (Вт/м²).

т. 2, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕ́НРЫ,

адзінка індуктыўнасці і ўзаемнай індуктыўнасці ў СІ. Пазначаецца Гн. 1 Гн = 1 В∙с/А = 1 Вб/А. Названа ў гонар Дж.Генры.

т. 5, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЭР, біялагічны эквівалент рэнтгена,

пазасістэмная адзінка эквівалентнай дозы выпрамянення. Абазначаецца — бэр. У апошні час замяняецца зівертам (Зв). 1 бэр = 0,01 Дж/кг = 0,01 Зв.

т. 3, с. 384

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛ,

адзінка паскарэння ў сістэме СГС (сантыметр, грам, секунда). Абазначаецца гал. 1 гал = 1 см/с​2. Названа ў гонар Г.Галілея. Выкарыстоўваецца ў гравіметрыі.

т. 4, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)